Литературный портал Графоманам.НЕТ — настоящая находка для тех, кому нравятся современные стихи и проза. Если вы пишете стихи или рассказы, эта площадка — для вас. Если вы читатель-гурман, можете дальше не терзать поисковики запросами «хорошие стихи» или «современная проза». Потому что здесь опубликовано все разнообразие произведений — замечательные стихи и классная проза всех жанров. У нас проводятся литературные конкурсы на самые разные темы.

К авторам портала

Публикации на сайте о событиях на Украине и их обсуждения приобретают всё менее литературный характер.

Мы разделяем беспокойство наших авторов. В редколлегии тоже есть противоположные мнения относительно происходящего.

Но это не повод нам всем здесь рассориться и расплеваться.

С сегодняшнего дня (11-03-2022) на сайте вводится "военная цензура": будут удаляться все новые публикации (и анонсы старых) о происходящем конфликте и комментарии о нём.

И ещё. Если ПК не видит наш сайт - смените в настройках сети DNS на 8.8.8.8

 

Стихотворение дня

"партитура"
© Нора Никанорова

"Крысолов"
© Роман Н. Точилин

 
Реклама
Содержание
Поэзия
Проза
Песни
Другое
Сейчас на сайте
Всего: 106
Авторов: 0
Гостей: 106
Поиск по порталу
Проверка слова

http://gramota.ru/

У с т у п .

Каб што-небудзь засталося,
Трэба памяць берагчы –
І  ў  снапы збіраць калоссе,
І  ў  гаючыя ключы
Успамінаў незабыўных
Дзень наступны акунаць:
Што было  –  ўсё будзе дзіўным…

Вось  і  сёння пачынаць
Буду новую гаворку,
Вершаваны свой раман.


М і к о л а .

…Пазаўчора надвячоркам
Да мяне заходзіў пан:
Пан  Яцкоў*  -  паэт, музыка,
Старажытны сябра мой.
“Дай, - крычыць, - з твайго арыка
Мне глытнуць!  І  пэндзаль* свой
Падрыхтуй, бо праца будзе –
Зараз што табе скажу!..”

Сеў, прыняў сто грам на грудзі,
Каб пазбегнуць мандражу*,
І  пачаў апавяданне –
І  цягнулася да рання
Гэта нізка дзіўных слоў…

Ш ч о д р а с ц ь .

“Братка, ведаеш – адмоў
Не люблю я:  калі просяць,
Я, як той, блін, піянер* !
Скажаш  “не” – дык вокам косяць,
Абгаворваюць, паносяць
І  псуюць увесь пленэр*.

Песень дзесьці незлічона
Я рассыпаў*  –  хай пяюць!
У  фінансах – як варона:
Ні капейкі не даюць

Праўда, сябра  мой  Капланаў*
Адслюмачвае заўжды
Вельмі  шчодра, без падману –
Ну, дык  то  ж  яны, дзяды!
Там сумленне – на узроўні
І  слановая там косць!
І  на іх падобнай роўні
Я  не бачу зараз штось.


С е л і в о н .

Ну, дык вось, браток:  аднойчы,
Скажам так, бліжэй да ночы,
Зазвінеў мой тэлефон:
“Я – Святлана Селівон* !
Мне  Мікуліч*  расказала,
Вашы песні паказала –
Да спадобы мне яны!
Усё не тыя  “ай-ны-ны!”,
Што мы чуем кожным разам!
Дайце штосьці мне папець!
Заманалі  ж  пераказы –
Трэба  й  аўтарскае* мець!”…

А мне што – няхай спрабуе!
Мо капейку дзе надзьмуе…
Эх, святая прастата!
Малады быў – цемната!..

І  запела Света песні.
Помню, “Белага каня”*
Ахрысціла  ў  лёс.
                           Хоць трэсні!
Вось такая, брат, х..йня…

Потым знікла ненамнога,
А  не  так  даўно  ізноў
Нашы стрэліся дарогі, -
Ой, Панас, не маю слоў:
Засадзілі нашу Свету
У  прадзюсерскі цэнтрал!
Варты ён вянка санетаў –
Той  ці табар, ці кагал*.


П р а д з ю с е р ы .

Там  Шаўчэнка* гоіць раны
І  Ярковіч*  побач  з  ім,
“Люба-Дорага”  Святланы
І  –  гурт “Краскі” над усім.

Лезе  шчэ туды  і  Грыня
Павароцці-Палішчук*,-
Не ўзарваўся  б  ён на міне!
І  куды палез, дундук* ?..

Бо  абдураць  хлопцы тыя, -
Ой, прадзюсераў пільнуй:
Абяцанкі – залатыя,
Як да справы – вось вам  х..й.

Ну, Ярковіч – той прасцейшы:
І  абдыме, і  усцешыць,
Будзе  “Technics” абяцаць;
Зваў кантракты падпісаць,
Ды  Шаўчэнка не дазволіў –
Пасмяяўся  нам  у твар:
“Вунь -  у  РУПІСе* вам воля!
Там  ваш будзе ганарар!”…

Крыўдна:  песень узялі ладна
Ды мільёны  жа  грабуць!
Ну, скажы ты мне, - не гады?!
А  мазгі  жа  як  ..буць!

Ну, вядома  ж, славы хочуць
Незямной – і  ўдзень, і  ноччу:
Вунь касэту* накляпали
(Ні  капейкі зноў не далі),
Па ўсіх радыё пяюць,
Тэлебачанне клююць –
У  Магілёве асабліва:
Тут – Яцкоў  і  трэба – тут.

І  ўчапіліся  –  на дзіва!
І  праклалі свой маршрут.
У  “Ранёханька”* спачатку
Зазывалі  йны  мяне:
“Усё, - казалі, - будзе гладка!
Слава Вас не абміне –
Вобласць цэлая пабачыць
Кампазітара свайго!
Трэба Вам на  педарачу!
А-га-га  ды  о-го-го!”…

“А  навошта?” – я падумаў, -
Абыдуцца без мяне.
Тут як-небудзь ды без тлуму
Пагляджу іх  у кіне.


Т э л е п е р а д а ч а .

Ледзь падняўся раніцою:
Сем гадзін!  Ой, Божа  ж  мой! –
Сплю  я  шчэ такой парою,
Мой ты вечны неспакой!..

“Panasonic”  пхнуў  у  плечы –
Ну, паказвай, давай!
О, дзяўчыначка шчабеча,
Ды  натхнёна так аб нечым
Непаўторным, добрым, вечным!
Не гаворка  –  чысты рай!..

Братка мой, гляджу:  вылазіць
Пан Шаўчэнка  з-за куліс –
Саматужным гэткім князем,
І  глядзіць  з  прыжмурам, ліс!

І  за словам цягне слова,
І, вядома  ж, пра  Яцкова
Выціскае штось  з  сябе,
Сам  з сабой  у  барацьбе  –
Бо няма  ж  мяне там побач,
Хоць  і  быў  “Прыйсці!”  загад.

Ну, а  што, калі хвароба?
Ці  мяне пабіў дзе град?..

Тут вядучая паціху
Ды  за  плечы  гэта ліха –
І  паночка пхнула вон.

Праз імгненне Селівон
З  нейкім парубкам патлатым* -
Ці то сонным, ці паддатым –
Заляцела  ў  тую хату,
На канапу ды  ў  галоп,
І  адразу  –  прама  ў  лоб:
“Самы лепшы кампазітар  –
Ну, вядома  ж, ваш  Яцкоў!”
А  вядучая: “Ідзі ты!” –
Селівон:  “Ja, ja!* Без слоў!”

І  запела  “Маму  з  татай”*:
Першай фразы, блін, няма!
Патаптала мае грады!
Працаваў  я  што – дарма?!

А народу  –  да  спадобы:
У вядучай слёзы, бач, -
Адчувальная асоба
На чале тых перадач.
Хто ты, дзеўчына-зазноба?
Тут пачуў: “Аксана Ткач”*.

А  тым  часам  перадача
Набыла свой паталок –
Селівон  з  лахматым мачо*
Прадудзелі  “Грабяшок”*
І  пабеглі.  Ну  і ладна!
Вось бывае як, браток!..”

Тут Мікола змоўк дакладна,
Кавы выхлебаў глыток,
Пасядзеў, падумаў трошкі,
Уздыхнуў: “Мае вы мошкі!..”
І  прадоўжыў песню зноў.


П р а п а н о в а .

“Знаеш, браце, ад высноў
Я  цягну  ўсё гэта роўна –
Каб ты лепей зразумеў.
Ну, а  зараз – аб галоўным.

Азірнуцца не паспеў –
Тэлефон узвіўся зыкам:
“Добры дзень!  Аксана Ткач!
Ой, зрабіць мне трэба  з  шыкам
Перадачу! Хоць ты плач!..
“Люба-Дорага” сказала,
Што Вас ведаюць шчэ мала
Й  да іх табара-кагала
Трэба Вас, блін, падключаць!
А  ці можам мы сустрэцца –
Вершам, песняю сагрэцца
І  на камеру ўсё зняць?”

Чаму нельга? Калі ласка!
Праўда, тут ужо была
З  Бардзілоўскай   ператраска –
Вёска, помню, ой гула!..

Ну, дамовіліся ладам.
Ды з-за тых любімых гадаў
Пераносілі не раз:
То гастрольныя прынады,
То  ў  Ярковіча як раз
З  Прэзыдэнтам перамовы;
То  не дояцца каровы,
То  не лепшыя умовы,
То – глядзі ты! – у  Яцковых
Выступленне  у  шпіталі*…

“Ну, мяне вы, блін, дасталі! –
Ўжо Аксана лямантуе, -
І  нашто  я  ўлезла  ў  тую
Авантуру для дурных?!”

Хутка, праўда, выпаў міг:
Усё, дамова – мы  і  “Люба”,
І  вада  з  агнём, і  трубы,
І  грамы фанфараў тых!..

Ну, з  дрыжэннем  у  каленях,
На сабаках ды аленях
Паляцелі мы  з  Брылёў
Прама  ў  стольны Магілёў.

Т э л е с т у д ы я .

Тэлебачання будынак*.
Дзверы.  Дзядзька  з  кабурой:
“Так: стаяць!  А ну, куды вы?
Не шуткуйце тут са мной!
Да Аксаны?  Хто такая?
А-а, з “Ранёханькі”?  Лады!
Пачакайце – пагукаю.
Прыйдзе – пойдзеце тады!”

Пазваніў.  Бяжыць дзяўчына –
Да высокая, аднак!
Зараз будзе нам учынак –
Гэта  ж  вам не проста так!..

На другім паверсе.  Мама!  –
Колькі  ж  фэйсаў дарагіх!
Нібы тэлепанарама
Вунь  і  тых, і  тых  -  жывых!
Можна нават іх памацаць
І  гаворку  з  імі  збацаць, --
Во, Панас, куды  я  ўлез,
У які, ты глянь, працэс!..

Тут адзін  з  іх адарваўся
Ад камп’ютарнай гульні:
“Ксана, чуеш  –  без  ху..ні
Дзень твой сёння не застаўся:
Там Ярковіч абкрычаўся –
Паляцелі рамяні.
І  сядзяць сярод Бялыніч,
Недзе там машыну чыняць,
Са спазненнем будуць тут.”
Я падумаў:  о, зэр гут !
Нешта  з  імі сустракацца
І  ізноў перасякацца –
Ну, ніякага жадання!
Мо таму, што на падмане
Не збудуеш  –  а  ні-ні!
Трэба  ж  правілаў гульні
Хоць прытрымлівацца неяк,
А то, хлопцы, прападзём:
Так застудзіць ды завее,
Што  й  шляхоў не разбяром…


П а д р ы х т о ў к а .

Ну, дык вось.  Унізе – зала,
Усяго  жа  там  навалам –
Тэлекамер, правадоў,-
Аж  заблыталася  Ала*,
Покуль лезла да стулоў;
Нават  з “плазмай” тая хата –
Вунь экран тырчыць які!

Лепшы  з  лепшых аператар
(Так сказалі!)  усё заўзята
(Што здзіўляе – і  без мата!)
Аглядае з-пад рукі.

Гэта сам Сяргей Вішнеўскі* -
Супер – пупер – экстра – клас!
“Так, - глядзіць, - куды брылеўскіх
Мы запхнём на гэты раз?
Можа, тут вось – на канапе?
Не, вось тут:  пад сіні фон
Добра  будка  ў  кадр патрапіць!
Так, чапляйце мікрафон!”

Прышпандорылі  “пятлічку”
(“Раз-раз-раз – і  на матрац!”),
Усіх зрабілі пераклічку –
Усе на месцах.  У добры час!


З а п і с .

Белакрылыя пытанні
Паляцелі да мяне:
Пра высокае абранне,
Пра культурнае  ўзніманне,
Пра надзеі, спадзяванні
На радзіннай старане…

У гэта ўсё зачаравана
Углядалася Аксана, -
І  было мне добра бачна,
Што ўзнікае перадача,
Што скразной драматургіі
Вымалёўваецца шлях;
Што адказы ўсе даўгія
І  занадта ўжо ліхія
Будуць рэзацца.  Ой, жах!..

Зіхацеў  бы  шчэ  бясконца,
Нібы чэрвеньскае сонца,
Нібы той сівенькі круль,
Але ёсць расклад, дарэчы, -
Ён пачаў піхаць у плечы
І  пагнаў усіх адтуль.
Р а з м о в а .

Доўга шчэ мы размаўлялі
Каля лесвіцы крутой
Пра жыццёвыя каралі
Пад адвечнаю слатой  –
І  ніяк нагаварыцца,
Словам, думкай наталіцца
Не маглі.  Бывае  ж  так!..

І  галоўнае – мастак
Узяў  у  рукі справу гэту!
Вось якія  ў  нас кабеты!..

А ты кажаш: “Бабы, бабы!”, –
Так узвіцца  ў  неба нам бы!
То  ж – багіні!  Паглядзі!
А  не бачыш – дык сядзі!”…

Уздыхнуў Мікола  з  густам,
Варухнуў ссівелым вусам,
Паўхвіліны памаўчаў
І  ізноў рыпець пачаў:

“Ты  ж, мой братка, разумееш,
Што вось гэта ўсё  –  падзея,
Што адной размовы мала,
Што для добрага фіналу
Трэба  бачыць  і  Брылі* -
Дзе бярозкі, хаткі, сала,
А  ў  нябёсах – жураўлі*.

А  ў  кішэнях  –  вецер свішча,
Як гавораць  –  хоць шаром.
Дзе  б  знайсці якую тышчу,
Каб гасцям сказаць: “Шалом!”* ?

От, жыццё якое, братка!
І  куды нас завядуць?..

А  назаўтра ненаглядка
Ў  Магілёў дарогай гладкай
Паляцела:  мо, дадуць
Хоць якіх капейчын трохі?..

Не дарэмна біла ногі –
Нешта ўсё  ж  такі далі!


Г о с ц і .

А тым часам загулі
Ўсе брылеўцы: “Едуць, едуць! –
Вунь пабіты  “Рафік”*  прэ!”…
І  бягуць, як чуркі*, следам, -
Чорт іх сам не разбярэ!

Вось  і  госці дарагія!
З  імі  –  Ала, з  ёй – тугія
Хатулі:  абедаць будзем!
Ёсць  жа  Бог на свеце, людзі!..

Вунь Аксана сваім вокам
Выбірае магістраль;
Лезе вунь  з  машыны бокам
Аляксеенка Віталь* -
Цягне стос апаратуры;
І  Мікола тут  –  шафёр.
Д о м    к у л ь т у р ы .

Расчыніўся  Дом культуры,
А на сцэне – слаўны хор*:
Беларускія ўсе строі,
Хваляванне  і  імпэт.

Й  пачалося:  “Усіх пастроіць!
Ой, такіх не бачыў свет:
Усміхайцеся хоць троху –
Так  жа  нельга камянець!
Ды  каб смех быў, а  не рогат!
Ды  і  часу  ў  нас нямнога –
Трэба шмат чаго паспець!”…

І  круціўся безупынна
Артыстычны той віхур, -
Усё было належным чынам,
І  Аксана, нібы  з  гліны,
Вырабляла свой  ажур*.

Ну, а потым  –  наваколле,
І  бярозкі, і  палі, -
Усё адыгрывае ролю,
Бо  патрэбна, каб  Брылі
Абазначыліся пэўна
У  кантэксце тым напеўным,-
То  ж  кіно, браток ты мой!..

Х а т а .

Напаследак за сабой
Павялі да хаты роднай
Праз аблуплены пад’езд,
Праз суседскі інтарэс:
Ды на то  ж  яны суседзі  –
Каб усё, як след, агледзець,
Каб усіх абгаварыць,-
Маць  іх  так  іці  ядрыць!

Тут яшчэ сабака мой*
Паказаў хрыпаты голас –
Аж  збялеў  шафёр Мікола:
“Убярыце псіну!  Ой!..”

Ну, насілу адцягнулі
Ваўкадава ад яго  –
І  з  палёгкай уздыхнулі,
І  ізноўку да ўсяго,
Што патрэбна, прыступілі:
Паглядзелі, пахадзілі,
Абышлі  “іканастас”*,
Тэлекамеру ўключылі
Вось ужо  ў  каторы раз.

Алу добра так здымалі,
Усё пытаннямі пыталі  –
Ледзь адбілася ад іх.
Потым  гэтым  вось народам
Смачна  елі  бутэрброды  –
І  бясконцым быў той міг…

А  напрыканцы імпрэзы
Паказалі  “Гронку бэзу”*;
Пад слупом, што ля дарогі,
Пастаялі, нібы пні,
І  да сонечнай аблогі,
У  далёкія агні
Паляцелі  лёгкім  ветрам…


К о д а .

Братка, нават цяжка ўпетрыць,
Што здымалася кіно,
Што пакруціцца яно
На дзяржаўных двух каналах!..

Во брылеўцам шчэ навала –
Як ім гэта перажыць?..
Ну, а  нам што?  Будзем жыць!..”

І  замоўк сівы музыка,
І  ўздыхнула цішыня,
Зачапіўшыся  за  зыкі
Адыходзячага дня,
Увабраўшы  голас  гэты
З  інтанацыяй  паэта, -
Нешта  ж  чоркае хлапец…

Вось  і  ўсё, сябры.
Канец.

14 – 21 чэрвеня 2003 г.

З а ў в а г і       і       т л у м а ч э н н і

  Мікола Адамавіч Яцкоў – кампазітар  і  паэт, дырэктар Брылеў-
скага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёна.

  Пэндзаль – пучок шчаціння, валасоў або шэрсці, прымацаваны да
ручкі, які служыць для нанясення фарбы, клею  і  падобнага на  па-
верхню чаго-небудзь.

  Леў Мільяненкаў у сваёй кнізе  “По ту сторону закона. Энцикло -
педия преступного мира” вызначае так:  Мандраж – испуг; страх
быть разоблачённым.

  Ад французскага  pionnier – першапраходзец, пачынальнік,  той,
хто пракладвае новыя шляхі  ў  якой-небудзь вобласці дзейнасці.

  Ад французскага  plein air  вольнае паветра – жывапіс на адкры-
тым паветры  (у супрацьлегласць  жывапісу  ў  майстэрні);  пленэр-
ным жывапісам  называецца звычайна жывапіс, які імкнецца да
перадачы натуральнага асвятлення  і вольнага асяроддзя  і  ўтвара-
ючы  рэальныя адценні колеру, непасрэдна назіраемыя  ў  прыро-
дзе.

  На момант разгарнуўшыся падзей Мікола Яцкоў напісаў каля
650 песен на вершы шматлікіх паэтаў.

  Ізмаіл Львовіч Капланаў – кампазітар.

  Святлана Селівон – спявачка, салістка ансамбля  “Люба-Дорага”.

  Надзея Анатольеўна Мікуліч – спявачка, заслужаная артыстка
Рэспублікі Беларусь, выканаўца песні М.Яцкова  “Адчапіся ад мяне”  (словы Івана Басецкага).

  С.Селівон  спявала выключна народныя песні, і менавіта песні
М.Яцкова былі першымі аўтарскімі  ў  яе рэпертуары.

  Песня на верш Сцяпана Сяргея.

  І  цыганскі  табар, і  жыдоўскі  кагал  тут вельмі дакладныя  для
характарыстыкі сутнасці пазначанага прадзюсерскага цэнтра.

  Валеры Ігаравіч Шаўчэнка – кіраўнік прадзюсерскага цэнтра
“Группа “Краски”.

  Аляксандр Леанідавіч Ярковіч – дырэктар прадзюсерскага цэнтра
“Группа “Краски”.

  Рыгор Ізяслававіч Палішчук – спявак.

  Леў Мільяненкаў  у  сваёй кнізе  “По ту сторону закона. Энцикло-
педия преступного мира”  вызначае так:  дундук – бестолковый
человек.

  “Республиканское Унитарное Предприятие Интеллектуальной
Собственности”  па ахове аўтарскіх правоў.

  Аўдыёкасэта “Вечеринка «Любо-Дорого»”, куды ўвайшлі тры
песні Міколы Яцкова на словы Пятра Сырадоева: «Ах, гармонь!»,
«Весною в счастье верится»  и  «Заветные слова».

  Ранішняя праграма Магілёўскага абласнога тэлебачання.

  Ігар Волкаў – гітарыст  і  баяніст ансамбля “Люба-Дорага”.

  З нямецкага: “Так, так!”

  Песня Міколы Яцкова на верш Леаніда Пранчака.

  Аксана Ткач – вядучая праграмы “Ранёхонько”.

  Слова, якое прыйшло аднекуль з іспанскай мовы, і абазначае
мужчыну, які заўсёды праяўляе свае мужчынскія якасці – муж-
насць, прыгажосць, моц, розум  і  г.д.

  Песня Л.Шурмана на словы М.Цвятаевай.

  Маецца на ўвазе перадача Магілёўскага абласнога тэлебачання,
якую  ў  1999 годзе здымала  ў  Брылях  Наталля Ўладзіміраўна Бардзілоўская.

  Маецца на ўвазе выступленне Алы  і  Міколы Яцковых  12 чэр-
веня 2003 г.  ў Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі.

  Магілёўскае  абласное тэлерадыёаб’яднанне месціцца па адра-
су: г.Магілёў, вул.Першамайская, 83.  Склад аб’яднання:  тэлека-
нал  “Магілёў – 1”, радыёстанцыя  “Радыё Магілёў”.  Аб’ём вяш-
чання:  ТК “Магілёў – 1” – 12 гадзін вяшчання кождзённа па Магі-
лёўскай вобласці  з  ахопам часткі раёнаў Гомельскай, Віцебскай
і  Мінскай абласцей;  РС “Радыё Магілёў” – 15 гадзін вяшчання
кождзённа па Магілёўскай вобласці, а таксама памежным раёнам
іншых абласцей Рэспублікі Беларусь  і  Расійскай Федэрацыі.

  Нямецкае  Sehr gut!  - Вельмі добра!

  Ала Міхайлаўна Яцкова – жонка Міколы Яцкова.

  Сяргей Вішнеўскі – аператар Магілёўскага абласнога тэлебачан-
ня,  муж  А.Ткач.

  Вёска ў Магілёўскім раёне, дзе жывуць і працуюць Ала  і  Міко-
ла Яцковы.

  Тут гучаць матывы верша Міколы Яцкова “Мая вёска”:
                                            Не на ўсіх яна картах ёсць –
                                            Гэта вёсачка  з  назвай ціхай,
                   Дзе прабегла мая маладосць,                                                                        Дзе ўсяму  я  вучыўся пакрыху,
                                           Дзе гарыць васільковае неба
                                           І  ў  прасторы плывуць жураўлі…
                                           Мне, здаецца, нічога не трэба,
                                          Бо ўжо ёсць у мяне Брылі.


  Жыдоўскае   “Шалом”  -  “Вітаю”   -    שלרם

   «RAF»  -  вядомая  ў  савецкія часы марка мікрааўтобусаў, выпускаліся  ў  г.Рызе  (Латвія).

  Не вельмі добрая мянушка прадстаўнікоў усходніх народаў.

  Віталь Аляксеенка – аператар Магілёўскага абласнога тэлеба-
чання.

  Фальклорны ансамбль  “Зараначка”  Брылеўскага СДК.

  Леў Мільяненкаў  у  сваёй кнізе  “По ту сторону закона. Энцикло-
педия преступного мира”  вызначае так:  ажур – всё хорошо, поря-
док..

  Чак, сабака пароды “нямецкая аўчарка”.

  Фотаздымкі на сцяне аднаго з пакояў у кватэры Яцковых, на якіх
Мікола  і  Ала сфатаграфаваныя  з  рознымі вядомымі дзеячамі бе-
ларускай культуры  і  палітыкі.

  Песня Міколы Яцкова на верш Тамаша Ляшонка.

© Панас ПРУСАК, 24.05.2009 в 20:04
Свидетельство о публикации № 24052009200448-00109599
Читателей произведения за все время — 99, полученных рецензий — 0.

Оценки

Голосов еще нет

Рецензии


Это произведение рекомендуют