Вочачкамі зіхаціць, вусенкамі булькае!
Спеленатае ў цікавасць зьведаў наваколля,
Даверлівае, нібы настаўніку школьнік.
Кожная хвілінка - адкрыцце сьвядомасці...
Кожнае дзіцятка ў матчынай маемасьці...
***
Я калыхала люлечку тваю,
Далоньчыкі ды ножкі цалавала,
Ад болю ды ад жаху ратавала
Сваю крывінку, дзіцятку сваю...