можа хопіць
згаджаюся
у галаве песня
застаўлю сабе
насупраць мяне
экран
які паглынае мой час
калі-небудзь
застануся там
з часам
што чытаеш
што чакаеш
што снедаеш
што што
няма адказаў
ёсць пытанні
пытацца лягчэй
гітарысты іграюць на клавішах
клавішнікі бяруць духавая
калі вы маеце вопыт працы у самазабеспячэнні
наш аркестр чакае вас
кола сяброў
дзе усе як адзін
чужыя
і ці так ужо важна
якой мовай гэта дэклараваць
восень
Міхась Вось
пачынае новы вершаваны сезон
ніякіх пошукаў
усё даўно знойдзена
і не схаваеш
лічаны сэнс
застаецца мне
але гэта мой сэнс
кладу у кошык
прыцягваю пошук
цалкам слушна
сесці у лужу
нібыта гэта прароцтва
нібыта гэта праклён
але дзе доказы
слова “але”
няма ў праверцы арфаграфіі
“алей” ёсць
“але” няма
але я ж ведаю
час па-беларуску
зусім забыўся
спрабую перакласці гадзіннік
першая спроба няўдалая