Литературный портал Графоманам.НЕТ — настоящая находка для тех, кому нравятся современные стихи и проза. Если вы пишете стихи или рассказы, эта площадка — для вас. Если вы читатель-гурман, можете дальше не терзать поисковики запросами «хорошие стихи» или «современная проза». Потому что здесь опубликовано все разнообразие произведений — замечательные стихи и классная проза всех жанров. У нас проводятся литературные конкурсы на самые разные темы.

К авторам портала

Публикации на сайте о событиях на Украине и их обсуждения приобретают всё менее литературный характер.

Мы разделяем беспокойство наших авторов. В редколлегии тоже есть противоположные мнения относительно происходящего.

Но это не повод нам всем здесь рассориться и расплеваться.

С сегодняшнего дня (11-03-2022) на сайте вводится "военная цензура": будут удаляться все новые публикации (и анонсы старых) о происходящем конфликте и комментарии о нём.

И ещё. Если ПК не видит наш сайт - смените в настройках сети DNS на 8.8.8.8

 

Стихотворение дня

"Шторм"
© Гуппи

 
Реклама
Содержание
Поэзия
Проза
Песни
Другое
Сейчас на сайте
Всего: 314
Авторов: 0
Гостей: 314
Поиск по порталу
Проверка слова

http://gramota.ru/

Автор: Irina_Denisowich
Бясонная ноч… Птушыны гоман… Шуршанне дрэў…
Яна зноўку засынае пад раніцу. Пад галавой кніга, на падлозе акуляры, пад нагамі падушка, коўдра ў кучы за ёй каля сценкі. На падлозе, паблізу ад акуляраў, кружка з даўно астылым чаем. На вокнах крывавыя шторы не прапускаюць і кроплі святла.
Яна любіць цемнату. Як любіць і кнігі, і чай без цукру. Але на людзях яна заўжды пасміхаецца, п’е чай з цукрам і любіць сонейка. І ніхто з іх не задумваецца над тым якія іх сябры адзін на адзін з сабой.
Яна вяртаецца дамоў і посмішка знікае з яе твару. Яна ўключае чайнік, чакае пакуль ён нагрэецца. Разам з ім ідзе да свайго пакою і ужо там заварвае яго.
На стале, як заўжды, “творчае бязладдзе”. Адкрыты камп’ютар, каля яго безліч лістоў з няўдалымі апавяданнямі. Яна садзіцца, уключае камп’ютар і адкрывае Word.
Ужо некалькі дзён у яе нічога не атрымоўваецца. І сёння не выключэнне. Яна пакідае Word адкрытым і заходзіць у інтэрнэт.
Закладкі  →  «Ўкантакце»  →  Яе старонка. Пакуль старонка грузіцца яна ўспамінае яго і марыць каб ён падаў ёй заяву на «сяброўства». У яго новая старонка і яна не наважыцца ніколі падаць заяву сама, так як гэта яна прасіла яго выкрэсліць яе з «сяброў».  І тут.. Так, яе мары здзейсніліся. Ён, хто так не жадае яе зразумець, каго яна папрасіла яе выкрэсліць з «сяброў».
Яна пытае сябе, навошта ён гэта робіць? Яна толькі пачала пачувацца добра пасля няўдалых спроб пагаварыць з ім і вырашыла для сябе што пара ўсё забыць і жыць далей, а ён зноў нагадвае пра сябе… Навошта яму гэта? Няўжо ён не разумее, што «сяброўства» ёй зусім не патрэбна? Ёй патрэбна тое, што яна даўно страціла – ЁН…
Праз пяць хвілін заява астаўленна ў падпісчыках, а камп’ютар закрыты. Яна намагаецца забыцца пра гэта з дапамогай падручнікаў і канспектаў. Звяртае больш ўвагі на іншых, хаця гэта і не шчыра, таму што менавіта ён быў адзіным, хто зумеў прабрацца праз высокую і непакорную сцяну да яе сэрца і душы, падабраўшы правільны ключ да ўсім непрыкметных дзвярэй.
Можа таму што ён забраў гэты ключ з сабой ніхто іншы і не можа яго падабраць, бо ён існуе ў адзіным экзэмпляры?
Назаўтра яна вырашае менш заходзіць на сайт. Яна хоча забыць яго. Ва ўсіх першае каханне застаецца ў мінулым. Але недзе ў далёка ўнутры яна ўсе ж не спыняе спадзявацца на лепшае.
Яна з кожным днем, як і абяцала сабе, усё менш і менш заходзіць на сайт і спрабуе пагаварыць з ім, але ён не падымае трубкі, хаця сам прасіў затэлефанаваць… Я на вырашае, што ёй ўсе ж такі патрэбна выказацца яму, але як хутка гэта ўсё будзе?... Ніхто не ведае…
Зноў бясонная ноч. Зноў птушыны гоман. Зноў шуршанне дрэў.
© Irina_Denisowich, 22.12.2011 в 17:47
Свидетельство о публикации № 22122011174706-00246218
Читателей произведения за все время — 36, полученных рецензий — 0.

Оценки

Голосов еще нет

Рецензии


Это произведение рекомендуют