шчасце асобна
на дзве асобы
размова
трымае нас разам
маўчанне
трымае мяне ў свеце
погляды
позіркі
навошта табе вушы
калі ўсё ў вочы лезе
рэцэпт
заможнага жыцця
выпіша лекар
трэба захварэць толькі
больш слухаеш
менш чуеш
больш-менш жывеш
што ж ты возьмеш
з гэтага жыцця
тое што дрэнна ляжыць
і хутка праходзіць
выключны выпадак
праглынаю ключы
ад ліцэнзійнай вінды
у шакаладзе
смачна есці
ці то е
ці то ё
памылкі
ідэнтычнасці