пішаш
а я не адказваю
мне сорамна
зрабіць памылку
мне сорамна
што я цябе не кахаю
нажаль
пазыч мне
колькі словаў
я расчыніў вакно
свежы дым
запаўняе прастору
у гэты вечар
я вольна дыхаю
тыя гады
якія забыліся ўжо
на тое
ці ёсць мы
тыя людзі
якія памятаюць нас
і таму не выходзяць на сувязь
як гэта суадносіцца
я пакуль не разумею
але старана фіксую
для далейшых разваг
філасофскія вершы
добрыя парады
засвойваць сваё жыццё
і ўвясну
і ўвосень
ураджай
увесь год