Литературный портал Графоманам.НЕТ — настоящая находка для тех, кому нравятся современные стихи и проза. Если вы пишете стихи или рассказы, эта площадка — для вас. Если вы читатель-гурман, можете дальше не терзать поисковики запросами «хорошие стихи» или «современная проза». Потому что здесь опубликовано все разнообразие произведений — замечательные стихи и классная проза всех жанров. У нас проводятся литературные конкурсы на самые разные темы.

К авторам портала

Публикации на сайте о событиях на Украине и их обсуждения приобретают всё менее литературный характер.

Мы разделяем беспокойство наших авторов. В редколлегии тоже есть противоположные мнения относительно происходящего.

Но это не повод нам всем здесь рассориться и расплеваться.

С сегодняшнего дня (11-03-2022) на сайте вводится "военная цензура": будут удаляться все новые публикации (и анонсы старых) о происходящем конфликте и комментарии о нём.

И ещё. Если ПК не видит наш сайт - смените в настройках сети DNS на 8.8.8.8

 

Стихотворение дня

"партитура"
© Нора Никанорова

"Крысолов"
© Роман Н. Точилин

 
Реклама
Содержание
Поэзия
Проза
Песни
Другое
Сейчас на сайте
Всего: 94
Авторов: 0
Гостей: 94
Поиск по порталу
Проверка слова

http://gramota.ru/

У с т у п .

Дзеці  ў  школу паляцелі:
Зноўку верасень пазваў
І  штурхнуў свае арэлі  –
Да халеры там шчэ спраў!
Бо пісьменнасць  –  то  ж  святое!
Дваццаць першы век, аднак!..

Як заўсёды, пехатою,
Надвячоркавай парою
Да мяне прыйшоў мастак, -
Не Бялыніцкі-Біруля,
А  брылеўскі, наш  -  Яцкоў.
Быў, відаць, на нейкіх гулях.

“Эй, Панас!  Ты дзе?  Здароў!
Як ты тут?  Паціху прэеш?
Дых яшчэ не заняло?
Зараз, братка, адурэеш!
Тут такое, блін, было!..

Неспадзеўкі-нечакана
Дэлегатам стаўся  я.
Павязлі на свята* рана  –
Там мсціслаўская зямля
На Пісьменства
                      (нават  з  Друкам)
Запрасіла да сябе.
Быў, браточак, моцны грукат
У  святочнай той гурбе!..


Т а л а к а .

Трошкі  ўбачылі  Айчыну
І  адчулі пэўны час…
Усё  стаіць  перад  вачыма, -
Во, глядзі сюды, Панас:

Справай Дзмітраўна* кіруе;
Побач  -  Саша-галоўспец*;

І  Траянаў* тут віруе,
І  рагоча, і  жартуе, -
Будзе нам усім амбец;

Вось Кандратаўна* спакойна,
Па-настаўніцку глядзіць;

Леанідаўна*  прымройна
Ля акенца вунь сядзіць:
На радзіму дзеўчо едзе  –
Да вытокаў, каранёў;

Дыбаль* усё паспеў агледзець;
Жонка* побач  з  ім  –  без слоў
Нешта кажа,  й  разумее
Аляксандравіч  яе:
Тут каханне, бачу, грэе,
Таямніцы тут свае;

Вунь Святланачка Дзядушка*
Шэпча Дзмітраўне на вушка, -
Там сяброрўскія сакрэты;

І  Карпечанка* з  імпэтам –
Справу маеце  з  Паэтам! –
Нібы помнік, тут сядзіць.


Д а р о г а .

Белы  “ПАЗік” нас  імчыць
Усё  далей  ад  Магілёва  –
Праз  палі, уздоўж  азёр;
І  Сан Саныч Дыбаль слова
Выдае:  “Вунь там бугор,
А  за ім – вады прастора:
Там жа рыбы – Божа  ж  мой!
Ну, а  качак, пэўна, - мора!..
Ой, лісіца – хвост трубой
Вунь бяжыць па полю тому!”

“Дзе лісіца?  Оба-на!..”

Тут Траянаў – па жывому:
“Ды шалёная яна!”

І  ў  руках ужо трымае
Звонкі клімаўскі “Саюз”* –
Па чарзе ўсім налівае.

Толькі  я  свой  рыжы  вус
Не хачу макаць  у  цэбар
З  агнявою той вадой.

Тамада крычыць ганебна:
“Ты, Яцкоў, зусім не свой!
Ну, чаму не п’еш, зараза?
Ты, відаць, зусім даўбня!”…

Во, уклеіў  мне  адразу!
Але  гэта  ўсё  гульня
Без сур’ёзу, бо Траянаў
Вельмі лёгкі чалавек:
Вунь  не  п’е  –
                  а  быццам сп’яну
Як прымоча, дык навек
Будзе  ў  крыўдзе,
                      хто не  ў  курсе, -
Разуменне трэба тут!
Нібы  ў  гогалеўскай бурсе,
Наш Мікола-баламут
Поўны курс прайшоў асветы,
Каб  усіх нас асвятляць, -
Мы  ж  –  удзячныя  за  гэта:
Так, Траянаў, і  трымаць!..

Дзед  Васіль “Саюзу” ўрэзаў  –
На вачах памаладзеў;
І  зрабілі мы імпрэзу:
Я  паціху задудзеў
Свае вершы.  Ён  іх слухаў,
Задаволена крахтаў,
Усё  бліжэй  падсоўваў  вуха
І  ў  фінале мне сказаў:
“То  ж  цудоўна!  Трэба кніжку
Неадкладна выдаваць!
А  на мінскую адрыжку,
На таўстую тую знаць
Не звяртай, браток, увагі:
Мы для іх – нібыта гной;
Нам – карчы, пяскі, аўрагі,
Ім  -  усе казкі да адной!..”

Уздыхнуў ссівелы класік,
Пра сябе кагось паслаў.
А  тым часам, жвавы “ПАЗік”
Заруліў  у  град  Мсціслаў.


М с ц і с л а ў .

Ну – яўрэйскае мястэчка
Са славянскай назвай.  Бач:
З  цэглы крамкі  і  аптэчкі,
І, здаецца, што скрыпач
Зараз весела заные
Пра жыдоўскае жыццё…

І  дамы няўсцерп старыя
І, вядома  ж, адкрыццё
Будзе нас чакаць сягоння…

Прапаўзлі па вулках тых,
Й  наш цудоўны белы конік,
Апынуўшыся  ў  загоне,
Урэшце стомлена заціх.


С у с т р э ч а .

Ой, ура, - замлелі  ж  ногі,
На свабоду – разам, марш,
Магілёўскія нябогі,
Прыдняпроўскі экіпаж!..

Бачым мы:  народ гуляе,
Вочы шпарка залівае;
Во – дзяцюк, ты глянь, стаіць:
Адвярнуўся, вынуў,  сц..ць, -
Ён жа дома, значыць, -  можна.

Абышлі мы асцярожна,
Падаліся прама  ў  цэнтр,
Каб даведацца – што будзе.

Там зрабілі нам акцэнт:
“Вас карміць не зможам, людзі,-
Трэба мець свой тармазок!
Наш ахоплівае зрок
Толькі тых, хто  з  тога Мінску:
Не пакорміш тых дзялкоў,
Дык напішуць скаргаў нізку,
Накідаюць розных слоў!”

От, гасціннасць  і  утульнасць,
І  мсціслаўцаў шырыня!..
Любяць тут крутых, адтуля  –
Мы  панам  тым  не  раўня.


У    г о р а д з е .

Далі хоць экскурсавода –
Пацягнула за сабой:
“Вось сабор, касцёл, згарода!
Пойдзем зараз мы гурбой
Вунь пад тою знакамітай
Нашай Замкавай гарой!..”

Ёсць гісторыі адбітак,
Ёсць тут нейкі подых свой!..

З  дзедам ад усіх адсталі –
Не знайшлі, як ні шукалі,
І  пайшлі на галасы:
Ой, там Грунвальд* натуральны,
Шэраг рыцарскай красы,
Бляск даспехаў эпахальны
І  бліскучыя трусы.

Пачалі раптоўна біцца
Тыя рыцары для нас, -
Не паспелі паваліцца,
Як прымчаўся Толік Глаз*
Ды  з  тулееўскай* камандай:
“Прапусціце расіян!”…

Мы сабралі моўчкі транты
І пайшлі  ў  галоўны стан.


Н а    п л о ш ч ы .

Ён быў там  -  ля выканкама:
Плошча, поўная стулоў,
Неабсяжнай сцэны пляма,
А  наўкруг  -  мільён галоў:
Павылазілі мсціслаўцы
Прэзідэнта паглядзець:
“Пашанцуе, мо  –  дык пальцам
Дакранемся!  Адурэць!..”


Як вядома, асалода
У чаканні існуе…

Пропуск. Хлопцы ля згароды.
Месцы мы знайшлі свае:
Сектар “Б”, у самым задзе,
Рад “трынаццаць”.  Ох, бедлам!
Во куда запёрлі, бл..дзі:
Не пабачыць Бацьку нам!

Тут як раз на верталёце
Ён над плошчай праляцеў, -
Ажыўленне  у  народзе:
“Усё-ткі родны наш паспеў!..”


Ш а в ы р к і н .

Азірнуўся  я  і  бачу:
Ой, Шавыркін* вунь стаіць!
“Роднасловец” наш гарачы –
Без настою, чуць рыпіць:
Быццам трапіў на хаўтуры
Ў  незнаёмай старане;
Чуе:  Сашка ўсіх абдурыць,
Зноў засядзем  у  гаўне.

“Сэ ля ві”* – нічога, мусіць,
Тут не зробіш:  лёс такі!
У  каторы раз прыкусім
Мы шклаўскія агуркі  –
Мо,  ужо  і  наядзімся,
І  аскому ўсё  ж  наб’ём…

С п ё к а .

Час ідзе.  Без спраў сядзім мы.
Усе хвалююцца кругом.
Сонца паліць адурэнна.

Я  Кандратаўне кажу:
“Капялюш  -  было  б  нядрэнна,
Спёка сёння, вам скажу…

Мне кіўнула галавою
І  прыкрылася лістком.
Я  ж  успомніў, што  з  сабою
“Гронкі бэзу”* ўзяў той том, -
І  Кандратаўне  з  павагай
Стос радочкаў напісаў.

Тут Траянаў: “Ахтунг*!  Увага:
Вунь Файніцкі* прыскакаў –
Зараз нас сфатаграфуе
Ў  фотакамеру сваю!
Усё ціп-топ, не будзем  з  х..ем –
Я  гарантыю даю!”

З важным выглядам паселі,
Сонца слепіць, слёзы  -  во!
Неяк разам акрывелі,
“Чы –ы-ыз!” Гатова.  Да ўсяго
Тут адразу паняслося:
“Бацька йдзе!  Глядзі, глядзі!”
“Ну, нарэшце, адбылося!”
“Падымайся, не сядзі:
Трэба стоячы папляскаць –
Ды далоняў не шкадуй!..”
І  ўзляцеў над пляцам ляскат,
І  пачаўся сабантуй.


А ф і ц ы ё з .

Прэзідэнт на добрай мове
Нешта трапнае панёс;
Пальцам тоўк на кожным слове
І  давёў народ  да  слёз.

Як замоўк, пайшоў  з  Батурай*
Помнік гарны адкрываць –
І  Мсціслаўцава* фігура
Перад намі паўставаць
Пачала  ў  праменнях часу.

Добры помнік, вам скажу!..
Толькі  ўсё  ж, здаецца, з “мясам” –
Дзеля грошай  й  куражу –
Бронзу гэтую на часткі
Папарвуць:  народ такі*…

Як нам выбрацца  з  той пасткі?
Як наперад напрасткі
Нам ісці?.. Пытанне ўсё-ткі!..

Паплылі тут спеваў ноткі,
І  іпатаўскія* словы
Гістарычна загулі;
Тэатральныя абновы
І  акцёрскія умовы
Нас кудысьці павялі…

Не паспела адспявацца,
Як Тулееў прэ сюды:
Ой, пачаў за ўсё хапацца!
Сапраўды  -  Амангельды…

І  крычыць:  “Мы тут  -  як дома:
Пляшка, закусь  -  задарма!
Мы вас любім  -  то  ж  вядома!
А  жыццё  ў  вас  -  як хурма!”…

Пазяхаць пачаў Шавыркін:
Усыпіў яго Аман, -
Носам ткнуўся мне  у  шкірку,
Прабурчэў: “Усё  -  падман!..”
І  захроп менчук трывалы  –
Давялося ўсё  ж  нямала
Перанесці  йму ўсяго:
Шляху доўгага навалу,
Подых гэтага аўралу,
Стогны сэрцайка свайго.


Ш п а ц ы р .

А тым часам, урачыстасць
Завяршылася.  І  мы
Пад мсціслаўскім небам чыстым
Ад кнігарні да карчмы
Пачалі хадзіць павольна.

Добра:  Бацька збег у народ  –
Стала ціха, лёгка, вольна,
Й  бодзігардаўскіх* згарод
Тут не стала.  Ну  і  ладна!

Леанідаўне кажу:
“Тут заўсёды так дакладна?
Добра тут, як пагляджу!..”

І  Святлана уздыхнула:
“Ды такое  ў  першы раз,
Пра такое  і  не чула –
Во, звалілася на нас!
Вунь фасады фарбавалі,
Тут асфальтам закаталі –
Сапраўды жа прыгажосць!..
Ну, а  я  -  даўно ўжо госць
У  гэтых родных мне мясцінах;
І  хацелася бы мне –
Не было каб павуціння
У  радзімай старане…”

За размоваю падгрэблі
Да ангару: кнігі  ў  рад,
Аніякай лішняй мэблі,
І  вядомы курд Ганад*
Усім аўтографы штампуе –
І  Святлане надпісаў.
( Што пісаў – я не цытую:
Почырк той не разабраў ).

Тут Траянаў – кніжнік знаны –
Падляцеў:  “Мне Пісьмянкоў*
Падпісаў самааддана
Кніжку!  Ой, не маю слоў!
З  ім мы столькі ўжо знаёмы,
Колькі нават не жывуць!..”

( А каму ён не вядомы –
Наш Траянаў? )  І  ўжо круць –
І  кудысьці знік раптоўна:
Быў вось тут  -  і  ўжо няма;
Усё імгненна  і  грунтоўна:
Каперфільд   -  і  задарма!..


Л і т м а н т а ж .

Літаратары  ( усе  з  Мінску )
Нешта голасна крычаць  –
Пра Мсціслававу калыску,
Пра Скарынаву* пячаць.

Гальпяровіч* тут кіруе:
Усіх пастроіў  і  майструе
Незабыўны літмантаж, -
Таўстаногаў*, бач ты, наш!..

А  ў  пустым амфітэатры
Ды на Бацькавых стулах
Папаселі нашы кадры:
Вунь Кузьмінічны* размах,
І  Банкоўскі* вельмі важна
Аглядае зверху ўсіх:
Наспяваліся адважна,
Пераводзяць зараз дых.


П а д р ы х т о ў к а .

Тут нам Дзмітраўна  і  кажа:
“Бачым мы:  з  кармёжкай  -  лажа!
            Трэба скінуцца, набраць
І  апошні доўг аддаць
Дню пісьменства.  Мы жа людзі!
Нас забылі, але  ж  мы
Пра святое не забудзем!..”

Й  пачалі скупаць кармы,
Банк стварыўшы перад гэтым –
Небальшэнечкі  абшчак*.

Што не зробіш дзеля мэты  –
Гэта  ж  вам не проста так!..


Д а р а ш к о ў .

Торбы  з  коптарам напхалі,
Мне ўсё гэта  ў  рукі далі  –
Ледзь стаю.  Тут  -  Дарашкоў*:
“Што  -  гуляць ідзеш, Яцкоў?
Дзе Карпечанка?  А, вось ён!
Пакіруй ты тут, Васіль,
І  сачы, каб гэта восень
Спадабалася усім!”

Ветэран расправіў плечы,
Заіграла барада:
“Не  ўпяршой ужо, дарэчы!
Мы, Рыгорыч, - заўсягда!..”

Дарашкову памахалі
І  патэпалі адтуль.

Ужо цішэюць свята хвалі,
Але мы праз свой хатуль
Тое свята запаволім
І  імгненне тармазнём –
Толькі дайце, дайце волю:
Ад душы тады гульнём!..

Фантазіраваць, вядома.
Можна доўга, але  ж  нам
Тут, удалечы ад дому,
Нельга пікнуць  ні  на  грам  –
Бо культурныя мы усё-ткі
І  не  з  дзіркі бы якой,
А тым больш, не любім плёткі
І  дарэмны неспакой.

Да таго  ж  рэдактар Света --
О, цэ гарная кабета! –
Заканючыла:  “Дамо-о-ой!..”


Д а м о й  !

Й  мы, як толькі гэта счулі,
Паляцелі хуткай куляй
У  завулак той ля банку,
Дзе аўтобус спачываў.

Ну іх  -  з  іхняю гулянкай,
З  той мсціслаўскаю цацанкай –
Не пабачылі мы спраў!

Вось  у  нашым Прыдняроўі
Накармілі  мы  б  усіх
І  аднесліся бы роўна –
Хоць Тулееў ты, хоць псіх,
Хоць ты скрыўлены ад злосці
( І  такія могуць быць! ):
Вы  ж  для нас заўсёды госці –
Як жа вас не пакарміць?!

Ай  –  праехалі, забудзем!
І  салют не трэба той!..

…Вецер у вокны спёку студзіць,
Мы імчым назад, дамой.

Хто хутчэйшы  –  абганяе:
Ламануліся адтуль, -
Нешта голасна скланяюць,
Учапіўшыся за руль.  

А  за вокнамі  -  цудоўна:
Беларуская зямля!..


Леанідаўна раптоўна:
“Вунь  і  вёсачка мая,
Паваротка  і  лясочак!
Гляньце: новы церамочак!
Тут  і  зробім перакур!..”


А л ь т а н к а .

Сапраўды, глядзім  -  ажур:
Дзве альтанкі на узлессі  –
Не сядзела муха тут!..

Мы ўсё хуценька прынеслі,
Ой  –  канец усіх пакут!

На  “Звяздзе”* сервіравалі,
Нават ёсць відэльцаў чын;
Стаканоў вось не дасталі –
Будзем піць  з  тых умарын,
Што  з  “Дарыды”* нарабілі, -
Сам Траянаў пілаваў!

Вось  і  ён:  узняў акрылле,
Тамадою зноўку стаў.

І  ўзляцелі нашы словы,
І  вячэра паплыла;
Вунь ідуць  з  палёў каровы,
Восень песню загула.

І  Паэзія абрана
У  падтрымку простых слоў:
І  Карпечанка, й  Траянаў,
І  Дзядушка, і  Яцкоў  -
Нашы класікі жывыя –
Паэтычна  -  хто маўчыць,
Хто праблемы векавыя
Усім імкнецца тут адкрыць…

Час ідзе.  Пусцеюць пляшкі.
Загрызаюць камары:
Галава вось без фуражкі, -
Чорт тых мошак задзяры!..

Але усё-ткі дробязь гэта –
Ах, якія  ж  людзі тут:
Кожны варты  з  іх санета,
Кожны  з  іх свой родны кут
Справай добрай услаўляе,
Аздабляючы жыццё!..

Талака  ў  нас вось такая,
Вось такое адкрыццё!


Р а з в і т а н н е .

Зноўку колы адмяраюць
Тую доўгую шашу.

Света  з  Дзмітраўнай спяваюць;

Леанідаўне лапшу,
Як заўжды, Траянаў грузіць;

Саша дрэмле ля акна;

Дзед Васіль  -  у  думах: мусіць,
Там страфа  -  і  не адна;

А  Кандратаўна  ў  суквеццях
“Гронкі бэзу” веснавой, -
Найлірычнейшыя  ў  свеце
Песні  ў  кніжцы сціплай той…

Развітаўся Саныч  -  Дыбаль:
Доўга трос маю руку;
Мо, й  паеду  з  ім на рыбу  -
Шмат шчэ будзе на вяку!..

Магілёў.  Цудоўны вечар
Запаволіў плынь шляхоў
І  паклаўся нам на плечы.

Дзень  у  Вечнасць адышоў…

Во, ты глянь:  разгаварыўся
Я, як ты, браток Панас!
Мо, ўва мне паэт адкрыўся?..
Ладна, досыць бавіць час –
Пабягу!”
              І  знік за хатай  -
Спеўных нашых ніў аратай.

2  верасня  2001 г.

З а ў в а г і    і    т л у м а ч э н н і .

  Дзень беларускага пісьменства  і  друку  адбыўся  2 верасня  2001 года  у  г.Мсціслаўлі Магілёўскай вобласці.

  Наталля Дзмітрыеўна Пярменава – загадчык аддзела інфармацыі
Магілёўскага  райвыканкама, кіраўнік дэлегацыі.

  Аляксандр Віктаравіч Харытоненкаў – галоўны спецыяліст аддзе-
ла інфармацыі Магілёўскага райвыканкама.

  Мікалай Іванавіч Траянаў – старшыня выканкама Цішоўскага сельскага  Савета  Магілёўскага раёна.

  Людміла Кандратаўна Сяргеева – загадчык аддзела адукацыі
Магілёўскага  райвыканкама.

  Святлана Леанідаўна Лабецік – дырэктар цэнтралізаванай біблія-
тэчнай сістэмы Магілёўскага раёна.

  Аляксандр Аляксандравіч Дыбаль – галоўны ветэрынарны ўрач
магілёўскага “Аблпатрэбсаюзу”.

  Ларыса Леанідаўна Дзядкова – педагог-арганізатар Кадзінскай
сярэдняй школы Магілёўскага раёна.

  Святлана Рыгораўна Дзядушка – галоўны рэдактар магілёўскай
раённай газеты  “Прыдняпроўская ніва”.

  Васіль Васільевіч Карпечанка – паэт, член Саюза беларускіх
пісьменнікаў.

  Марка гарэлкі Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода.

  У пераможнай бітве галоўных сілаў Вялікага Княства Літоўска-
га ды Польскага Каралеўства  з  нямецкім Ордэнам 15 ліпеня 1410
года пад Дуброўнай (Грунвальдам) – найбуйнейшай бітве Сярэдня-
вечча, якая прадвызначыла лёс не аднаго еўрапейскага народа, большасць войска Вітаўта склалі беларусы.
     Паводле тагачаснага храніста Длугаша, на пабаявішчы адважна
змагаліся беларускія харугвы: Віленская, Гарадзенская, Медніцкая,
Смаленская, Полацкая, Віцебская, Пінская, Новагародская, Берас-
цейская, Ваўкавыская, Драгічынская, Старадубская, Мельніцкая.
Вядома ж, сярод іх былі і не названыя храністам харугвы – Менс-
кая, Слуцкая,Варшанская, Амсціслаўская ды іншыя.
  

   Калі да апошняга часу афіцыйнай гістарыяграфіяй лічылася, што
адыход харугваў Вялікага Княства з пабаявішча па якой гадзіне сечы быў панічнымі ўцёкамі, дык даследванні новых дакументаў
пераконваюць, што гэта быў запланаваны тактычны ход Вітаўта,
неабходны для размыкання баявых парадкаў  цяжкаўзброеных ры-
цараў ды рассейвання іх па шырокай мясцовасці. Асноўныя сілы
Ордэна з левага флангу адразу памкнуліся за “уцекачамі” і ўвязлі
каля абозаў арміі Вялікага Княства. Ты часам на Вітаўтавым крыле
да ўступлення палякаў у бітву нямецкіх рыцараў мужна стрымліва-
лі і амаль цалкам палеглі ў лютай сечы беларускія харугвы былой
Смаленская зямлі  -  Варшанская, Амсціслаўская і Смаленская  (якія ў савецкай гістарычнай літаратуры фігуруюць як  “русские смоленские полки”).
     Дзякуючы гэтаму ўсё ордэнскае войска неўзабаве было аточана
і  ў  двух вялізных “катлах” дазвання разгромлена хаўруснікамі.
Гэтак вырашальнае значэнне для гістарычнай перамогі пад Дуброў-
най мелі адмысловы манеўр, бліскуча праведзены вялікім князем
Вітаўтам, і мужнасць нашых продкаў. Цана ж гэтае перамогі была
надта вялікая: не менш як палова ваяроў, прыведзеных пад Дуброў-
ну Вітаўтам, палегла на пабаявішчы.

  Анатоль Ціханавіч Глаз – намеснік старшыні Магілёўскага абл-
выканкама.

  Маецца на ўвазе прысутнасць на свяце расейскай дэлегацыі на
чале з губернатарам Кемераўскай вобласці Аманам (Амангельды)
Гуміравічам Тулеевым.

  Міхась Мікалаевіч Шавыркін – галоўны рэдактар часопіса “Род-
нае слова”  (г.Мінск).

  З французскай мовы: “такое жыццё”.

  Зборнік песень Міколы Яцкова на вершы Тамаша Ляшонка.

  З мямецкай мовы: “Achtung!” – “Увага!”

  Алег Ігаравіч Файніцкі – фотакарэспандэнт магілёўскіх выдан-
няў.

  Барыс Васільевіч Батура – старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

  Пётр Цімафеевіч Мсціславец – адзін з першых беларускіх і расійскіх
друкароў, гравёр XVI ст.  Нарадзіўся у г.Мсціслаў Магілёўскай воблас-
ці. Удзельнічаў у заснаванні  (з  І.Фёдаравым) друкарні ў Маскве, дзе
яны выдалі “Апостал” (1564), два выдання “Часоўніка” (1565).  Пад на-
ціскам рэакцыйных колаў і кансерватыўнага духавенства з  Фёдаравым
пакінуў Маскву і пераехаў у мястэчка Заблудава Гродзенскага павета
да гетмана Вялікага Княства Літоўскага  Р.Хадкевіча, які дапамог зас-
наваць Заблудаўскую друкарню і выдаць “Евангелле вучыцельнае”
(1569).  У сярэдзіне 1570-х г. з дапамогаю Мамонічаў заснаваў друкар-
ню ў Вільні, у якой адрадзіў кірыліцкае кнігадрукаванне пасля спынен-
ня выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны.  У друкарні выдаў “Часоўнік”
(1574 – 76), “Евангелле напрастольнае” (1575), “Псалтыр” (1576).  Вы-
данні  П.Мсціслаўца адметныя высокім паліграфічным узроўнем, мелі
маляўнічы арнамент, гравюры.  У 1576 г. пачаўся судовы працэс П.Мсціслаўца  з  К.Мамонічам за друкарню, пасля чаго частка матэрыя-
лу  з  друкарні Мамонічаў  апынулася ў Астрожскай друкарні.  Друкар-
скія матэрыялы П.Мсціслаўца  (шрыфты, арнаменты, ламбарды) пазней
трапляюцца ў выданнях Астрожскай, Дзерманскай  і  іншых  украінскіх
друкарняў XVI – пачатку XVII ст.  Пасля 1576 г. звесткі  пра  П.Мсціс-
лаўца не выяўлены.

  Літаральна праз месяц, калі гэтае апавяданне было ўжо напісана,
у газеце “Народная воля”  (3 кастрычніка 2001 г.) было надрукавана
наступнае:
                       У  Мсціславе пашкодзілі
помнік Пятру Мсціслаўцу

     У Мсціславе невядомыя зламыснікі пашкодзілі помнік пер-
шадрукару Пятру Мсціслаўцу, які быў устаноўлены  2  верасня
падчас святкавання Дня беларускай пісьменнасці.
     Спачатку з пастамента прапаў надпіс “Пётр” вагой каля 5 кіла-
грамаў, але ён быў знойдзены ля помніка. Зараз знік надпіс “Мсці-
славец”, які, як мяркуецца, важыў каля 10 кілаграмаў.
     Паводле адной з версій, з-за таго што надпіс пафарбаваны брон-
завай фарбай, выкрадальнікі маглі падумаць, што ён выраблены з
гэтага каляровага металу, хаця насамрэч адліты з чыгуну. Раённая
газета “Святло Кастрычніка” звярнулася да выкрадальнікаў з
просьбай вярнуць частку помніка, якая не ўяўляе для іх матэрыяль-
най каштоўнасці.
                                                                          
  Маецца на ўвазе тое, што літаратурны сцэнарый тэатралізаванага
свята напісала старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Вольга Іпатава.

  Ад англійскага “body-guard”  -  “целаахоўнік”.

  Ганад Бадрыевіч Чарказян – паэт, член Саюза беларускіх пісь-
меннікаў.

  Алесь Уладзіміравіч Пісьмянкоў – паэт, галоўны рэдактар што-
тыднёвіка “Літаратура  і  мастацтва”  (г.Мінск).

  Дэвід Каперфільд – самы вядомы  ў  свеце сучасны  ілюзіяніст.

  Гаворка ішла пра найбуйнейшага беларускага першадрукара
Францыска Скарыну  ( 1490 г.– 1551 г.).

  Навум Якаўлевіч Гальпяровіч – паэт, намеснік старшыні Саюза
беларускіх пісьменнікаў.

  Георгій Аляксандравіч Таўстаногаў  (1913 – 1989)  –  расійскі рэжы-
сёр, тэарэтык тэатра, педагог.  З 1956 г. –  галоўны рэжысёр Ленінград-
скага  Вялікага драматычнага тэатра. Яго пастаноўкі вызначаліся вялі-
кім эмацыянальным і драматычным напружаннем, дынамічнасцю, глы-
бінёй і смеласцю псіхалагічных рашэнняў, пільнай увагай да духоўнага
жыцця персанажа і адначасова яркай тэатральнасцю, эпічным размахам.

  Людміла Кузьмінічна Дзятлоўская – загадчык аддзела мастацкай
самадзейнасці Цэнтра культуры аддзела культуры Магілёўскага
райвыканкама, салістка ансамбля народнай музыкі “Славіца”.

  Леанід Іванавіч Банкоўскі – хормайстар Цэнтра культуры аддзела
культуры Магілёўскага райвыканкама, саліст ансамбля народнай
музыкі “Славіца”.

  Леў Мільяненкаў у сваёй кнізе “По ту сторону закона. Энцикло-
педия преступного мира” вызначае так:  Общак  - своеобразная
касса взаимопомощи для поддержки тех, кто находится в мес-
тах лишения свободы, или их семей.  Из «общака» получают
«подъёмные» по отбытии срока наказания.

  Міхаіл Рыгоравіч Дарашкоў – начальнік Упраўлення культуры
Магілёўскага  аблвыканкама.

  Назва штодзеннай газеты (г.Мінск).

  Вядомая марка беларускай мінеральнай вады.

© Панас ПРУСАК, 24.05.2009 в 19:26
Свидетельство о публикации № 24052009192638-00109592
Читателей произведения за все время — 107, полученных рецензий — 0.

Оценки

Голосов еще нет

Рецензии


Это произведение рекомендуют