словасховішча
хавайся у словасховішча
вось дык відовішча
ты з якіх словаў
(ці слоў)
ведаеш
ёсць розныя версіі
абедзве правільныя
ёсць іншыя
і яны правільныя
што тут зробіш
у словасховішчы
зразумела
я хаваю словы
і хаваюся ад слоў
калі трэба памаўчаць
розныя версіі
абедзве правільныя