касцюм для самаацэнкі
не хапае толькі акуляраў
навошта мне акуляры
асабістая прастора
такая складаная рэч
сяджу ў тэлефоне
шукаю сяброў
сябры вы дзе
сёння я распачынаю
новую дзейнасць
нават не таму
нават не таму што восень
хутка сустрэну Бараулю
мне здаецца
ён больш за іншых
баіцца адзіноты
яму патрэбны суразмоўца
як мне асабістая прастора
не выпадкова
мы тут
не выпадкова
я веру
першае верасня
новая дзейнасць
нават не таму
нават не таму што восень
1.09.16