Литературный портал Графоманам.НЕТ — настоящая находка для тех, кому нравятся современные стихи и проза. Если вы пишете стихи или рассказы, эта площадка — для вас. Если вы читатель-гурман, можете дальше не терзать поисковики запросами «хорошие стихи» или «современная проза». Потому что здесь опубликовано все разнообразие произведений — замечательные стихи и классная проза всех жанров. У нас проводятся литературные конкурсы на самые разные темы.

К авторам портала

Публикации на сайте о событиях на Украине и их обсуждения приобретают всё менее литературный характер.

Мы разделяем беспокойство наших авторов. В редколлегии тоже есть противоположные мнения относительно происходящего.

Но это не повод нам всем здесь рассориться и расплеваться.

С сегодняшнего дня (11-03-2022) на сайте вводится "военная цензура": будут удаляться все новые публикации (и анонсы старых) о происходящем конфликте и комментарии о нём.

И ещё. Если ПК не видит наш сайт - смените в настройках сети DNS на 8.8.8.8

 

Стихотворение дня

"Шторм"
© Гуппи

 
Реклама
Содержание
Поэзия
Проза
Песни
Другое
Сейчас на сайте
Всего: 350
Авторов: 1 (посмотреть всех)
Гостей: 349
Поиск по порталу
Проверка слова

http://gramota.ru/

Для печати Добавить в избранное

Валечка (на белорусском языке) (Рассказ)

Апавяданне

      
– Вы не бачылі Віцю? Віця не прыехаў? – апранутая ў вельмі доўгую і вельмі пакамечаную белую сукенку жанчына (і адкуль толькі ўзялася? Як з неба звалілася!) наблізіла свой твар да Ірынінага, схапіла яе за плячо і, бліснуўшы неахайна падмаляванымі сінім алоўкам вачыма, загаманіла скарагаворкаю: – Я ўжо даўно сабралася, а ён позніцца! І што сабе думае? Вяселле, а ён позніцца! Вы яго не бачылі?
     Штосьці знаёмае было ў твары і голасе гэтай смешна апранутай і размаляванай жанчыны з мітуслівым позіркам зеленавата-шэрых вачэй...
     Ірына асцярожна выслабаніла плячо і саступіла ўбок. Жанчына, імгненна згубіўшы цікавасць да Ірыны, страсянула цёмна-русымі ўскудлачанымі валасамі, у якіх ззяла-пералівалася ці не з дзесятак шпілек, аздобленых некалі модным чэшскім шклом, і закрычала да некага, Ірыне нябачнага:
– Пецька! Віцю не бачыў? Віця не прыехаў?
– Прыехаў, прыехаў! – пачуўся з’едлівы мужчынскі голас. – На белым кані! Чакае цябе – не дачакаецца!
– Ой, а я тут боўтаюся! Віця прыехаў, а я тут...
     Яна замітусілася, заблыталася ў доўгай сваёй сукенцы, упала, але тут жа ўсхапілася і пабегла ў вёску.

***
     Яшчэ тыдзень таму Ірына і думаць не думала, што ёй неўзабаве выпадзе наведаць гэтую лясную вёску з ласкавай назвай Грушачка, куды яна шэсць гадоў таму прыехала з вялікай неахвотаю і крыўдаю: яе, далёка не горшую выпускніцу сталічнага педінстытута — і раптам у нейкую цьмутаракань! Праўда, Грушачка аказалася не такой ўжо і “цьмутараканню”: клуб, бібліятэка, пошта, лазня, два магазіны, садок, сярэдняя школа.Адно што да чыгуначнай станцыі тры кіламетры, але ж два разы на дзень аўтобус ходзіць. І ў школе Ірыну сустрэлі вельмі прыязна, і працавалась ёй лёгка (потым, калі праўду гаварыць, нідзе так не працавалася), але праз два гады яна, “аддаўшы доўг дзяржаве”, збегла-такі ў райцэнтр: які-ніякі, а ўсё ж горад. А калі замуж пайшла, увогуле школу пакінула, стала працаваць карэктарам ў раёнцы. Там жа і друкавацца пачала. І вось – аповесць! Яе, Ірыніна, аповесць, надрукаваная не дзе-небудзь, а ў салідным часопісе!  А неўзабаве і гэты вось ліст, першы ліст ад чытачоў. Адсюль, з Грушачкі:
     “Шаноўная Ірына Васільеўна! З вялікай цікавасцю прачыталі ў  “Маладосці” Вашу аповесць. Мы ганарымся, што Вы працавалі ў нашай школе. Ніхто з нашых вяскоўцаў ніколі не бачыў жывого пісьменніка, таму вельмі хацелася б. Каб вы знайшлі магчымасць прыехаць да нас, расказаць пра сябе, пагаварыць пра галоўную тэму Вашых твораў, вельмі важную для кожнага з нас, асабліва для моладзі. Калі вырашыце прыехаць, тэлефануйце, мы Вас сустрэнем на станцыі.
        З павагай дырэктар школы Максім Фёдаравіч,  ўсе настаўнікі і вучні, а таксама жыхары Грушачкі”.
     Ну, пісьменніцай Ірына яшчэ сябе не лічыць. Вось калі кніжку выдасць, і уступіць у пісьменніцкі саюз… Але ўсё ж як здорава гэта гучыць — “пісьменніца”. Яе першая аповесць пра каханне, пра найвялікшы дарунак лёсу. Сённяшняе сваё выступленне яна так і пачне: “Каханне – найвялікшы дарунак...”

***
     Недзе на паўдарозе да вёскі ў яе настрой нечакана пачалі ўплятацца мінорныя ноткі неакрэсленай трывогі. Ірына разоў колькі азірнулася, разгублена паціскаючы плячыма: можа, гэтая вось купка, прытуленых да гравійкі старых згорбленых з шурпатымі дуплістымі стваламі вербаў? Чамусьці кожны раз, калі яна бачыць такія вербы, ёй мроіцца глыбокая-глыбокая даўніна з быліннымі асілкамі, заімшэлымі прыдрожнымі камянямі і патаемнымі крыніцамі, у якіх бруіцца жывая і мёртвая вада; з працяглай журботнай песняю адзінокага сівога лірніка, апранутага ў зрэб’е, і кожны раз сэрца яе сціскаецца ад шчымлівага жалю да маленькай, безабароннай перад бясстраснай Вечнасцю істоты – чалавека.
     Перамагаючы сябе, Ірына адвяла позірк ад вербаў і прыспешыла крок. Справа выбліснула люстэрка невялічкага азярца, дзе разам з качкамі плёскаліся дзеці, потым забялеў сценамі двухпавярховы будынак пад цьмяна-карычневым дахам – школа.
     На пачатку вёскі гравійка ўлілася ў раўнюткую асфальтаваную дарогу. Ірына схілілася над сумкаю, каб дастаць чаравікі на высокіх абцасах, і вось гэтая – мо ненармальная? – жанчына...
     Счакаўшы, пакуль дзівачка ў свіх недарэчных строях схаваецца за паваротам, Ірына скіравалася да хаты з агародчыкам, дзе буйна цвілі пахкія светла-ружовыя півоні. Але не паспела яна адчыніць пафарбаваную ў зялёны колер брамку, як насустрач ёй выбегла светлавалосая дзяўчынка ў блакітнай сукенцы і радасна залапатала:
– А я ведаю, хто вы! Вы пісацелька! Я вас на здымку бачыла! А дзядуля да завуча пайшоў. І бабуля. Там вас смачным абедам частаваць будуць. Яны сказалі, што хутка паедуць на станцыю сустракаць вас. Пабягу, скажу ім, што вы ўжо прыехалі.
– Ну, бяжы, бяжы! – засмяялася Ірына. – А я тут пачакаю.
     Яна прысела на лавачку і толькі цяпер адчула, як стамілася — даўно ўжо столькі пешшу не хадзіла. Што ж, сама захацела менавіта пешшу, як некалі, па гэтай дарозе прайсці. Таму і на станцыю прыехала раней, чым тэлефанавала ў школу. І дома, калі Алег прапанаваў яе на машыне “ у тую Грушачку” звазіць — адмовілася. Алег аж засердаваў:  “Ты, можа, на такую сустрэчу едзеш, дзе я трэці лішні?” “ Ну што ты гаворыш? Хіба ж можа такое быць, каб ты — і раптам лішні?” — усміхнулася Ірына і  сама адчула няшчырасць сваёй усмешкі.
     Вядома, у тым сэнсе, які Алег меў на ўвазе, ён лішнім ніколі не будзе. А вось сёння... Сёння Ірыне хацелася пабыць без яго. І Алегу нецікава б тут было, і ўвогуле, трэба калі-нікалі адпачываць адно ад аднаго нават такім шчаслівым у каханні людзям, як Ірына з Алегам. Вось так!
     З двара насупраць выйшла згорбленая старая з торбачкаю ў руках,  на хаду дала Ірыне “добры дзень”, потым прыпынілася і з наіўнай вясковай цікаўнасцю пачала разглядаць Ірыну. Той стала няёмка. Яна апусціла вочы долу і зрабіла выгляд, быццам нешта шукае ў сумцы. Не будзе ж гэтая бабулька стаяць тут вечна. Яна ж, здаецца, у краму сабралася.
     Але старая, не адводзячы свайго пільнага позірку, падышла бліжэй:
– Паслухай, а ты ці не тая дзяўчына, што калісь у Мінаўны на кватэры жыла? Цябе Ірай завуць, так?
– Так, – задаволеная, што яе пазналі заўсміхалася Ірына.
– Ты памятаеш Валечку... Валю Зайкоўскую?
– Ну, вядома ж. Каго-каго, а Валю Зайкоўскую я вельмі часта ўспамінаю. А вы...
– А я Ева Іванаўна, маці Валечкіна.
     Прачытаўшы на Ірыніным твары здзіўленне і разгубленасць, старая са смуткам у голасе дадала:
– Ведаю, не памаладзела. І гады сваё бяруць, і жыццё не ўзрадавала.
     Ірына хацела запярэчыць: маўляў, што вы, Ева Іванаўна, вы яшчэ хоць куды, але не змагла. Гэта было б няпраўдаю, а Ірына ніколі не ўмела крывадушнічаць, нават “ накарысць справе”.
– Скажыце, Ева Іванаўна, а як Валя? Вельмі б хацелася яе ўбачыць.
     Ева Іванаўна азірнулася па баках і ціха прамовіла:
– Давай зойдзем да мяне, там пагаворым.
     Ірына хацела адмовіцца: з хвіліны на хвіліну за ёю маглі прыйсці, але з завулка паказалася тая самая дзівачка ў пакамечанай белай сукенцы. Ірыне не хацелася яшчэ раз сустракацца з гэтай жанчынаю – вельмі ж напужала яна Ірыну – Ірына хуценька ўсхапілася з лавачкі і пайшла за Евай Іванаўнай.
– Праходзь, Іра. Зараз я пачастую цябе піражкамі з макам. Мак у нас цяпер на вагу золата. З-за гэтых праклятых наркаманаў і нам гора. Старшыня сельсавета з міліцыянерам па хатах хадзілі, гаварылі каб ніводнай макавіны на агародах не было, бо ў турму пасадзяць. Ну дык мы ўпотайкі сеем. Дажыліся. Вось ты мне скажы...
     Ірына так і не ўведала, што яна павінна была сказаць, бо Ева Іванаўна раптам спынілася на паўслове і занепакоена зірнула ў акно. Праз хвіліну бразнула фортка і з двара пачулася:
– Мама, Віця не прыехаў? Ты Віцю не бачыла? Дзе ты, мама?
– Тут я, у хаце, — азвалася Ева Іванаўна і, прыкрыўшы вочы рукою, заплакала:
– Вось што здарылася з маёй Валечкаю! А ўсё ён, той гад! Ві-цеч-ка! Хай усе вятры дзьмуць яму насустрач! Хай слёзы мае не на зямлю, а на яго ўпадуць! Ведаю, што клясці — вялікі грэх, але няхай Бог мне даруе.
      Па спіне ў Ірыны пабеглі халодныя  мурашкі: дык вось чаму твар жанчыны ў белай сукенцы падаўся ёй знаёмым.
     Валя... Валечка Зайкоўская... Трапяткая, уражлівая, летуценніца Валя...
     Калі Ірына прыехала сюды, у Грушачку, “на адпрацоўку”, Валя Зайкоўская вучылася ў адзінаццатым, выпускным класе. Спачатку яна не спадабалася Ірыне, бо вельмі ж нагадвала ёй  пушкінскую Вольгу Ларыну: тут былі і блакітныя, як неба, вочы, і “локаны ільняныя”, і жвавасць, нават гарэзлівасць характару. Але падабенства было толькі знешнім. І ў хуткім часе Ірына ў тым упэўнілася. Вельмі ўразілі яе Валіны сачыненні. Яны адрозніваліся ад усіх астатніх тым, што ніводнага сказа ў іх не было спісана ні з падручніка, ні з распаўсюджаных ужо тады “зборнікаў лепшых сачыненняў”. А яшчэ – непасрэднасцю, а часам і “крамольнасцю” думкі.
    Ірына памятае, як абуралася настаўніца рускай літаратуры, калі Валя напісала:  “Ненавідзець творчасць  Маякоўскага можна ўжо за  тое, што ён называў зоркі “плевочками”. Ірына ж заўжды з цікавасцю чытала Валіны сачыненні, асабліва на вольную тэму. Радкі з аднаго з такіх сачыненняў засталіся ў памяці Ірыны да гэтай пары:
     “ Ці верыце вы ў сапраўднае каханне? Адно-адзінае. На ўсё жыццё. У мяне вельмі развітая інтуіцыя. Не, не люблю гэтае слова – інтуіцыя! Нейкае яно халоднае, нібы з металу выкаванае. Скажу лепш “ прадчуванне”. Дык вось, прадчуванне маё гаворыць, што ў мяне яно будзе, такое каханне, абавязкова будзе!”.
     Валя паступала на філалагічны факультэт універсітэта. Для паступлення ёй не хапіла ўсяго толькі паўбала. Вядома ж, яна перажывала, хоць старалася не даваць выгляду. Вырашыўшы, што ў наступным годзе зноў будзе паступаць туды ж, пайшла працаваць у школьную бібліятэку. А недзе пад новы год прыехаў да суседзей Жукавых сынаў аднакурснік – высокі, ладны, чарнабровы, з дзявочымі ямачкамі на смуглявых шчоках. А пад вясну ўсюды існыя вясковыя кумачкі разнеслі па вёсцы навіну: хлапец той закахаўся ў Валю Зайкоўскую, і на пачатку восені ў іх будзе вяселле.
     У чэрвені Ірына назаўжды з’ехала з Грушачкі.

***
– Дык што ён, Віця той, пакінуў Валю, не ажаніўся з ёю?
     Ева Іванаўна выцерла вочы ражком белай хусцінкі:
– Ды хай бы пакінуў! Каб пакінуў, то не вялікае было б гора. Пабраліся яны з Валечкаю. Ён інстытут свой скончыў, таму і спяшаўся шлюб узяць. Размеркавалі яго ў Віцебск. Адгулялі мы вяселле, ён колькі дзён у нас пабыў і паехаў на працу афармляцца. Сказаў, што хутка прыедзе за Валечкаю. Чакала яна яго, чакала, нудзілася бедная, ажно з твару спала, а яго няма і няма. А аднойчы паштальёнка ліст прынесла. Валечка спачатку ўзрадавалася, думала, што ад яго той ліст, а як на канверт зірнула, расчаравалася. Канверт разрэзала,  там паперка невялічкая, а ў ёй напісана, што Валечцы трэба тэрмінова з’явіцца... Сорамна мне гэта гаварыць... у бальніцу тую, куды распусніц з паганымі хваробамі выклікаюць. Патрымала яна тую паперку ў руках, пасмяялася  яшчэ: “ Глупства нейкае. Што мне там рабіць? Памылка, відаць.” Ну, і кінула тую паперку ў грубку.
     А недзе праз тыдзень спынілася каля нашай хаты машына з чырвоным крыжам, і выйшлі з яе трое: адзін у міліцэйскай форме, а двое ў белых халатах. І яны (уяўляеце, як жудасна мне было гэта бачыць?) схапілі Валечку, сілком у тую машыну ўвапхнулі і павезлі... Не, яна не адразу такой стала. Як прыехала адтуль, плакала толькі і з хаты нікуды не выходзіла.  Я да яе і так, і гэтак, а яна ні слова ў адказ.  Аднойчы ўсё ж не стрывала, на шыю мне кінулася: “Мамачка, родненькая, за што ж ён так са мною?! Ён жа ведаў, што нікога ў мяне, апроч яго не было. Чаму ж тады сказаў урачам, быццам ад мяне ў яго... зараза тая? Божухна, як жа ўсё брыдка, подла і балюча! Як жа мне балюча, мамачка!”
      Я гаварыла ёй нейкія словы і сама разумела, што нікчэмныя яны, бо ведала: толькі час, адзін толькі час дапаможа. Можа б, яно так і было, але ж ён неўзабаве зноў з’явіўся! Спакойны, вясёлы нават, нібы нічога не здарылася! Нават апраўдвацца палічыў за лішняе. Маўляў, ці мала што ў жыцці бывае. Сказаў Валечцы, каб хутчэй збіралася, бо заўтра ад’язджаць трэба. Вось тут з ёю і зрабілася... Так і не прыйшла яна да памяці. Час для яе нібы спыніўся на тым дні, калі яна да вяселля рыхтавалася і яго сустракаць бегала. Вельмі ж кахала яна свайго Віцечку. Хай бы яго ўвогуле не было, таго кахання! І без яго людзі жывуць, не паміраюць.
                                                      
***
     Ірына не шкадавала, што прыехала сюды. Была цікавая сустрэча, было шмат кветак, была цеплыня і шчырасць простых вясковых людзей. Толькі нешта перавярнулася ў яе свядомасці: тое, што зусім яшчэ нядаўна здавалася бясспрэчным і зразумелым, раптам нібыта памяняла сваю існасць і паўстала перад ёю ў зусім новым, таямнічым абліччы.
     “ Хай бы яго ўвогуле не было, таго кахання...” Гэтыя словы сарваліся з вуснаў зламанай горам жанчыны. Чаму ж яны зноў і зноў гучаць у Ірыніных вушах, пасяляючы ў душы пакутлівае сумненне: а ці такі ўжо вялікі дарунак лёсу – каханне, калі яно амаль заўжды патрабуе ад чалавека якой-небудзь ахвяры, а іншым разам і самога жыцця? І ці зможа яна цяпер па-ранейшаму ўзнёсла і радасна пісаць пра каханне?

© Валентина Кадетова, 11.05.2012 в 14:23
Свидетельство о публикации № 11052012142307-00273659
Читателей произведения за все время — 53, полученных рецензий — 0.

Оценки

Оценка: 5,00 (голосов: 1)

Рецензии


Это произведение рекомендуют