Ен расце ў Беларусі спрадвеку.
Каб умеў гаварыць велікан векавы –
Шмат чаго б мог сказаць чалавеку.
Ен пабачыў у жыцці не адную вайну,
І не сотню смярцей і забойстваў.
Тых жывых, што забіты былі, не вярнуць,
Тых забітых – вялікае мноства.
Помніць дуб векавы людскіх страд чараду,
Гукі выбухаў, стрэлы гарматаў.
Ў ім не сокі драўняныя хутка бягуць –
Кроў чырвоная паўшых салдатаў.
Побач з дубам ляжыць стары шэры камень,
У спякоту ляжыць і ў марозы.
Не раса выбадае на ім кожны дзень –
То саленыя матчыны слезы.
Колькі іх пралілося за тыя гады?
Колькі гора краіна пазнала?
Можа, мала зямля паспытала бяды,
Можа, крові напілася мала?
Адшукай гэта месца, жывы чалавек,
Дубу і камяню пакланіся.
Не хапайся за зброю ў цяперашні век –
За дзядоў і бацькоў памаліся!