Над Брылямі* -- навальніцы:
Разбурчэўся ліпень штось.
Прахалодай наталіцца
Давялося…
Ну, дык вось:
Як заўсёды, надвячоркам
Я глядзеў уздоўж вякоў.
Нехта клямку мне пашморкаў:
О, Мікола, блін, Яцкоў!*
Нейкі, бач, усхваляваны –
Нешта зноўку нарабіў.
І крычыць мне апантана:
“Ой, Панасе, дзе я быў!..”
Ды па хаце шчэ пабегаў,
Рукі – нібы ветракі.
Супакоіўся. І рэхам –
Словы, нібы агуркі:
“Ну, ты ведаеш, мой дружа,
Да цябе заўсёды я –
Калі добра, і не дужа,
І калі ўжо ні х… халеры
Ні ў кішэні, ні ў душы…
Я табе заўсёды веру.
Ты во слухай ды пішы…
З в а н о к .
Зноў у Тоні Кавалеўскай* -
Ну, ты ведаеш яе –
Усё раптоўна, хутка, рэзка;
Звоніць: “Колька, усе свае
Справы на хер на суботу
Трыццаць першага адкінь!
Ёсць для вас – маўчы! – работа.
Усё! Чакаю!”
Ну, прыкінь –
Зноўку чапаць пехатою,
Разам з пеўнямі ўставаць…
І за што нам гора тое?
Ой, ты, багна, зверху гаць!..
Ну, ды ладна. Значыць, трэба –
Незаменныя жа мы,
Мы – культуры нашай глеба,
І маланкі, і грамы.
Ш л я х .
І суботнім ясным ранкам
Сухарэўскі ўзбілі шлях;
Тут калісьці пёрлі танкі –
Немцам неслі страх і жах*.
Вось Любуж*. Ляціць “маршрутка”,
Зашчаміліся, і хутка –
Драмтэатр, АНэМэЦэ*,
Тоня з папкай у руцэ,
Афанасьеўна з Барысам*
Кампазітарскую рысу
З асалодай цягнуць зноўку
У чарговую вандроўку –
Птушкі райскія, ей бо!..
І вось гэтаю гурбой
Дружна селі – й паляцелі!
К і р а ў с к і н а п р а м а к .
А куды – сказала Тоня:
“Сёння едзем мы ў “Рассвет”:
Юбілейныя там гоні*,
І збіраецца ўвесь свет.
Можа, нават Сам прыбудзе –
Будзем песні йму спяваць.
Я ж цябе піхаю ў людзі –
Каб цябе было чуваць!
Што ў Бялынічах - паўторыш*:
І дуэт, і тую вось –
Дзе пра маму, і дакоры,
І чаканне, і мілосць…”
А на кіраўскім напрамку –
Людзі, вёсачкі, жыццё.
І налева, і направа
Для чужынцаў – адкрыццё.
Кукуруза не ўрадзіла –
Па паўметра вунь тырчыць.
Сонца дзе? Няма і сілы,
Вось прырода і маўчыць…
Тут і Кіраўск*. Паваротка.
Кіламетр і - калгас.
Ой, скажу, Панасе, чотка:
Гэта казка не пра нас.
К а л г а с .
Цэлы горад натуральны.
Чысціня – не дай жа, Бог!
Млеюць яблыні харальна
Ля асфальтавых дарог.
І ніхто не рве той яблык,
І ў фантан ніхто не сцыць..
Не-е, каб я тут жыў, то я бы
Свой сусвет не змог адкрыць.
Бо для песні што патрэбна? –
Смутак, плач і непакой.
Тут жа з верхам – сонца й неба,
Уладкаванасць тут – ракой.
Вунь даяркі, нібы павы,
З дыяментамі ў вушах.
І ці гэта нашы Клавы –
Наш кождзённы Божый страх?!
Тут, гляджу, свая парода
І шляхецтва тут сваё.
І, здаецца, для народа
Тут усё. Ох, ё маё!..
П а л а ц к у л ь т у р ы .
А які ж Палац культуры!
Шкло – ад нізу да нябёс,
І падлога там з мармуру,
Пальмаў дзіўныя фігуры,
І ўсяго – ну, цэлы воз!
Дарашкоў* праплыў мінорам, -
Дзе ж яго былы размах?..
Навалілася там гора:
З Браілоўскім* справа – швах.
А было ж усё так гладка,
І ламіліся сталы…
Хутка пойдуць на пасадку
Лёгкакрылыя арлы*.
Быў на вобласць кампазітар –
І прапаў, як лёгкі дым.
Хто ўжо сеяць будзе жыта
На палетку тым пустым?..
Птушкай раптам падляцела
Зіна Білык*, рэжысёр,
І на Алу* паглядзела,
І ў вачах узнік дакор:
“То не строй для сцэны гэтай!
Прэч адсюль! Кажу вам – не!..”
Вось і скончылася лета…
Будзем ведаць, што ў гаўне
Можна нават і паплаваць –
Ні з таго і ні з сяго.
Вось табе, браток, і слава,
Вось такое ого-го!..
Э м а Б я л я ў с к а я .
Ала ў смутку ад праблемы...
“Не сумуй аб гэтым, маць!
Вунь Бяляўская, глянь, Эма* -
Пойдзем, трэба павітаць!”
У інстытуцкім нашым гаме
Эма зоркаю была,
Рысу ясную вяла,
Нават ззяла ў эпіграме*!
Падышлі: ля-ля – “Ой, Міша!” –
“Я ж - Мікола!” -- “Ох, склероз!”
“Як ты тут – у гэтай цішы?” –
“Я ж адсюль! Сюды й прынёс
Ветрадуй размеркавальны –
З тых часоў гарую тут.
Што? Сям’я? Няма нахальных.
Ну, а так, лічы, зэр гут”*.
Вось такая, брат, дылема
Праляцела праз гады:
Ля крынічкі села Эма –
Й ні туды. і ні сюды…
А ф і ц ы ё з .
Нейкі грукат за Палацам –
Можа, немцы лезуць зноў?
Не – парад ідзе па пляцы,
Вунь камбайны – будзь здароў!..
Адгрымелі, адрыпелі,
Самалёты праляцелі –
Тут жа свой аэрадром! –
А затым усе нагбом
У Палац пабеглі дружна –
Каб глядзець да скону, мужна
Шматгадзінны той канцэрт.
Старшыня* зрабіў акцэнт
На вялікіх дасягненнях,
На вышынях перспектыў,
На надоях, угнаеннях,-
Ну, звычайны быў матыў.
А народ таго Шаплыку
У паўвуха слухаў, млеў:
“Ой, хутчэй бы адпілікаў!
Досыць шумных тых залеў!..”
С т а р а в о й т а ў .
Тут вядучы – з прыдыханнем:
“Старавойтаву* - ура!”
І падняўся Дзед – не зданню:
Ён, як быў, так ёсць – гара.
Усе запляскалі ў далоні,
Узняліся, нібы раць.
Старавойтаўскія скроні
Вунь на сцэне ўжо блішчаць.
І сухенькі, і маленькі,
Але голас не дрыжыць:
“Нельга поўзаць на каленках!
Трэба стоячы нам жыць!
Вы тут пашаце, а тыя
Размяркоўваюць за вас!
Дзе аблокі залатыя?
Дзе “Рассвет”? Чаму ён згас?..
Што было – хай там і будзе!
Што не так – даруйце мне!
Я і вам дарую, людзі!
І святло ў маім акне
Будзе ззяць, пакуль жывы я,-
Вы заходзьце, калі што!”
Бабы – ў слёзы, хтосьці вые, -
Рэвалюцыя! А то!..
Вось чаму Барыс Батура*
Не прыехаў! Ой, дайшло:
Старавойтаў сёння - гуру,
І ўжо нешта загуло;
І калі тады вунь здалі,
То цвярдыня зараз тут;
Непрывычны стос рэалій,
У нязвыклае маршрут…
Н а с т р о й .
Растрывожіліся людзі,-
Ох, начальству б уцалець!
Ну, і як, скажы, у тым гудзе
Пра сяброўства песню пець*?
Галя Сёміна вунь спела,
Як салдат! Яна - ого!
А ў мяне усё самлела –
І ўжо ведаю з чаго:
Хоць гаркавае тут свята,
Але ўсё ж такі сваё.
Я для іх – чужы аратай.
Ох, няёмка, ё маё!..
Пра абед ніхто не грымнуў –
Каб артыстаў пакарміць:
“А ці звалі вас сюды мы?”
Што далей ужо гаварыць…
У пакоі, дзе сядзелі,
Блін, інструкцыю глядзелі:
Як па нырках палкай біць
І куды руку круціць –
Ці дружыннікам урок,
Ці такім, як мы, намёк.
А ў дырэктарскім пакоі,
Што за сценкай, - пір гарой,
І спіртное там – ракою,
Пах каўбасны – Божа ж мой!..
Дзіўна. Крыўдна. Не гасцінна…
Нейкі хутар між палёў!
Я не ведаю прычыны,
Каб вось так – маўчком, без слоў,
Адвярнуўшыся спіною:
Ой, з’язджайце! Добры пуць!..
А ці мы таму віною,
Што няма у вас настрою,
Што за сраку вас бяруць?..
К о д а .
Нечаканай стала кода,-
Ой, урэшце! Ой, пара –
Ды ад гэтай вось згароды,
Ды вось з гэтага двара!
І якія ўжо банкеты?!
У аўто – хутчэй, без слоў!..
Паляцелі, як ракета, -
Вось і слаўны Магілёў,
Тут і каменскі прыпынак*,
І Брылі вунь за гарой…
Вось які быў наш учынак!
Ох, і дзень быў, сябра мой!..”
Змоўк Мікола. Цішынёю
Набрыняў уміг пакой…
Быццам усё было са мною,
Быццам я прайшоў той бой…
…Ад Рудэі* - прахалода.
Цішыня…
На сэрцы – згода.
31 ліпеня 2004 г.
З а ў в а г і і т л у м а ч э н н і .
Вёска ў Магілёўскім раёне. Вядома па рукапісных крыніцах з XVI
стагоддзя.
Мікалай Адамавіч Яцкоў – паэт і кампазітар, дырэктар Брылеў-
скага сельскага Дома культуры.
Антаніна Іванаўна Кавалеўская – намеснік начальніка Упраўлення
культуры Магілёўскага аблвыканкама, разам з Міколам Яцковым
вучылася ў Магілёўскім культурна-асветным вучылішчы імя
Н.К.Крупскай у 1974-1977 г.г.
У ліпені 1944 г. з боку в.Сухары ў гэтам напрамку савецкія войскі
ішлі наступам на г.Магілёў.
Вёска ў Магілёўскім раёне.
Абласны навукова-метадычны Цэнтр культасветработы.
Галіна Афанасьеўна Сёміна – вядомы на Магілёўшчыне сама-
дзейны кампазітар: яе песню спяваў нават сам Генадзь Завалокін;
Барыс Іванавіч Сёмін – муж Г.Сёмінай.
31 ліпеня 2004 г. у СПК “Калгас “Рассвет” імя К.Арлоўскага”
адбылося ўрачыстае святкаванне 60-годдзя з дня заснавання гэтай
гаспадаркі.
У г.п.Бялынічы 10-11 ліпеня 2004 г. адбыўся X Конкурс ваенна-
патрыятычнай і маладзёжнай песні імя Л.Лорчанкі, дзе Ала і Міко-
ла Яцковы выконвалі свае песні.
Цэнтр раёна Магілёўскай вобласці, у склад якога ўваходзіць СПК
“Калгас “Рассвет” імя К.Арлоўскага”.
Міхаіл Рыгоравіч Дарашкоў – начальнік Упраўлення культуры
Магілёўскага аблвыканкома.
Уладзімір Веніямінавіч Браілоўскі – кампазітар, старшыня Магі-
лёўскага абласнога аддзялення Саюза кампазітараў Беларусі, ды-
рэктар Магілёўскай абласной філармоніі.
Напярэдадні гэтых падзей у газеце “Веснік Магілёва” ( 23 чэрве-
ня 2004 г.) было надрукавана наступнае ( мова арыгінала ):
БЫТЬ ДИРЕКТОРОМ НЕПРОСТО
Арестован директор Могилёвской областной филармонии.
Ему предъявлено обвинение в хищении денежных средств путём
злоупотребления служебным положением и имущества – путём присвоения.
Сотрудники главного управления предварительного рассле-
дования МВД установили, что директор филармонии заключал
фиктивные договоры с различными организациями. причём
зарегистрированы они были на подставных лиц. По условиям
договоров, эти фирмы должны были проводить концерты по-
пулярных артистов и исполнителей. Организацией концертов
занималась филармония, а деньги поступали на счёт фиктив-
ных предпринимательских структур. В ходе следствия по это-
му делу потянулась цепочка и другим правонарушений.
Старший следователь по особо важным делам ГУПР МВД РБ
Виталий Шишко сообщил, что директор филармонии задер-
живал выплату заработной платы сотрудникам филармонии,
а денежные средства переводил, в частности, на покупку век-
селей и впоследствии их обналичивал. Для сокрытия фактов
невыплаты заработной платы им предоставлялись в вышесто-
ящие структуры фиктивные отчёты о том, что задолженности
по выплате заработной платы не имеется.
«Наши новости», ОНТ.
Зінаіда Іванаўна Білык – рэжысёр мерапрыемстваў з нагоды 60-
годдзя СПК “Калгас “Рассвет” імя К.Арлоўскага”.
Ала Міхайлаўна Яцкова – жонка Міколы Яцкова.
Эма Іванаўна Бяляўская – супрацоўнік Палаца культуры в.Мыш-
кавічі, вучылася разам з Міколам Яцковым у Мінскім інстытуце
культуры ў 1977-1981 г.г.
Эпіграма Міколы Яцкова, датаваная 14 красавіка 1981 г.:
Толпа беснуется у входа,
В едином крике зубами ляская,-
Так постоянно в год из года,
Где «Выступает Э.Белявская».
Нямецкае Sehr gut! - Вельмі добра!
Аляксандр Васільевіч Шаплыка – старшыня СПК “Калгас “Рас-
свет” імя К.Арлоўскага”.
Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў – двойчы Герой Сацыялістычнай
працы. Нарадзіўся 13 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Барок Бялыніцкага
раёна. З 1968 г. і да арышту 11 лістапада 1997 г. па абвінавачанні ў
злачыннай змове з мэтай здзяйснення крадзяжу ў асабліва буйных па-
мерах - старшыня калгаса “Рассвет” (цяпер Акцыянернае таварыства
Аграпрамысловае аб’яднанне “Рассвет”) Кіраўскага раёна. Некалькі
гадоў правёў у зняволенні.
Барыс Васільевіч Батура нарадзіўся ў г.Ваўкавыску ў 1947 г. Па
спецыяльнасці інжэнер-механік. Прайшоў шлях ад начальніка Ваўка-
выскага камбіната камунальных прадпрыемстваў да намесніка прэм’ер
міністра. У дадзены момант – старшыня Магілёўскага аблвыканкома.
Песня “Мой друг” на верш Алы Яцковай.
Ля в.Каменка – суседняй з в.Брылі.
Рака Рудэя, працякае паблізу в.Брылі.