непрытомнасць
дзеясловаў
вось як бывае
калі адсутнасць дзеяння
хаваецца за прыгожымі формамі
ці твой змест
у гэтай бутэльцы
калі пераблытаў канчатак
не спрачайся са знаўцамі
замовіў кнігі
цяпер чакаю
міліцыянта з квітком
дасканаласць
мае хібы
хіба не бачна
па націску
тварам у твар
трапіў
але твар не згубіў
вар'ят
на варотах
выратуе футбол
канчаткова
жыццё працягваецца
нават калі працяг невядомы
якім бокам
якім лікам
адметным бокам
адмоўным лікам
дасканаласць супрацьлегласцяў
чытанне
праз слова
удасканальвае вестыбулярны апарат
нічога не зробіш
так
часам лепш
нічога не рабіць
запазычанасць
па беларускіх вершах
мінус 1000
тэрмінова ліквідаваць