Литературный портал Графоманам.НЕТ — настоящая находка для тех, кому нравятся современные стихи и проза. Если вы пишете стихи или рассказы, эта площадка — для вас. Если вы читатель-гурман, можете дальше не терзать поисковики запросами «хорошие стихи» или «современная проза». Потому что здесь опубликовано все разнообразие произведений — замечательные стихи и классная проза всех жанров. У нас проводятся литературные конкурсы на самые разные темы.

К авторам портала

Публикации на сайте о событиях на Украине и их обсуждения приобретают всё менее литературный характер.

Мы разделяем беспокойство наших авторов. В редколлегии тоже есть противоположные мнения относительно происходящего.

Но это не повод нам всем здесь рассориться и расплеваться.

С сегодняшнего дня (11-03-2022) на сайте вводится "военная цензура": будут удаляться все новые публикации (и анонсы старых) о происходящем конфликте и комментарии о нём.

И ещё. Если ПК не видит наш сайт - смените в настройках сети DNS на 8.8.8.8

 

Стихотворение дня

"Шторм"
© Гуппи

 
Реклама
Содержание
Поэзия
Проза
Песни
Другое
Сейчас на сайте
Всего: 360
Авторов: 0
Гостей: 360
Поиск по порталу
Проверка слова

http://gramota.ru/

Для печати Добавить в избранное

Нячысцікаў жарт (на белорусском языке) (Юмореска)

Апавяданне

     Да нядаўняга часу Васіль Падхалімчык, супрацоўнік адной саліднай фірмы, зусім не верыў у існаванне нячысціка. Гаварыў, што яго прыдумалі людзі, каб было на каго спіхваць свае грахі: маўляў, чорт падбіў! Цяпер жа Падхалімчык сцвярджае зусім іншае. Кажа, што існуе той паганец рагаты! І не проста існуе, а, уссунуўшы на сваю казліную галаву шапку-невідзімку, блытаецца па свеце ды паскудствы розныя робіць. Асабліва любіць ён святы людзям псаваць ды адносіны паміж імі разлалжваць. Вось і Васіля Падхалімчыка сваёй брыдкай увагаю нячысцік не абышоў.
     А было гэта якраз перад каляднымі святамі на карпаратыўнай вечарыне, да якой Васіль падрыхтаваў для свайго боса Артура Альбертавіча Крывапузіка вершаванае каляднае віншаванне. Думаеце, лёгка складаць верш для свайго начальніка? Ой не! Тут жа трэба не толькі расказаць пра тое, які цудоўны чалавек, выдатны працаўнік і ўзорны сем’янін твой бос, але і прыгажосць яго жонкі і дачкі адзначыць, і пра зяця ды цешчу з цесцем успомніць. Каму-каму, а Падхалімчыку было добра вядома, які “узорны сем’янін” і “цудоўны” чалавек Артур Альбертавіч на самой справе. Але ж хіба можна гаварыць тое, што думаеш пра свайго кіраўніка, пакуль ён сядзіць у начальніцкім крэсле?
     Тры дні і тры ночы карпеў Васіль Падхалімчык над сваім “творам”, але перачытаўшы яго, радасна пацёр рукі і прамовіў услых: “Ну цяпер ты, даражэнькі Артур Альбертавіч, нікуды не падзенешся – падпішаш загад аб маім службовым павышэнні! А можа, і прэмію лішні разок падкінеш!”
     І вось настала доўгачаканая хвіліна! Васіль Падхалімчык выйшаў на сярэдзіну залы і, скіраваўшы на боса поўны адданасці і непадробнай любові позірк, пачаў чытаць свій верш так шчыра і пранікнёна, што бос аж паружавеў ад задавальнення, а ўся сям’я Крывапузікаў радасна заўсміхалася. Але недзе на палове тэкста з вуснаў Васіля Падхалімчыка нечакана пачала злятаць такая лухта, ад якой і самому яму стала блага:
                            
                                Красуні жонцы бос адданы,
                                Хоць, праўда, ходзіць і да Ганны,
                                Марусі, Тоні, Ліды, Зосі
                                І падарункі ўсім ім носіць.

     Ружовасць спаўзла з твару боса, а твар ягонай жонкі наліўся чырванню. Госці разгублена пераглянуліся, а Падхалімчык, насуперак сваёй волі амаль плачучы працягваў:
                                А для рабой дачушкі Галі
                                Купіў ён мужа за даляры
                                Ды за кватэру разам з дачай.
                                Хто б ажаніўся з ёй іначай?

     Дачка боса загаласіла, а зяць падбег да чытальніка і заляпіў яму шчодрую аплявуху: “Вось табе, паршывы паэт, за тое, што сям’ю нашу ганьбіш!”
     “Ды я не хацеў, ды я зусім не тое пісаў! Вось зірніце!” – з гэтымі словамі Падхалімчык пачаў даставаць з кішэні ліст з напісаным віншаваннем. У паветры засмярдзела серай і пачулася казлінае блеянне. Ён! Нячысцік! Васіль са страхам разгарнуў лісток і аслупянеў: і там было тое ж самае! І пра “Марусю-Тоню-Ліду-Зосю”, і пра “рабую Галю”. А ў самым канцы сваеасаблівае “рэзюме”:
                                 І недарэмна чуткі ходзяць,
                                 Што бабнік ён, махляр і злодзей

     “Ану-ка пакажы!” – крыкнуў зяць і паднёс да Васілёвага твару кулак велічынёю ці не з конскую галаву. Але Падхалімчык скамячыў ліст і задаў лататы. Дрэнь машына ў босавага зяця. Не дагнала Васіля. А той заскочыў у сваю кватэру, зачыніўся на ўсе замкі, аддыхаўся крыху і ад усяе душы пажадаў подламу нячысціку, каб яму ў вушах бесперапынна званы царкоўныя звінелі, а перад вачыма крыжы мельгацелі. А чаго ж яму яшчэ жадаць, калі сапсаваў чорт сваім жартам Васілёву кар’еру: цяпер на Крывапузікаву фірму для Васіля Падхалімчыка назаўжды дзверы зачынены.

© Валентина Кадетова, 11.05.2012 в 14:06
Свидетельство о публикации № 11052012140631-00273646
Читателей произведения за все время — 79, полученных рецензий — 0.

Оценки

Оценка: 5,00 (голосов: 1)

Рецензии


Это произведение рекомендуют