Литературный портал Графоманам.НЕТ — настоящая находка для тех, кому нравятся современные стихи и проза. Если вы пишете стихи или рассказы, эта площадка — для вас. Если вы читатель-гурман, можете дальше не терзать поисковики запросами «хорошие стихи» или «современная проза». Потому что здесь опубликовано все разнообразие произведений — замечательные стихи и классная проза всех жанров. У нас проводятся литературные конкурсы на самые разные темы.

К авторам портала

Публикации на сайте о событиях на Украине и их обсуждения приобретают всё менее литературный характер.

Мы разделяем беспокойство наших авторов. В редколлегии тоже есть противоположные мнения относительно происходящего.

Но это не повод нам всем здесь рассориться и расплеваться.

С сегодняшнего дня (11-03-2022) на сайте вводится "военная цензура": будут удаляться все новые публикации (и анонсы старых) о происходящем конфликте и комментарии о нём.

И ещё. Если ПК не видит наш сайт - смените в настройках сети DNS на 8.8.8.8

 

Стихотворение дня

"партитура"
© Нора Никанорова

"Крысолов"
© Роман Н. Точилин

 
Реклама
Содержание
Поэзия
Проза
Песни
Другое
Сейчас на сайте
Всего: 100
Авторов: 0
Гостей: 100
Поиск по порталу
Проверка слова

http://gramota.ru/

У с т у п .

Над Брылямі  -- навальніцы:
Разбурчэўся ліпень штось.
Прахалодай наталіцца
Давялося…
                   Ну, дык вось:
Як заўсёды, надвячоркам
Я глядзеў уздоўж вякоў.
Нехта клямку мне пашморкаў:
О, Мікола, блін, Яцкоў!

Нейкі, бач, усхваляваны –
Нешта зноўку нарабіў.
І крычыць мне апантана:
“Ой, Панасе, дзе я быў!..”

Ды па хаце шчэ пабегаў,
Рукі – нібы ветракі.
Супакоіўся. І рэхам –
Словы, нібы агуркі:

“Ну, ты ведаеш, мой дружа,
Да цябе заўсёды я –
Калі добра, і не дужа,
І калі ўжо ні  х… халеры
Ні  ў  кішэні, ні  ў  душы…
Я табе заўсёды веру.
Ты во слухай ды пішы…

З в а н о к .

Зноў у Тоні Кавалеўскай  -
Ну, ты ведаеш яе –
Усё раптоўна, хутка, рэзка;
Звоніць: “Колька, усе свае
Справы на хер на суботу
Трыццаць першага адкінь!
Ёсць для вас – маўчы! – работа.
Усё!  Чакаю!”
                     Ну, прыкінь –
Зноўку чапаць пехатою,
Разам з пеўнямі ўставаць…
І  за што нам гора тое?
Ой, ты, багна, зверху гаць!..

Ну, ды ладна.  Значыць, трэба –
Незаменныя жа мы,
Мы – культуры нашай глеба,
І  маланкі, і  грамы.

Ш л я х .

І  суботнім ясным ранкам
Сухарэўскі ўзбілі шлях;
Тут калісьці пёрлі танкі –
Немцам неслі страх  і  жах .

Вось Любуж . Ляціць “маршрутка”,
Зашчаміліся, і хутка –
Драмтэатр, АНэМэЦэ ,
Тоня з папкай у руцэ,
Афанасьеўна з Барысам
Кампазітарскую рысу
З асалодай цягнуць зноўку
У чарговую вандроўку –
Птушкі райскія, ей бо!..

І вось гэтаю гурбой
Дружна селі – й паляцелі!

К і р а ў с к і    н а п р а м а к .

А куды – сказала Тоня:
“Сёння едзем мы ў “Рассвет”:
Юбілейныя там гоні ,
І збіраецца ўвесь свет.
Можа, нават  Сам  прыбудзе –
Будзем песні йму спяваць.
Я ж цябе піхаю ў людзі –
Каб цябе было чуваць!
Што ў Бялынічах - паўторыш :
І дуэт, і тую вось –
Дзе пра маму, і дакоры,
І чаканне, і мілосць…”

А на кіраўскім напрамку –
Людзі, вёсачкі, жыццё.
І налева, і направа
Для чужынцаў – адкрыццё.

Кукуруза не ўрадзіла –
Па паўметра вунь тырчыць.
Сонца дзе?  Няма і сілы,
Вось прырода і маўчыць…

Тут і Кіраўск .  Паваротка.
Кіламетр  і  -  калгас.
Ой, скажу, Панасе, чотка:
Гэта казка не пра нас.

К а л г а с .

Цэлы горад натуральны.
Чысціня – не дай жа, Бог!
Млеюць яблыні харальна
Ля асфальтавых дарог.

І ніхто не рве той яблык,
І  ў  фантан ніхто не сцыць..
Не-е, каб я тут жыў, то я бы
Свой сусвет не змог адкрыць.

Бо для песні што патрэбна? –
Смутак, плач і непакой.
Тут жа з верхам – сонца  й  неба,
Уладкаванасць тут – ракой.

Вунь даяркі, нібы павы,
З дыяментамі ў вушах.
І  ці гэта нашы Клавы –
Наш кождзённы Божый страх?!

Тут, гляджу, свая парода
І шляхецтва тут сваё.
І, здаецца, для народа
Тут усё. Ох, ё маё!..

П а л а ц    к у л ь т у р ы .

А які  ж  Палац культуры!
Шкло – ад нізу да нябёс,
І падлога там з мармуру,
Пальмаў дзіўныя фігуры,
І ўсяго – ну, цэлы воз!

Дарашкоў  праплыў мінорам, -
Дзе  ж  яго былы размах?..
Навалілася там гора:
З  Браілоўскім  справа – швах.

А было  ж  усё так гладка,
І ламіліся сталы…
Хутка пойдуць на пасадку
Лёгкакрылыя арлы .

Быў на вобласць кампазітар –
І  прапаў, як лёгкі дым.
Хто ўжо сеяць будзе жыта
На палетку тым пустым?..

Птушкай раптам падляцела
Зіна Білык , рэжысёр,
І на Алу  паглядзела,
І  ў  вачах узнік дакор:
“То не строй для сцэны гэтай!
Прэч адсюль!  Кажу вам – не!..”

Вось і скончылася лета…
Будзем ведаць, што  ў  гаўне
Можна нават і паплаваць –
Ні з таго і ні з сяго.
Вось табе, браток, і слава,
Вось такое ого-го!..

Э м а   Б я л я ў с к а я .

Ала ў смутку ад праблемы...
“Не сумуй аб гэтым, маць!
Вунь Бяляўская, глянь, Эма  -
Пойдзем, трэба павітаць!”

У інстытуцкім нашым гаме
Эма зоркаю была,
Рысу ясную вяла,
Нават ззяла ў эпіграме !

Падышлі: ля-ля – “Ой, Міша!” –
“Я  ж  - Мікола!”  --  “Ох, склероз!”
“Як ты тут – у гэтай цішы?” –
“Я  ж  адсюль!  Сюды  й  прынёс
Ветрадуй размеркавальны –
З тых часоў гарую тут.
                  Што?  Сям’я?  Няма нахальных.
Ну, а так, лічы, зэр гут ”.

Вось такая, брат, дылема
Праляцела праз гады:
Ля крынічкі села Эма –
Й  ні туды. і ні сюды…

А ф і ц ы ё з .

Нейкі грукат за Палацам –
Можа, немцы лезуць зноў?
Не – парад ідзе па пляцы,
Вунь камбайны – будзь здароў!..

Адгрымелі, адрыпелі,
Самалёты праляцелі –
Тут жа свой аэрадром! –
А затым усе нагбом
У Палац пабеглі дружна –
Каб глядзець да скону, мужна
Шматгадзінны той канцэрт.

Старшыня  зрабіў акцэнт
На вялікіх дасягненнях,
На вышынях перспектыў,
На надоях, угнаеннях,-
Ну, звычайны быў матыў.

А народ таго Шаплыку
У паўвуха слухаў, млеў:
“Ой, хутчэй бы адпілікаў!
Досыць шумных тых залеў!..”

С т а р а в о й т а ў .

Тут вядучы – з прыдыханнем:
“Старавойтаву  - ура!”
І  падняўся  Дзед – не зданню:
Ён, як быў, так ёсць – гара.

Усе запляскалі ў далоні,
Узняліся, нібы раць.
Старавойтаўскія скроні
Вунь на сцэне ўжо блішчаць.

І сухенькі, і маленькі,
Але голас не дрыжыць:
“Нельга поўзаць на каленках!
Трэба стоячы нам жыць!
Вы тут пашаце, а тыя
Размяркоўваюць за вас!
Дзе аблокі залатыя?
Дзе “Рассвет”?  Чаму ён згас?..
Што было – хай там і будзе!
Што не так – даруйце мне!
Я  і  вам дарую, людзі!
І святло  ў  маім акне
Будзе ззяць, пакуль жывы я,-
Вы заходзьце, калі што!”

Бабы – ў слёзы, хтосьці вые, -
Рэвалюцыя!  А то!..

Вось чаму Барыс Батура
Не прыехаў!  Ой, дайшло:
Старавойтаў сёння  -  гуру,
І  ўжо нешта загуло;
І калі тады вунь  здалі,
То цвярдыня зараз тут;
Непрывычны стос рэалій,
У нязвыклае маршрут…

Н а с т р о й .

Растрывожіліся людзі,-
Ох, начальству  б  уцалець!
Ну, і  як, скажы, у тым гудзе
Пра сяброўства песню пець ?

Галя Сёміна вунь спела,
Як салдат!  Яна  -  ого!
А ў мяне усё самлела –
І  ўжо ведаю з чаго:

Хоць гаркавае тут свята,
Але ўсё ж такі сваё.
Я для іх – чужы аратай.
Ох, няёмка, ё маё!..

Пра абед ніхто не грымнуў –
Каб артыстаў пакарміць:
“А ці звалі вас сюды мы?”

Што далей ужо гаварыць…

У пакоі, дзе сядзелі,
Блін, інструкцыю глядзелі:
Як па нырках палкай біць
І  куды руку круціць –
Ці дружыннікам урок,
Ці такім, як мы, намёк.

А ў дырэктарскім пакоі,
Што за сценкай, - пір гарой,
І спіртное там – ракою,
Пах каўбасны – Божа ж мой!..

Дзіўна. Крыўдна. Не гасцінна…
Нейкі хутар між палёў!
Я не ведаю прычыны,
Каб вось так – маўчком, без слоў,
Адвярнуўшыся спіною:
Ой, з’язджайце! Добры пуць!..

А ці мы таму віною,
Што няма  у  вас настрою,
Што за сраку вас бяруць?..

К о д а .

Нечаканай стала кода,-
Ой, урэшце!  Ой, пара –
Ды ад гэтай вось згароды,
Ды вось з гэтага двара!
І  якія ўжо банкеты?!
У аўто – хутчэй, без слоў!..

Паляцелі, як ракета, -
Вось і слаўны Магілёў,
Тут і каменскі прыпынак ,
І  Брылі вунь за гарой…

Вось які быў наш учынак!
Ох, і дзень быў, сябра мой!..”

Змоўк Мікола.  Цішынёю
Набрыняў уміг пакой…
Быццам усё было са мною,
Быццам я прайшоў той бой…

…Ад Рудэі  - прахалода.
Цішыня…
На сэрцы – згода.


31 ліпеня 2004 г.


З а ў в а г і    і    т л у м а ч э н н і .

  
  Вёска ў Магілёўскім раёне. Вядома па рукапісных крыніцах з XVI
стагоддзя.

  Мікалай Адамавіч Яцкоў – паэт і кампазітар, дырэктар Брылеў-
скага сельскага Дома культуры.

  Антаніна Іванаўна Кавалеўская – намеснік начальніка Упраўлення
культуры Магілёўскага аблвыканкама, разам з Міколам Яцковым
вучылася ў Магілёўскім культурна-асветным вучылішчы імя
Н.К.Крупскай у 1974-1977 г.г.

  У ліпені 1944 г. з боку в.Сухары ў гэтам напрамку савецкія войскі
ішлі наступам на г.Магілёў.

  Вёска ў Магілёўскім раёне.

  Абласны навукова-метадычны Цэнтр культасветработы.

  Галіна Афанасьеўна Сёміна –  вядомы на Магілёўшчыне сама-
дзейны кампазітар: яе песню спяваў нават сам Генадзь Завалокін;
Барыс Іванавіч Сёмін – муж Г.Сёмінай.

  31 ліпеня 2004 г. у СПК “Калгас “Рассвет” імя К.Арлоўскага”            
адбылося ўрачыстае святкаванне 60-годдзя з дня заснавання гэтай
гаспадаркі.

  У г.п.Бялынічы 10-11 ліпеня 2004 г. адбыўся X Конкурс ваенна-
патрыятычнай і маладзёжнай песні імя Л.Лорчанкі, дзе Ала і Міко-
ла Яцковы выконвалі свае песні.

  Цэнтр раёна Магілёўскай вобласці, у склад якога ўваходзіць СПК
“Калгас “Рассвет” імя К.Арлоўскага”.

  Міхаіл Рыгоравіч Дарашкоў – начальнік Упраўлення культуры
Магілёўскага аблвыканкома.

  Уладзімір Веніямінавіч Браілоўскі – кампазітар, старшыня Магі-
лёўскага абласнога аддзялення Саюза кампазітараў Беларусі, ды-
рэктар Магілёўскай абласной філармоніі.

  Напярэдадні гэтых падзей у газеце “Веснік Магілёва” ( 23 чэрве-
ня 2004 г.) было надрукавана наступнае  ( мова арыгінала ):
БЫТЬ ДИРЕКТОРОМ НЕПРОСТО
Арестован директор Могилёвской областной филармонии.
Ему предъявлено обвинение в хищении денежных средств путём
злоупотребления служебным положением и имущества – путём присвоения.
   Сотрудники главного управления предварительного рассле-
дования МВД установили, что директор филармонии заключал
фиктивные договоры с различными организациями. причём
зарегистрированы они были на подставных лиц. По условиям
договоров, эти фирмы должны были проводить концерты по-
пулярных артистов и исполнителей. Организацией концертов
занималась филармония, а деньги поступали на счёт фиктив-
ных предпринимательских структур. В ходе следствия по это-
му делу потянулась цепочка и другим правонарушений.
   Старший следователь по особо важным делам ГУПР МВД РБ
Виталий Шишко сообщил, что директор филармонии задер-
живал выплату заработной платы сотрудникам филармонии,
а денежные средства переводил, в частности, на покупку век-
селей и впоследствии их обналичивал. Для сокрытия фактов
невыплаты заработной платы им предоставлялись в вышесто-
ящие структуры фиктивные отчёты о том, что задолженности
по выплате заработной платы не имеется.
                                                         «Наши новости», ОНТ.

  Зінаіда Іванаўна Білык – рэжысёр мерапрыемстваў з нагоды 60-
годдзя СПК “Калгас “Рассвет” імя К.Арлоўскага”.

  Ала Міхайлаўна Яцкова – жонка Міколы Яцкова.

  Эма Іванаўна Бяляўская – супрацоўнік Палаца культуры в.Мыш-
кавічі, вучылася разам з Міколам Яцковым у Мінскім інстытуце
культуры ў 1977-1981 г.г.

  Эпіграма Міколы Яцкова, датаваная 14 красавіка 1981 г.:
                     Толпа беснуется у входа,
                     В едином крике зубами ляская,-
                     Так постоянно в год из года,
                     Где  «Выступает Э.Белявская».

  Нямецкае  Sehr gut!  -  Вельмі добра!

  Аляксандр Васільевіч Шаплыка – старшыня СПК “Калгас “Рас-
свет” імя  К.Арлоўскага”.

  Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў –  двойчы Герой Сацыялістычнай
працы. Нарадзіўся  13  чэрвеня 1924 года  ў  вёсцы Барок Бялыніцкага
раёна.  З  1968 г. і  да арышту  11 лістапада 1997 г. па абвінавачанні  ў
злачыннай змове  з  мэтай здзяйснення крадзяжу  ў  асабліва буйных па-
мерах  -  старшыня калгаса  “Рассвет”  (цяпер Акцыянернае таварыства
Аграпрамысловае аб’яднанне  “Рассвет”)  Кіраўскага раёна.  Некалькі
гадоў правёў  у  зняволенні.

  Барыс Васільевіч Батура   нарадзіўся  ў  г.Ваўкавыску  ў  1947 г.  Па
спецыяльнасці  інжэнер-механік. Прайшоў шлях ад начальніка Ваўка-
выскага камбіната камунальных прадпрыемстваў да намесніка прэм’ер
міністра.  У  дадзены момант – старшыня Магілёўскага аблвыканкома.

  Песня “Мой друг” на верш Алы Яцковай.

  Ля в.Каменка – суседняй з в.Брылі.

  Рака Рудэя, працякае паблізу в.Брылі.

© Панас ПРУСАК, 24.07.2009 в 15:09
Свидетельство о публикации № 24072009150902-00118098
Читателей произведения за все время — 66, полученных рецензий — 0.

Оценки

Голосов еще нет

Рецензии


Это произведение рекомендуют