і я спачуваю
усім людзям
жывёлам таксама
а вецер халодны
здароўя вам
а жыцце турботнае
здароўя вам
людзі жывёлы
край мой не надта вясёлы
мужык вон бяззубы
яму можа лепш
але я з Рубы
з мяне што возмеш
а бяры вось гэтае наваколле
адчуванне вясны без краю
людзі жывёлы без болю ніколі
таму спачуваю
6.05.15