Литературный портал Графоманам.НЕТ — настоящая находка для тех, кому нравятся современные стихи и проза. Если вы пишете стихи или рассказы, эта площадка — для вас. Если вы читатель-гурман, можете дальше не терзать поисковики запросами «хорошие стихи» или «современная проза». Потому что здесь опубликовано все разнообразие произведений — замечательные стихи и классная проза всех жанров. У нас проводятся литературные конкурсы на самые разные темы.

К авторам портала

Публикации на сайте о событиях на Украине и их обсуждения приобретают всё менее литературный характер.

Мы разделяем беспокойство наших авторов. В редколлегии тоже есть противоположные мнения относительно происходящего.

Но это не повод нам всем здесь рассориться и расплеваться.

С сегодняшнего дня (11-03-2022) на сайте вводится "военная цензура": будут удаляться все новые публикации (и анонсы старых) о происходящем конфликте и комментарии о нём.

И ещё. Если ПК не видит наш сайт - смените в настройках сети DNS на 8.8.8.8

 

Стихотворение дня

"Шторм"
© Гуппи

 
Реклама
Содержание
Поэзия
Проза
Песни
Другое
Сейчас на сайте
Всего: 349
Авторов: 1 (посмотреть всех)
Гостей: 348
Поиск по порталу
Проверка слова

http://gramota.ru/

Для печати Добавить в избранное

Замачыў (на белорусском языке) (Юмореска)

Гумарэска

   --Не, браточкі, не, і яшчэ раз не! Я ж вам ясна сказаў: “З сённяшняга дня ні кроплі!” – рашуча прамовіў у адказ на змоўніцкія падміргванні Івана Бурбалкіна і Максіма Стаканюгі іхні даўні і шчыры сябра Андрэй Глык па мянушцы Пяць Грамаў (мянушку ён атрымаў за звычку ў час выпіўкі штораз паўтараць: “Ну, давайце яшчэ па пяць грамаў”).
     Пачуўшы такія словы, Іван з Максімам мо з хвіліну стаялі з вылупленымі ад здзіўлення вачыма. Першым апамятаўся Бурбалкін:
   --Ты што вярзеш, Пяць Грамаў? Ты мо з учарашняга не працверазіўся?
   --Перастань, Бурбалка, – засмяяўся Стаканюга, паказаўшы свой зжалцелы ад тытуню адзіны на ўвесь рот зуб, – Ці ж не бачыш, што жартуе ён. Хі-хі! Пяць Грамаў – і раптам ні кроплі! Хі-хі!..
   --Па-першае, каб я больш ніколі не чуў гэтай паскуднай мянушкі: у мяне імя ёсць! – раззлаваўся Глык. – Па-другое, я і не думаю жартаваць! Я пачынаю новае жыццё. Сёння я ўпершыню вырашыў патраціць свій заробак не на смярдзючае пойла, а на што-небудзь вартае. Вось у гэтай сумцы – харч: курыца, каўбаска вэнджаная, апельсіны ды цукекі дзецям. А сабе, – ён тупнуў нагамі, на якіх красаваліся блішчастыя новыя чаравікі, – абутак нармальны прыдбаў. Астатнія грошы жонцы аддам. Вось так!
   --Значыцца, у новых чаравіках – у новае жыццё? – скрывіў твар Бурбалкін. – А нам, значыцца, застаецца толькі пажадаць табе спадарожнага ветру? Ну, што ж, дай хоць як след паглядзець на гэтыя чаравікі-разлучнікі. Адыдзіся крыху.
   --Прыгожыя! І дарагія, відаць? – скасіўшы вочы на свае брудныя скрыўленыя “чуні”, зайздросліва ўздыхнуў Стаканюга.
     Глык махнуў рукою:
   --Ну, мне пара. Каця мая, відаць, перавялася ўжо. Яна ж думае, што я, як заўжды, “на рагах” з’яўлюся, а я – вось я ён які!
   --Пачакай, – Бурбалкін паклаў руку на плячо свайго ўжо, відаць, былога сабутэльніка, – як-ніяк столькі гадоў сябрамі-аднадумцамі былі. І калі ты ўжо надумаўся з кампаніі нашай сысці, дык хоць пляшку развітальную нам купі. Ці, можа, “жаба душыць”?
   --Калі гэта ты такое заўважаў за мною? – пакрыўдзіўся Глык. – Развітальную, дык развітальную. Трымайце сумку. Я зараз. Толькі папярэджваю: піць з вамі не буду!
-Згода! – радасна заківалі галовамі сябрукі.

… -- Дык што, ты і сапраўды нават у губу не возьмеш? – адкаркоўваючы пляшку гарэлкі, спытаўся Бурбалкін.
   --Ну, калі ты нас не паважаеш і не хочаш выпіць за наша здароўе, то каўтані за свае новыя чаравікі. Такую вартую пакупку грэх не замачыць!
   --Ды я ж…
   --І праўда, Андрэй, – умольна зірнуў на Глыка Стаканюга, – ну, што з табой зробіцца, калі ты, ну, сімвалічна толькі? А то чаравікі твае хутка парвуцца. Прыкмета такая ёсць. Вазьмі кропельку. Адну кропельку!
   --Я… Ну, хіба што…

     … Андрэй Глык прачнуўся ад холаду і ад нечага гучнага чвякання. З начнога неба на яго глядзеў поўны круглатвары месяц. Глык з цяжкасцю ўзняў галаву і азірнуўся. Злева пад месячным святлом бялеў… крыж! За ім яшчэ адзін і яшчэ. А побач худы, як шкілет, дварняк паспешліва даядаў, відаць, вельмі смачную вэнджаную каўбаску. Побач валяліся не ўпадаваныя дварняком апельсіны і цукеркі.
   --Пайшоў прэч, гад! – што меў сілы крыкнуў Глык.
     Сабака пракаўтнуў апошні кавалак каўбасы і, як падалося Глыку, з’едліва зірнуў на яго. Раззлаваны Глык усхапіўся на ногі, кінуўся да нахабніка і аслупянеў: на левай назе не было чаравіка! Новага чаравіка.
     “От замачыў, дык замачыў!” – роспачна мармытаў няшчаснік, калі, дарэмна аблазіўшы ўсе могілкі, знясілены, босы, без “харчу” і без грошай вяртаўся дадому, дзе жонка падрыхтавала яму, відаць, зусім не святочную сустрэчу…

© Валентина Кадетова, 11.05.2012 в 14:09
Свидетельство о публикации № 11052012140916-00273648
Читателей произведения за все время — 30, полученных рецензий — 0.

Оценки

Оценка: 5,00 (голосов: 1)

Рецензии


Это произведение рекомендуют