Блішчаць лядункі і блішчаць штыкі.
У гэты час апошняга парада,
Сабраны ў шэрагі палкі.
Вітаюць афіцэры шэраговых
І першымі ідуць перадусім.
На іх шарфах і шаблях новых
Апаў парахавы пякельны дым.
Няшмат было іх, супраць - дык навала
З аддзелаў ад усходяй стараны,
Але яны як волаты стаялі
І як гіганты біліся яны
Ідзе на неба Мінская брыгада
Нядоўгі час, але яны былі
Як доўгая маланка ў зімовым садзе
Дзе змёрзлі дрэвы да самой зямлі.