Литературный портал Графоманам.НЕТ — настоящая находка для тех, кому нравятся современные стихи и проза. Если вы пишете стихи или рассказы, эта площадка — для вас. Если вы читатель-гурман, можете дальше не терзать поисковики запросами «хорошие стихи» или «современная проза». Потому что здесь опубликовано все разнообразие произведений — замечательные стихи и классная проза всех жанров. У нас проводятся литературные конкурсы на самые разные темы.

К авторам портала

Публикации на сайте о событиях на Украине и их обсуждения приобретают всё менее литературный характер.

Мы разделяем беспокойство наших авторов. В редколлегии тоже есть противоположные мнения относительно происходящего.

Но это не повод нам всем здесь рассориться и расплеваться.

С сегодняшнего дня (11-03-2022) на сайте вводится "военная цензура": будут удаляться все новые публикации (и анонсы старых) о происходящем конфликте и комментарии о нём.

И ещё. Если ПК не видит наш сайт - смените в настройках сети DNS на 8.8.8.8

 

Стихотворение дня

"Шторм"
© Гуппи

 
Реклама
Содержание
Поэзия
Проза
Песни
Другое
Сейчас на сайте
Всего: 316
Авторов: 0
Гостей: 316
Поиск по порталу
Проверка слова

http://gramota.ru/

Для печати Добавить в избранное

Я табе, саперніца...(на белорусском языке) (Повесть)

Апавяданне

     Няўжо яна? Толькі гэтага мне не хапала! Іскрынка надзеі – а можа, я памыляюся? – выбліснула толькі на імгненне і тут жа згасла, пакінуўшы мяне сам – насам з прыкрай рэальнасцю, і ад радаснага перадсвяточнага настрою не засталося і следу. Першым маім памкненнем было збочыць і схавацца ў суседнім пад’ездзе. Не паспела. Грэбліва адтапырыўшы і без таго тоўстую ніжнюю губу, яна ўжо абмацвала вачыма мой сціплы светла-шэры палітончык, які я спехам кінула на плечы, каб збегаць у магазін. Хацелася б мне ведаць, ці адтапырвала яна тую губу, калі б мела магчымасць зазірнуць у маю шафу. Не, я зусім не анучніца. Гэта ўсё Анатоль: “Я хачу, каб ты заўжды была прыгожая!”
     Але што ёй тут трэба? З таго часу, як “маладажоны” Гараўцовы пераехалі ў райцэнтр, ніхто з іх ніводнага разу сюды не наведваўся. Прынамсі, на вочы мне ні ён, ні яна не трапляліся. І раптам я сустракаю спадарыню Гараўцову ў нашым пасёлку ды яшчэ і побач з маім домам! Дык якая ж патрэба прывяла яе сюды?
     “А ты ў яе спытайся, – азвалася самой мне нялюбае “я”, – ледзьве не прамаўляю я ўслых і, зрабіўшы выгляд, быццам не заўважаю не тое што адтапыранай губы, а нават і яе ўладальніцы, наважваюся прайсці міма. Але яна заступае мне дарогу і дакранаецца да майго пляча:
   --Нам трэба пагаварыць.
     Я моўчкі адхіляю яе руку і прыспешваю крок.
     Мне няма пра што з ёю гаварыць. З таго самага дня, а дакладней, раніцы, калі я, жадаючы зрабіць прыемны сюрпріз свайму мужу, раней, чым павінна была, вярнулася з вёскі ад маці.
     Праўда, калі ў мінулым годзе мы выпадкова сустрэліся на сямейнай урачыстасці ў нашых агульных знаёмых, хацелася мне сказаць ёй “пару ласкавых”. Уяўляеце, яна пачала павучаць мяне: маўляў, пара ўжо супакоіцца, прыняць усё як належнае і наладзіць адносіны, бо “ трэба ж і пра дзяцей падумаць”. Можа, я і не стрымалася б, калі б не дала сабе зарок: ніколі, нідзе, ні пры якіх абставінах з гэтай жанчынаю – ні слова. Яна для мяне не існуе! Я не належу да людзей, якія лёгка забываюцца пра свае крыўды і прыніжэнні. Разумею, што злапамятлівасць – не лепшая рыса характару, але ж і вы пастарайцеся мяне зразумець.
     “Міленькі, родненькі, адзіны мой! Ну, хоць пра дачушку нашу, пра Танечку падумай! Апамятайся! Я ж для цябе ўсё што заўгодна! Я ж…” І – на калені перад ім. Як вам такое: не мужчына на каленях перад жанчынаю, а наадварот?!
     І ўсё з-за яе, з-за гэтага грэнадзёра ў спадніцы. Сапраўдны грэнадзёр. Адно вусоў не хапае. Не кропелькі жаноцкасці. І імя адпаведнае: Та – ма – ра! Чуеце, як рэжа слых? Такое імя не для пяшчотнага шэпту. Яно грыміць, бы камнепад у гарах. Ды гэтая жанчына і стала ў маім жыцці камнепадам. Праўда, абышлося без ахвяр. Толькі разбурэнні. Але яны, як тое ні дзіўна гучыць, прынеслі з сабою і стваральны пачатак. Толькі ж гэта я цяпер так цвяроза разважаю. А тады адчайным крыкам крычаць хацелася. Дарэмна мяне стараліся суцешыць: маўляў, не такая ўжо гэта і трагедыя. Тысячы жанчын перажывалі і перажылі. Тысячы? Ды хіба хоць адна з тых тысяч кахала так, як я? Хіба хоць адна зведала такі люты, ні з чым не параўнальны, наймацнейшы ў Сусвеце боль? Ну, не, вядома ж, не! Вось таму і змаглі перажыць. А я не змагу.
     І вось якраз у той момант, калі я амаль запэўніла сябе, што і сапраўды не змагу, пачуўся тэлефонны званок. Калі не ён, то…
     “То – што? – Зноў вылезла маё ўпартае і з’едлівае другое “я”. – Можна падумаць, быццам ты з-за нейкага брыдкага спаднічніка тапіцца кінулася б ці яшчэ якое глупства ўчыніла. Ты не пустагаловае дзяўчо, а дарослая жанчына, да таго ж маці”.
     “Ты зноў за сваё? – засердавала я. – Ці ж не ведаеш, што не розумам у такія хвіліны чалавек кіруецца. Ды і не “брыдкім спаднічнікам” ён для мяне быў, бо я ўсё яшчэ кахала яго. І як жа іначай, калі ён – гэта ўсё самае першае: першая закаханасць, першае спатканне, першы пацалунак… Я і цяпер да драбніц памятаю той зорны жнівеньскі вечар, у які мы пакляліся быць вернымі адно аднаму да скону жыцця.
     Але, відаць, ён не зусім правільна разумеў, што азначае “да скону”. Да таго ж уяўленне пра вернасць у яго было нейкае сваеасаблівае. І неўзабаве я гэта адчула. Так, спачатку адчула, потым пачула (добразычліўцаў хапае) і нарэшце ўбачыла.
     Усё было банальным да пошласці. Я заспела іх, свайго мужа Віктара і маю прыяцельку, і мужаву куму Тамару, што называецца, на месцы злачынства. Перад вачыма маімі плыў чырвоны гарачы туман, а ў памяці чамусьці круціліся недарэчна вясёлыя радкі: “Як кум да кумы завітаўся Ды пасеяць канапельку абяцаўся…”
     Праўда, тут не кум да кумы, а яна да яго “завіталася”. Месцам жа “злачынства” яны абралі маю ўлюбёную цёмна-вішнёвую канапу ( потым я аддала яе мужу “ў пасяг”, і ён не адмовіўся).
     Муж, насуперак усякай логіцы, пачаў пераконваць мяне, што я “не тое падумала”, “не так зразумела” і што “нічога такога” паміж імі не было.
   --Ну-ну, – я паспрабавала ўсміхнуцца, але вусны мае дрыжалі, а сэрца калацілася недзе ля самага горла, – вядома ж, “нічога такога…” Проста ты хацеў паглядзець, якая ў яе бялізна, каб потым купіць мне такую ж да дня нараджэння. Праўда, Томачка?
     “Томачка” ўжо апранулася, прычсалася (перад маім трумо!) і, не зважаючы на мяне, павярнулася да Віктара:
   --Калі табе, Віцёк, да спадобы селядзец пасля чаю, то глядзі сам.
     “Селядца” пасля “чаю” майму мужу не захацелася…

     Тэлефанаваць да мяне Анатоля прымусіла пакуль яшчэ жывая надзея на тое, што агульнымі нашымі з ім намаганнямі можна прывесці да розуму майго Віктара і ягоную Тамару. Ён прапанаваў мне сустрэцца, каб “усё, як след, абмеркаваць”.
     Я не хацела ніякай сустрэчы. Я ўвогуле нічога не хацела. Я была як робат з прымітыўнай праграмаю. У якой да таго ж надараліся збоі. Відаць, і тады адбыўся “збой”, бо я не памятала, што гаварыла Анатолю. Відаць, нешта зусім “не ў тэму”, бо праз некалькі хвілін Танюшка паведаміла мне, што “прыйшоў дзядзя Толя” і, вышаўшы Анатолю насустрач, я ўбачыла на ягоным твары разгубленасць і трывогу.
     Пазней ён прызнаўся, што мой тагачасны стан не на жарт занепакоіў яго, бо яму патрэбна была надзейная паплечніца, а не тая вартая жалю істота, у якую я ператварылася.
     Назаўтра ён прыйшоў зноў. Паслязаўтра – таксама. Тыдні праз два мы адмовіліся ад плана прывядзення да розуму нашых легкадумных супружнікаў…
     Памятаеце выслоўе: “Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло”? Ну. Дык гэта і пра нас з Анатолем. Два гады нашага сямейнага жыцця праляцелі як адзін дзень. Танюшка называе Анатоля татам, а ўчора зноў у каторы ўжо раз пыталася, калі ў яе будзе брацік ці сястрычка.
     “А вось пачакай, прыйдзе вясна, прыляцяць з выраю птушкі, і тады мы з мамю, – Анатоль зірнуў на мяне запытальна дакорлівым позіркам, – мы папросім бусліка прынесці нам самага прыгожага ў свеце хлопчыка”.
     Я ледзьве стрымала сябе, каб не вымавіць: “А я ўжо дамовілася з буслікам. У канцы лета ён абавязкова прыляціць да нас”. Але “буслік” – пакуль што мая таямніца, якую я вырашыла адкрыць ссваім сямейнікам у самае чароўнае свята – навагоднюю ноч, таму я проста кіўнула галавой і, сказаўшы, што мне трэба гатаваць вячэру, выйшла.
     І вось сёння, калі да двайнога нашага з Анатолем і Танюшкай свята засталося ўсяго тры дні, я сустракаю яе…
     Яна зноў забягае мне наперад:
   --Юля, паслухай мяне, калі ласка. Я цябе прашу.
     На нас пачалі звяртаць увагу, таму я спыняюся і запытальна, але па-ранейшаму моўчкі гляджу на яе.
   --Ну, вінаватая я перад табой, Юлечка. Што зробіш: жыццё ёсць жыццё. Усякае бывае. Вось мы з табою мужыкамі памяняліся, людзей насмяшылі. Дык, можа, даволі іх смяшыць? І твайму, і майму дзіцяці родны бацька патрэбен. Ну, як ты?
     “Дык вось яно што! – нарэшце даходзіць да мяне. – Гэтага і трэба было чакаць: няверны ў каханні “Віцёк” застаецца верным свайму амплуа спаднічніка!”
     Я з усяе сілы стараюся схаваць помслівую ўсмешку і не даць саскочыць з вуснаў іранічнаму: “Ну, і як табе ў іпастасі “селядца”?
     Ад неадольнай спакусы паздзеквацца з няшчасніцы мяне выратоўвае сусед Алег, які спыняе ля пад’езда сваю ярка-чырвоную “Аўдзі”. З яе, як заўжды, нясецца гучная музыка. Я прыслухоўваюся і нечакана для няўдалай каханкі майго былога мужа весела смяюся. Яна здзіўлена глядзіць на мяне, а я паказваю ёй на Алегаву “Аўдзі” і, парушаючы свій зарок, гавару: “Паслухай”. Яна застывае на месцы, а я развітальна махаю рукой: “З наступаючым цябе, Та – ма – ра! Прывітанне “Віцьку!”
     У гэты момант дзверы легкавіка адчыняюцца і на ўсю нашу вуліцу гучыць суладная з маім святочным настроем песня:

                                   Я табе, саперніца, я табе, саперніца,
                                   Любага, каханага не аддам!..

© Валентина Кадетова, 11.05.2012 в 14:07
Свидетельство о публикации № 11052012140758-00273647
Читателей произведения за все время — 30, полученных рецензий — 0.

Оценки

Оценка: 5,00 (голосов: 1)

Рецензии


Это произведение рекомендуют