А раптам трэсне зямная вось у дзве тысячы дваццаць шостыМ
Раптам скруцяцца ў скрутак нябёсы, планеты і высокія зорЫ
Аднойчы ўпадуць на пакосы, як космаса росы на травы і потыМ
Проста выбухне свет, разляціцца зямелька на друз і асколкІ
Толькі дзесьці ў сусвеце сіратлівыя душы вандроўных зямляН
Аб’яднаюцца сілай Любові, сальюцца ў маленькае сонца і ўсЁ
Мы, нібыта камета, ў бясконцым бязмежжы прастораў праззяеМ
святЛ-ОМ
о
г
а
с не, свят Логас, не? Святло гасне! Святло гасне...