Роман Цимберов
Святло ў дамах, святло навокал
Ад тусклых ліхтароў, ад едучых машын,
Дзень стомлены, не бачыць вока
Ні смецця побач ані хараства перлін.
Варочаецца горад цяжка засыная
У ложку надмагілляў і крыжоў.
Танюткі месяц зрэзаны лунае,
На небасхіле зоркі толькі с краю
І на дамы туман густы сышоў.
Усе закрыў:мундзіры, пасткі ям
Чакаючых адвечных кватарантаў,
Чыісьці б'юцца ў паветры транспаранты.
Наперадзе яшчэ, наперадзе Бат-Ям,
Заціхшыя, пустэчныя кварталы,
Без кветак і адмецін ад муралаў
Што страцілі сышэдшых жыхароў...
А для яшчэ жывых-адчыняць ямы зноў.
2018