На двары было ужо цёмна, а у доме палаў камін. Маленькая Люсі сядзела каля вакна і разглядала малюнкі на шкле.
--- Бабуля, а хто малюе такія прыгожыя кветкі на шкле? – Люсі саскочыла з тубарэткі і падбелагла да бабулі, якая сядзела ў крэсле каля каміну і вязала шалік.
--- О, гэта ўсё Маразок, -- бабуля паклала свае пруткі на падлогу, каб Люсі села да яе на калені.
--- А хто такі Маразок? Навошта ён малюе на шкле? – вочкі Люсі іскрыліся ці то ад цікавасці, ці то ад полымя ў каміне.
--- Кажусь, што жыў калісці ў свеце хлопчык, які вельмі любіў кветкі. Кожны год у зіму ён сумаваў ад таго, што не было ў гэты час нідзе аніводнай кветачкі. І вось аднойчы напярэдадні Раздва здарылася з хлопчыкам загадкавая гісторыя.
Маразок жыў тады ў невялікай вёсцы. Яго тата загінуў, калі хлопчык быў яшчэ маленькі, а мама таргавала кветкамі ў мястэчку непадалёку. Гэта мама прывіла яму любоў да кветак. Ён не ведаў, што можа быць лепей, чым даглядаць за кветкамі. Ад ранку да ночы ён корпаўся ў кветніку.
Толькі вось калі наступалі марозы, яго акутваў бязмежны смутак. Маразок амаль не пакідаў сваіх пакояў. Ён сядзеў і ад ранку да ночы глядзеў у вакно. Нічога акрамя белай пустэчы ён не бачыў.
Тады быў адзін з такіх дней. Да яго ў пакой увайшла матуля.
--- Маразок, можна ты схадзіў бы на коўзанку з сябрамі?
--- Там акрамя лёду ды снегу нічагуткі няма.
--- Любы, але ж там так весела. Чаму ты кожную зіму так сумуеш?
--- Што можа быць вясёлага, калі няма кветак?
--- Сынку, шчасце не ў кветках, – яна на хвілінку выйшла з пакоя і вярнулася ўжо з кніжкай у руках, -- Вось, трымай.
--- Што гэта? – Маразок боязка працянуў руку і ўзяў кніжку, -- “Калядная гісторыя”. Мама, але ж Каляды гэта толькі свята, добрая нагода адпачыць.
--- Каляды – гэта час цудаў і калі, як не ў дзяцінстве ў іх верыць? Сынку, прачытай абявязкова і табе не будзе сумна, -- яна выйшла з пакоя.
Маразок разглядаў вокладку кніжкі: на ёй быў намаляваны худы чалавек, у вачах якога змяшаліся страх і прагнасць, за ім узвышаліся тры здані – маленькая дзяўчынка і дзве жанчыны – адна поўная, а другая кашчавая і ўся ў ланцугах. Ён адкрыў кнігу і пачаў чытаць.
--- Гэта неверагодна, -- уздыхнуў Маразок дачытаўшы кнігу. – Але ж не бывае ў жыцці такіх цудаў.
Ён углядзеўся ў вакно. Там нічога не змянілася: снег і пустэча. Але раптам яму падалося, што ён убачыў нешта яркае, зіхатлівае. Прыглядзеўшыся Маразок убачыў непадалёку маленькую пунсовую кветачку. Схапіўшы паліто ён падаўся на вуліцу.
Пасярод двара зіхацела маленькая пунцовая ружа. Яе ззяне станавілася ўсё большым і большым. Раптам з гэтага ззяння насустрач Марозку выйшаў хлопчык: яго валасы былі такія ж бялюткія, як снег наўкола, ці нават яшчэ больш.
--- Ты хто? – спытаў Маразок.
--- Мяне звуць Паўночнік, я жыву ў далёкай Лапландыі. Да мяне дашлі звесткі, што ты тут сумуеш, калі ўсе весяляцца на коўзанцы і рыхтуюцца на Каляд.
--- Я не люблю снег, калі ўсюды так холадна і… і няма аніводкай кветачкі.
--- А гэта вось што? – Паўночнік паказаў на ружу. – Праўда гэта чароўная кветачка. Тыя кветачкі, што звык вырошчваць ты, яны спять пад снежнай коўдрай. Снег аберагае ўсё тое, што квітнее і зелянее летам. Без яго ты не змог бы радавацца кветкам, яны б загінулі ад марозу.
--- Але ж… Я думаў…
--- Хочаш я навучу цябе аднаму цуду? – загадкавым голасам запытаў Паўночнік.
--- Так! Я хачу, навучы мяне! – з вялікай радасцю ўскрыкнуў Маразок.
Паўночнік начараваў на сваёй далоні сняжынку і тая паляцела на Маразка. Як толькі яна дакранулася да яго, то па ўсім целе прабегся халадок, але не той, калі холадна, а той, калі прыемна.
--- Цяпер ідзі за мной, -- Паўночнік падыйшоў да акна. – Дакраніся да шкла.
Маразок дакраўся да шкла. Ад яго дотыку па шкле разбегліся прыгожыя узоры. Гэта вельмі парадавала хлопчыка, яму спадабалася. Ён тут жа разваляваў усё акно.
--- Гэта, канешне, не кветкі…
--- Гэта просто цудоўна! Вельмі прыгожа! Я цяпер змагу так рабіць увесь час?
--- Толькі ўзімку. Гэта, каб ты не сумаваў. Толькі паабяцай мне адно – ты нікому не павінен распавядаць аб гэтым. Захоўвай гэта ў сакрэце.
--- Абяцаю.
--- І не сумуй больш ніколі. Заўтра схадзі на коўзанку і ўпрыгож ёлку да свята. – Паўночнік развярнуўся і накіраваўся да ружы. – Бывай, Маразок!
Ён знік так жа таямніча, як і з’явіўся. З таго самага моманту Маразок радавася зіме і Калядам яшчэ больш, чым кветкам. Кожны год узімку ён размалёўваў усе вокны ў доме. А калі прыйшоў яго час, ён ператварыўся на духа. Кожны год, як толькі наступаюць марозы, ён пачынае размалёўваць вокны ўсіх дамоў, каб прынесці добры і святочны настрой такім маленькім пазнавайкам, як ты, якія любяць паглядзець у вакно.
--- Бабуля, а можна я заўтра паёду на коўзанку? – Люсі злезла з бабуліных кален.
--- Канешне, любая. А зараз ідзі спаць ужо позна. – бабуля пацалавала ўнучку ў лоб і прадоўжыла далей вязаць шалік.
Люсі паднялася да свайго пакою і падышла да акна. На акне красаваўся яшчэ прыгажэйшы малюнак, чым у гасцінай. Яна аперлася рукамі аб падваконнік і пачала ўглядацца ў малюнкі.
--- Гэта, мабыць, самы цудоўны мастак ва ўсім свеце!
--- Дзякуй, Люсі! – пачуліся здалёк словы.
--- Маразок? – не верачы сваім вушах прашаптала Люсі.
Перад яе вакном узнікла галава хлапчука. Яго вочы зіхацелі ад счасця і радасці, а вусны расплыліся ў посмішцы.
--- Так, Люсі, гэта я.
--- Аде ж я думала, што гэта проста бабуліна казка.
--- Казкі, Люсі, гэта сапраўдныя гісторыі, якія перадаваліся стагоддзямі і люді перасталі верыць у тое, што гэта было.
--- І пра Папялюшку праўду кажуць? – Люсі была вельмі рада таму, што даведалася.
--- На самай справе ўсё было не зусім так, як вам распавядаюць.
--- Ты мне расскажаш? А што ты тут робіш? А пакажы як ты малюеш. А як ты лётаешь? А як…
--- Люсі, Люсі, супакойся, -- Паўночнік зупыніў Люсі на паўслове. – Супакойся. Некалі я табе ўсё раскажу, а зараз нам пара.
--- Куды? А як жа бабуля? Яна ж будзе хвалявацца за мяне. – з аднаго боку Люсі вельмі хацелася з Маразком, але яна непакоілася пра бабулю, бо тая была старэнькая і хвалявацца для яе было шкодна.
--- Не хвалюйся. Бабуля ўжо спіць – заснула ў крэсле каля каміна. Прачнецца толькі зранку, а да гэтага часу мы вернемся.
Ён працянуў Люсі руку і як толькі тая ўчапілася да яе, яны ўдвох паляцелі над мястэчкам. На вуліцах гарэлі ліхтары. У вокнах адно за адным гасла святло. А вось яны ўжо ляцелі на лесам, дзе была поўная цемень. Раптамперад імі ўзнікла нейкая ззяючая сцяна. Люсі спалохалася і мацней сціснула руку Маразку.
--- Не бойся. Гэта проста бар’ер, які ахоўвае Лапландыю ад няпрошаных гасцей. Нам с табой няма чаго баяцца.
--- Скажы, а чаму ты абраў мяне?
Яны спусціліся на зямлю і далей ішлі пешкі.
--- Ведаеш, у свеце існуе шмат чароўных істот і кожны з нас адчувае, калі ў яго вераць. Вось і я адчуў, што ў мяне паверылі. Я даўно ўжо забыў тое пачуццё, калі з цябе вераць і я не мог не знайсці цябе. Усе думаюць, што ўзоры на вокнах узнікаюць нейкім там навуковым спосабам.
Яны падышлі да бар’ера. Ён пераліваўся ўсімі колерамі вясёлкі.
--- Ты гатова ўбачыць цуда?
--- Так. – сэрца Люсі трымцела ад нечаканасці.
--- Тады пайшлі. – Маразок прайшоў скрозь бар’ер.
Люсі заплюшчыла вочы і зрабіла некалі крокаў уперад. Яна адчула прыемны дотык і расплюшчыла вочы. Перад ёй была неверагодная карціна. Недалёка наперадзе было бачна невялічкая вёсачка. Падыходзячы бліжэй Люсі ўбачыла, што кожны будынак упрыгожаны маленькімі каляровымі ліхтарыкамі, каля кожнага стаіць прыбраная цацкамі елачка. Негледзячы на тое, што была позняя ноч, у кожным будыначку было святло.
--- Маразок, а чаму люді тут не спяць?
--- Яны спяць. Гэта святло ад полямя ў камінах. Лапландыя – гэта чароўная вёска. Вось, напрыклад, гэтае полымя ў камінах ніколі не патухае. Яно сведчыць аб тым, што ў доме ёсць шчасце і радасць. А гэта галоўнае, што патрэбна чалавеку. У вашым свеце не ў кожным доме ёсць шчасце і радасць. Ведаеш чаму?
--- Чаму?
--- Тут ёсць розныя цуды. Гэта таму, што лапландцы вераць у іх. А у вас амаль ніхто не верыць у цуды. А яны не могуць існаваць, калі ў іх не верыць.
--- Я ніколі пра гэта не думала.
--- Ты яшчэ маленькая, каб думаць пра такое. Дзеці, звычайна, вераць у цуды, таму дзяцінства самая шчаслівая пара ў жыцці. – у яго вачах на хвілінку з’явіўся сум, -- Вось тут я жыву.
Яны стаялі перад маленькім будынкам, які быў увесь размалёваны марозкавымі ўзорамі. Узоры ззялі рознымі колерамі. Ад гэтага ззяння над будынкам утваралася нешта падобнае да аблокаў, але каляровае.
--- Людзі называюць гэта паўночным ззяннем.
--- Як прыгожа, -- Люсі не магла адарвацца ад гэтай красы, яна падышла бліжэй да будынка і пачала ўважліва разглядаць малюнкі.
--- Люсі, пойдзем у будынак, я пачастую цябе гарачым шакаладам. Любіш шакалад?
--- Так, вельмі люблю!
У будынку быў толькі адзін пакой, які быў для Маразка і гасцінай, і спальняй, і кухняй. Пасярод пакоя стаяў стол, які быў Люсі на ўзроўні кален. З аднаго боку стаяла канапа, а з іншага два крэслы. Справа стаялі пліта і халадзільнік, гэта пэўна была кухня. Злева стаяла шафа. Уся сцяна насупраць была ўвешана фотоздымкамі. Люсі падыйшла да яе, каб лепей разгледзець.
--- Вось гэта Паўночнік са сваімі эльфамі. А тут Папялюшка з Чырвоным капялюшыкам і Алісай.
--- А гэта парсючкі і казляткі з тых самых казак? – ускрыкнула радасна Люсі.
--- Так, гэта яны. І шмат хто яшчэ з чароўных істот. Трымай, -- ён працягнуў Люсі кружку з шакаладам, -- толькі асцярожна – яна гарачая.
Ён падвёў Люсі да канапы і паказаў жэстам, каб яна села, а сам падыйшоў да шафы. Дастаў адтуль маленькую скрыначку і паставіў яе на стол перад Люсі.
--- Што гэта?
--- Гэта мой табе падарунак.
--- Праўда? – Люсі ўзяла скрыначку ў рукі і пачала разглядаць. – А што гэта?
--- Гэта, Люсі, снежны шар. -- ён дастаў са скрыначкі цацку, -- Але гэта незвычайная цацка. У гэтым шары бычна Лапландыю. Бачыш?
--- Так, я бачу. А вось твой будынак! – Люсі пачала ад радасці бегаць па пакоі.
--- Гэта табе, каб ты заўжды верыла ў цуды, каб не забывала пра мяне.
--- Я не забуду! Абяцаю!
Люсі і далей бегала подскакам па пакоі і ужо не чула таго, што гаварыў Маразок:
--- Забудзеш. Усе перастаюць верыць, калі вырастаюць…
Публикации на сайте о событиях на Украине и их обсуждения приобретают всё менее литературный характер. Мы разделяем беспокойство наших авторов. В редколлегии тоже есть противоположные мнения относительно происходящего. Но это не повод нам всем здесь рассориться и расплеваться. С сегодняшнего дня (11-03-2022) на сайте вводится "военная цензура": будут удаляться все новые публикации (и анонсы старых) о происходящем конфликте и комментарии о нём. И ещё. Если ПК не видит наш сайт - смените в настройках сети DNS на 8.8.8.8
"Шторм"
Новые избранные авторы
Новые избранные произведения
Реклама
Новые рецензированные произведения
Именинники
Содержание
Поэзия
Проза
Песни
Другое
Сейчас на сайте
Всего: 375
Авторов: 0 Гостей: 375
Поиск по порталу
|
Автор: Irina_Denisowich
© Irina_Denisowich, 27.05.2014 в 10:11
Свидетельство о публикации № 27052014101109-00360642
Читателей произведения за все время — 19, полученных рецензий — 1.
Оценки
Оценка: 5,00 (голосов: 1)
РецензииЭто произведение рекомендуют |