што сёння
сёння і заўсёды
мае песні
між іншым
толькі я і спяваю
гэта значыць
у песнях сканаю
калі-небудзь
потым
попел
маё імя
калі ты прарок
гэта папрок
калі ты дурань
гэта ад глыбокай культуры
адметнага мастацтва
усё страціў
потым аддаў суседу
вось дык страта
жывіце багата
гэта жарт
але ў жарце ратунак
сёння
і назаўсёды