мне баліць зуб і я спачуваю усім людзям жывёлам таксама а вецер халодны здароўя вам а жыцце турботнае здароўя вам людзі жывёлы край мой не надта вясёлы мужык вон бяззубы яму можа лепш але я з Рубы з мяне што возмеш а бяры вось гэтае наваколле адчуванне вясны без краю людзі жывёлы без болю ніколі таму спачуваю