Іду ў цёплы вечар.
На небе ззяюць зоркі -
Прадказваюць сустрэчу.
Чароўны водар з лесу,
Паветра пахне клёнам,
У траве траскоча конік
Пранзлівым гучным звонам.
Сцяжынка ўдалеч уецца,
А на траве - расінкі.
І падаюць з аблокаў
Празрыстыя слязінкі.
Прываблівае месяц,
А ў доме пахне хлебам.
Люблю цудоўны вечар
Пад красавіцкім небам.