Гарадскi пейзаж часоў генацыду
(Лирика /
философская)
Роман Цимберов Святло ў дамах, святло навокал Ад тусклых ліхтароў, ад едучых машын, Дзень стомлены, не бачыць вока Ні смецця побач ані хараства перлін. Варочаецца горад цяжка засыная У ложку надмагілляў і крыжоў. Танюткі месяц зрэзаны лунае, На небасхіле зоркі толькі с краю І на дамы туман густы сышоў. Усе закрыў:мундзіры, пасткі ям Чакаючых адвечных кватарантаў, Чыісьці б'юцца ў паветры транспаранты. Наперадзе яшчэ, наперадзе Бат-Ям, Заціхшыя, пустэчныя кварталы, Без кветак і адмецін ад муралаў Што страцілі сышэдшых жыхароў... А для яшчэ жывых-адчыняць ямы зноў.