Литературный портал Графоманам.НЕТ — настоящая находка для тех, кому нравятся современные стихи и проза. Если вы пишете стихи или рассказы, эта площадка — для вас. Если вы читатель-гурман, можете дальше не терзать поисковики запросами «хорошие стихи» или «современная проза». Потому что здесь опубликовано все разнообразие произведений — замечательные стихи и классная проза всех жанров. У нас проводятся литературные конкурсы на самые разные темы.

К авторам портала

Публикации на сайте о событиях на Украине и их обсуждения приобретают всё менее литературный характер.

Мы разделяем беспокойство наших авторов. В редколлегии тоже есть противоположные мнения относительно происходящего.

Но это не повод нам всем здесь рассориться и расплеваться.

С сегодняшнего дня (11-03-2022) на сайте вводится "военная цензура": будут удаляться все новые публикации (и анонсы старых) о происходящем конфликте и комментарии о нём.

И ещё. Если ПК не видит наш сайт - смените в настройках сети DNS на 8.8.8.8

 

Стихотворение дня

"партитура"
© Нора Никанорова

"Крысолов"
© Роман Н. Точилин

 
Реклама
Содержание
Поэзия
Проза
Песни
Другое
Сейчас на сайте
Всего: 83
Авторов: 0
Гостей: 83
Поиск по порталу
Проверка слова

http://gramota.ru/

У с т у п .

Сакавіцкімі шляхамі,
Па-над белымі снягамі
Дзень, святы для ўсіх плыве* ,
За сабою нас заве –
На шырокія прасторы,
Дзе былога гонар, дух,
Дзе ляціць да зор, угору
Спадзяванняў нашых круг.

А ў Брылях*  завейных – гола.
І ці ёсць тут дзе жыццё?..
Ёсць!  Бяжыць, гляджу, Мікола*   -
Зараз будзе зноў зліццё
Нетаропкае гаворкі
З надвячоркам, што заціх –
Пад зіхценнем светлай зоркі
І пад шэпты чорных крыг,
Што таўкуцца на Рудэі*
І ў Расту* плывуць ажно…


Г о с ц ь .

Тут у сенцах грукат: “Дзе я?!
Ну, нічога ж не відно, -
Хоць бы лямпачка якая!
Эй, Панас, чорт пабяры!..
О, а я цябе гукаю!
Ну, здароў, харэй стары!”

І, рассеўшыся ўрачыста,
Распачаў аповед свой:

“Дзень сягоння быў вячысты:
Разгарнуўся той сувой
Сакавіцкай слаўнай даты!
Ну, і мы з брылеўскай хаты
Разам з Алачкай-каханкай*
З ранку ў свята паляцелі.
Эх, на жаль, няма ў нас танка –
Вось бы з зайздрасцю глядзелі
Магілёўскія на нас!
Танк у дзень такі – як раз!


К а с т у с ё ў .

Напярэдадні Рыгорка –
Кастусёў*, той самы, наш –
Ды сваёй скорагаворкай,
Ды ў брылеўскі мой бліндаж
Пазваніў: “Пачнецца свята
Там, дзе Ленін і Сярго
Аб’ядналіся заўзята
Каля Болдзіна* таго .

А семнаццатай гадзіне
Мы пачнем адтуль хаду,
І сваім настроем грымнем,
І развеем мы нуду –
Каб адчулі беларусы
Дваццаць пяты дзень вясны!
Годзе ўжо канаць у скрусе –
Хай канаюць вунь  яны !”…

О, натхніўшыся Рыгорам,
Можна плысці і праз мора,
Горы можна перайсці –
Каб куточак той знайсці
Непаўторнага, святога,
Ад якога на душы
Светла, лёгка… Ты пішы!..”

Памаўчаў у задуменні,
Пасапеў у сівы вус –
І ўспамінаў тых імгненні
Развінулі зноў абрус.


А л я к с а н д р   Р ы г о р а в і ч .

“Трэба тут, браток, адзначыць:
Горад – гэта ого-го!
Я імкнуся там пабачыць
Шмат каго і шмат чаго –
Калі зрэдку залятаю
На бліскучы той асфальт:
І сяброў я там вітаю
І яны крычаць мне: “Хальт!”*

Вось і сёння: нос – угору,
Бо мяне, дарэчы, сам
Аляксандр – эх! – Рыгорыч
Запрасіў у гарвыканкам*.

Во! Ты бачыш, як прыспела
І якія людзі тут!..
І да тых прыступак смела
Скіраваўся наш маршрут.

Гмахам велічны будынак
За блакітам тых ялін*, -
Сэрца робіць аж прыпынак!..
Супакойся, сэрца, блін!

І праз позірк вартавога –
Ой, глядзеў той хлопец строга! –
На паверх залезлі трэці
І – налева.  Надпіс свеціць:
“Канцылярыя”. Ого!

“Як знайсці мне?..” – “Вам каго?” –
( Там жанчына вось такая ) –
“Тут Рыгоравіч у вас…” –
“Пачакайце – пагукаю!
Ой, ён некуды як раз
Выйшаў!  Вунь пінжак ягоны!..
Ён для нас амаль што свой,
І такі неугамонны
Наш Рыгорыч – ой, ёй, ёй!”

Не паспелі на банкетках
Мы падумаць: “Дзе той чмель?..” –
Як нясецца ён ракетай,
Прыціскаючы партфель,
Міма нас, у нейкіх думах…

Я крычу: “Агееў*, стой!”
( Так – Агееў! А ты думаў,
Што Рыгоравіч не той?! ).

“Ой! – убачыў, - вас вітаю!
Я ж вось тут амаль жыву:
Партархіў той разграбаю –
Кішкі хутка тут парву!

Ж а д а н н е .

Ну, шаноўныя, --  да справы!
Бачу, у вас жаданне ёсць
Адшукаць у траўні ўправу
На тыднёвую мілосць
Адпускных перажыванняў –
І  ў чаканні Прагі млець*.

Тых сяброў ёсць абяцанне*.
І да Чэхіі ляцець
Нам праз Польшчу давядзецца.
Ад прыпынкаў нам не дзецца:
Кракаў будзе нас прымаць –
Той, што немцы падарваць
Не змаглі ў суровы час*.

А адтуль ужо як раз
І рукой падаць да Прагі –
“Злата Прага”!..  Тую смагу
Будзем півам наталяць, -
Апасля вы піва браць
У рот не будзеце паўгода!

Там, вядома жа, “Свабода”*,
І  Скарынавы сляды*,
Й  беларускага  народа
Прыхаваныя гады*…

Векапомную імпрэзу
Падрыхтуем для сяброў –
Хай паслухаюць гарэзы
Трапятанне родных слоў.

Жыць? Гатэль? Ой, гумарысты!
Можа, “Хілтан”* вам падаць?
Будзем чынна ў полі чыстым
Мы світанкі сустракаць,
Пазяхаючы дрыготка
У байскауцкіх* мяхах.
То не жах, сябры, - знаходка!
Так – танней!  Нашто размах?..
Вунь Зіноўеў*  і  Ульянаў*
Па-сапраўднаму, не сп’яну
Засяліліся у шалаш* -
Потым быў такі кураж!..

Ну, давайце вашы грошы
І адбіткі пашпартоў!
Усё, пабег, мае харошыя:
Спраў яшчэ – як тых клапоў!”

І прапаў у калідоры,
Шаматнуўшы барадой.
Ён такі: сказаў -  падорыць
Слой з гаючаю вадой…


Н а   С а д о в а й .

Зноў ахоўнік ля ўвахода, -
Бокам, бокам з тых вышынь
І хутчэй адтуля ходу!..

І ужо аднекуль: “Дзынь!” –
Подых чуецца далёкі
Волі,  сэрцы там пяюць –
І гісторыі аблокі
Над Садовай* паўстаюць.

І па стомленаму бруку,
Ля гімназіі старой*
Мы пайшлі на тыя гукі
Надвячоркавай парой.

Сакавіцкая аблога,
Задуменны Магілёў…
І  –  пякучка-насцярога
Міліцэйскіх патрулёў.

Вунь Жэглоў, а вунь Шарапаў*,-
Колькі  ж  вас, чорт пабяры!..
Ой, глядзі: атрад АМАПу*
На аўтобусе ў двары!

Ай, Алёнушкін* - палкоўнік,
Нашых нораваў ахоўнік -
У папахе, с рацыяй,
Пэўна, у прастрацыі
Міма нас пратупацеў,
Нешта ў рацыю крахцеў, -
Краем вуха разабраць
Здолеў  я: “Яб..на  маць!”…

Да чаго тут падрыхтоўка?
Мо, чакаецца вайна?..
Калі што, у мяне вінтоўка
Прыхавана ля гумна.

О, знаёмыя асобы:
Бора Бухель*, Салаўёў*,
Вунь і Краўчанка* без слоў
Аглядае ўсе вантробы.

Абчапляўшыся значкамі,
Бел-чырвона-белы ўвесь
( Да мяне, маўляў, не лезь! )
Серж Нягацін* - вось ён, з намі.

Тут і моладзь у банданах*,
І  сур’ёзныя  мужы –
Прыхінуліся  аддана
Да святочнай той імжы.


М а н д а р ы н ы .

А пад  “пушкінскім” балконам* -
Лёсам, часам нескароным –
Строгі Зміцер Салаўёў.
Нас убачыў: “Эй, Яцкоў!
Вось трымайце!”  -  і  абрынуў
Нам  у  рукі  мандарыны.

І аранжавыя зоркі
Паплылі ва ўсе бакі –
Пад паглядам пільным, зоркім:
Міліцэйскія палкі
Аж дыханне затаілі  –
Рэвалюцыя!  Майдан!
Ох, аранжавым мы ўпілім!”*…

Але  ўлётак  чамадан
Нераскрытым нікнуў долу:
Міліцэйскага дазволу
Вось на гэты  распаўсюд
Нават Бухель не дамогся,
Хочь упэўнена запрогся
Утварыць чарговы цуд  –
Паскакаў на перамовы,
Ну, а там за словам слова,
Спрэчка ажно да аблок
І  –  прыступкі ў  “варанок”* .

Во, “хапун”*  ужо пачаўся:
Вунь Нягаціна цкуюць, -
Той, вядома ж, раскрычаўся:
“Ой, ратуйце! Ой, заб’юць!”
І народ па-партызанску
Падцягнуўся, загудзеў:
“Не чапайце хлопца, гансы!” –
Тут Алёнушкін забздзеў
І Сірожу адпусцілі.


Н а в і н а .

“Ой, ці чуеце?  Схапілі –
З навіною Салаўёў, -
Толькі што мне пазванілі
І сказалі: “Кастусёў
Ні за што арыштаваны!”
Вось уладай што абрана –
Самых лепшых выбіваць!
Як жа гэта ўсё стрываць?!”

І ўзвілося хваляванне
Над схмурнелай грамадой…

Ноч адыдзе.
Будзе ранне –
І  світанне  неспакой,
Што пануе сёння хціва,
Памяце усім на дзіва, -
Глянь, што робіць беларус!
Дзе адвечны той прымус?..”

Змоўк Мікола ў задуменні,
Абдымаючы імгненні
Зрокам, кінутым у час…


К о л а с .

“А далей, браток Панас,
Нас панесла на сустрэчу
Ажно з Коласам* самім!
Не, не з тым, што ў бронзе вечнай
Развінае свой кілім* , -
З Уладзімірам, чый тата*
Будаваў заўжды заўзята
Хату мрояў тэатральных,
Мог усё крытыкаваць.
Ну, а сын паўстаў харальна
Ў рэжысуры. І здымаць
Давялося шмат, цікава*.
Абавязаны  ён  славай
Магілёву: тут, у нас,
Фільм рабіў у першы раз*.

Марыць ён інтэлігентаў –
Гэтых вечных інсургентаў* -
Аб’яднаць вакол сябе –
Каб на заўтрашняй сяўбе
Шчыра, моцна, без прынукі
Падхапілі зерне рукі
І засеялі раллю
Нашай будучыні. Вось!

Дай кілішак я наллю –
Перасохла горла штось!
Ух!.. З чаго ты гэта гоніш?..


Т о ў с ц і к .

Во  й  гатэль той – “Магілёў”*;
Дубравенкаўскія гоні*
Заспявалі нам без слоў…

Не відаць чамусь нікога,-
Стой, як пень, тут і палай!..
Ай, глядзіць вунь нехта строга,-
Ой, то  ж  Тоўсцік Мікалай!*
Ён  жа  з Коласам заўсёды,
Як Купала Янка*  - з  тым…
Прыклад розуму і згоды
На шляху ліхім, крутым.

І  з  тутэйшых: у абкоме*
Ля Ляонава* сядзеў;
Млеў пасля ў газетнай строме*  -
Вельмі ўважліва глядзеў
На Айчыну.  І аднойчы –
Напярэдадні той ночы –
Мой артыкул ціскануў* -
Пра ліхога кандыдата,
Што напорыста, заўзята
Абяцаў краіне краты.

Як жа я тады уткнуў!..

Вер не вер: усё збылося, -
Аж мурашкі па спіне!..
Вось такое, брат, двукоссе
Наляцела на мяне!..


З н а ё м с т в а .

Ну, далей. Угледзеў Тоўсцік,
Павітаўся.  Вось і госці:
“Колас!” – голас, нібы гром.
“Я – Алесь!  І астраном!”*

І адразу нейкі гоман:
Ала – ў  “Кола”* з астраномам,
Мы  ж  у  “Вольве” рэжысёра
Паляцелі ўлева, угору –
Адшукаўся ўміг начлег.

Не ў Брылях, на жаль, ён – эх! –
Дошку  б  я тады прыбіў:
“У гэтым доме Колас быў”.

Ад Вавілава, ля ФАКу*,
Праз заснежаны шанхай
Кіламетр, здаецца, з гакам, -
Вось і дом*.  Шуміць там гай –
Магілёўцы ўжо паціху
Хвалявацца пачалі:
“Дзе  ж  гасцей тых носіць ліха?
Ну, нарэшце  ўжо дайшлі!”…

Чынна, строга, з насцярогай
Павіталі менчукоў, -
У нас, маўляў, свая дарога,
Ну, а вашых тых шляхоў
Зараз хібы ўсе пабачым,
Зразумеем – хто тут  мачо*.
Калі што, дык мэкнем здачы,-
Мы такія!  А то як?..

І Нягацін, і Шчарбак*,
Клімуць*, Суднік*, Булавацкі*,
І  Агееў,  і Васіль*
Тут прыйшлі гуляць не ў цацкі,
Бо лунае над усім
Гістарычная прастора –
Да сябе заве, угору, -
Гэта трэба зразумець…


Р э п а р т а ж .

“Ой, ну дайце паглядзець!  -
На святло тэлеэкрана
Насцярожыўся Шчарбак, -
Во: расейцы без падману
Круцяць мінскі наш бардак!”*

І мы ўсе пасуравелі,
Углядзеўшыся ў той жах –
Як АМАПаўцы ляцелі
І рабілі, што хацелі,
Як на скурчаных руках
Кайданы зазіхацелі…

Вось такія сёння справы,
Мой браток, - ці грэх, ці два!
Крок улева, крок управа
І  –  трымайся галава!..

Трэба нам на гэту ласку
Пад рукою мець заўжды
Бранірованую каску  –
У тым шлеме ад бяды
Захінёмся, як бывала
У гісторыі не раз.


З  -  з а    к р а т а ў .

Тут для нашага кагалу
Надышоў навейшы час:
Пад зіхценне перазвону  –
Там такія, брат, званы  –
З сенцаў выкаціўся гонар,
Паказаліся  яны –
Кастусёў Рыгор Андрэіч
І Рыгорыч  Васількоў*.

І ўзарваліся над рэем
Прывітанні сябрукоў,
І  узрушылася хата!..

Гэта  ж, братка, ого-го:
Хлопцы вылезлі  з-за кратаў,
Нацярпеўшыся ўсяго!..


З а т р ы м а н н е .

І адразу: “Як там? Што там?..”
І  Рыгор пачаў хаду:

“Хлопцы!  Выйшаў я з работы,
Да тралейбуса іду.
Тут Бычко са мною, Саша*,
І Падліпскі тут Іван*;
Пра жыццё гамонім наша
І пра наш Туркменістан*.

На гадзінніку – шаснаццаць.
Раптам ззаду тупат, крык:
“Ну, за вамі, блін, не ўгнацца!”
“Усё, - падумаў я, - кірдык!..”*.

Павярнуўся: у цывільным
Трое хмурных дзецюкоў  –
Абступілі гэтак шчыльна:
“Грамадзянін Кастусёў?
Вас папросім затрымацца
Для размовы тэт-а-тэт:
Трэба ў справе разабрацца  –
І ўсіх мух ад тых катлет
Аддзяліць рукою цвёрдай!”

Што патрэбна гэтым мордам?..

Запытаў: “А вы адкуля? “ –
Паказалі ўсё без слоў,
Свае “ксівы” разгарнулі  –
Глянь ты: прапаршчык Хартоў*,
Шэраговец нейкі справа,
Злева – Новікаў, маёр*.

“Хлопцы, хуценька да справы!
Ну, які ў вас тут сыр-бор?
Пачакайце: зараз звякну
Я Рыгорычу -  туды !..

Слухай, дзядзька, мне тут вякнуць
Не даюць!  Паслаць куды?
Не, - сур’ёзныя жа людзі!
Ты давай-ка падграбай  –
Трэба стукнуць тут у грудзі,
Каб затросся гэты гай!..

Тыя вылупілі вочы –
А каму жа я званіў?
Хто  ж, скажыце мне, ахвочы,
Каб Рыгорыч уваліў?

Пацішэлі: “Вам, шаноўны,
Трэба ў Ленінскі РАУС!”*
Я ім мякка так: “Панове!
Штой-та робіцца? Прымус?
Я  –  затрыманы ці хто тут?!
Не?  Бывайце!”  А яны:
“Зараз мы АМАПа роту
Свістанём!”  Ну, мне вайны
Не патрэбна – ранавата.

Каб жа ўсе жылі яны
І здарова, і багата!..

Ды, тым больш, на скрыжаванне
Шмідта й  Габраўскай*  народ
Падцягнуўся  і  пытанні
Забухцеў.  Я  напярод
Падлічыў наступствы тыя:
Могуць  хлопцаў  і  пабіць.
Ім кажу: “Пайшлі, крутыя!
А то зараз бараніць
Давядзецца.  Не стрымаю –
Бо, што маю, то і маю!”

П а д с т а в а .

Ну, прыйшлі  ў  той РАУС цьмяны –
І пачулася крозь гам:
“Тут у нас абмаляваны
Горад увесь.  Скажыце нам:
І адкуль такое гора?
Хто на сценках і заборах
Пра Луку і пра муку*,
Пра Эўропу і пра жопу*
Рэгулярна стракаціць?”

Ах, ты, маць тваю іціць!
У эксперты запісалі, -
Проста нейкі Эрмітаж!
Ой, мяне бы не чапалі
І не лезлі ў мой бліндаж!..

“Хлопцы, кіньце вы дурное!
Ну, які “графітчык”*  я?
Вось гідраўліка*  -  святое,
Там  я  знаю  дах..я.
Дзе якая жалязяка,
І які дзе болт уткнуць  –
Гэта ведаю з адзнакай,
Тут мяне не абмінуць!”


В а с і л ь к о ў .

У  гэты  момант  зашумела
Наваколле да асноў
І  ўляцеў Рыгорыч смела –
Наш Віталя Васількоў.

І адразу: “Ну-ка, ну-ка  –
Гэта што за праізвол?”
Тут яму скруцілі рукі  –
Ён  здзівіўся: “Вось  дазвол  –
Я жа праваабаронца!
Калі будзеце ламаць,
Будзе ў клетку вам аконца!
Смірна ўсім, такую маць!”

Васількоўскія  паперы,
Дзе  ўсяго  там  да  халеры,
Пачыталі  і  вяртаць
Нават  і  не захацелі.

А Віталь ім: “Звар’яцелі!
Там  пра гэта затрыманне
Ўжо па радыё таўкуць –
Уся “Свабода” з прыдыханнем
Задудзела  й  будзе дуць!

І наогул:  наш Андрэіч  –
Ён  абкома сакратар!*
Тут жа  –  прапаршчык  дурэе!
Ну ты, прапар, і  змагар!
На каго руку паднялі?
Дзе  субардынацыя?!
Тут  –  палкоўніцкія  хвалі!
Вызывай па рацыі!”


С к а р г а .

І  напраўду  –  хлопцы  тыя,
Ачмурэлыя  ў   канец,
Пазванілі:  “Нам тут шыюць!
Будзе зараз нам  пі..дзец!
Не было такога з веку!..”

Не паспеў заціхнуць хнык,
Як ляціць Іван Тупека* -
Падпалкоўнік, кіраўнік.

Паглядзеў на наш клапоўнік
І пачаў без лішніх слоў:
“Там Алёнушкін, палкоўнік,
Й падпалкоўнік Ермакоў*
У вашай скарзе   фігуруюць.
Трэба ехаць  у  УУС* ,
Бо за скаргу нас мардуюць!
І нашто нам гэты флюс?”

Калі трэба  –  што  тут  зробіш?
Я  жа бачу: цягнуць час.
Ды  й  няёмка  ў  той  вантробе, -
Вунь як зыркаюць на нас!..

Ну, паехалі.  Й  адразу
Гучна  з  рацыі: “Адбой!
У Кастрычніцкі*  заразу  –
Там хай пішуць “опер” свой!”

Так карцела крыкнуць: “Годзе!” –
Ды Віталь забараніў.
Тут  і  Краўчанка Валодзя
Абарону узмацніў.

Нешта чыркнуў  я  ў паперах –
І  бягом за тыя дзверы!

Дзве гадзіны  –  як  злізала:
Васемнаццаць  на  двары!
Там  гісторыя  паўстала  –
Мы  ж  вось тут, чорт пабяры!..


С т р а ж .

Ды старонку  у  канспекце
Лёс не тую разгарнуў –
І  на  Пушкінскім  прашпекце*
Нас ДАІшнік* тармазнуў.

Побач “Космас”*, Пушкін* млее,
Хлопец  з  палкай  слупянее;
Не  –  не пройдзе тут бардак:
Начэку заўжды Лабяк!*

І пачаў: правы, педалі;
А ці грукае паддон?
Ну-ка, фарай паміргалі!
А ў аптэчцы ёсць гандон?
Нешта мала вунь саляркі!
А чаму памяты  “Форд”* ?
Колер нейкі дужа маркі!
Ду-ду-ду-ду-ду-ду…  Чорт!..

Адчапіліся ад стража
Мы праз сорак  аж  хвілін!
Вось такая, хлопцы, лажа!
Невязуха сёння, блін!..

Ну, нічога! Тут мы – з вамі!
Справу зараз зробім мы.
Пасябруем, мо, дамамі –
Побач нашыя дамы!”

І, пачуўшы ад Рыгора
Той амаль што дэтэктыў,
Мы ў другое ўплылі мора,
Завялі другі матыў…


Р а з м о в а .

Распачаў Мікола Тоўсцік –
Пра  яднанне, чыннасць, лёс;
Што мы тут – зусім не госці,
Што пытанняў сёння стос,
Што патрэбна вырашэнне
Варушэнняў грамады:
Не адчуеш тых цячэнняў –
Недалёка да бяды.

І таму Ўладзімір Колас
Сёння тут.  І хоча ён,
Каб пачуўся кожны голас,
Каб пачуццяў бомкнуў звон…

І  Георгіевіч  з  ходу
Завязаў  вузельчык  свой,
Каб  прысутнаму  народу
Перадаўся  неспакой  –
За  спрадвечнае  маўчанне
Там, дзе трэба  не  маўчаць;
За фальшывае гучанне,
Што паспелі мы абраць;
За самотны лёс Айчыны,
І за нашу ролю там,
Дзе шануецца Учынак,
А не чорных сварак гам.

І патрэбна разуменне,
Хто такі інтэлігент –
Ці  ўладар  свайго імгнення,
Ці  вар’ят, які ушчэнт
Разбурае  мілагучнасць
Паміж  небам  і  сабой…

Ёсць  адвечнае,
Ёсць  штучнасць –
Выбар толькі за табой.

І нырнулі мы глыбока
Ў строму тых шаманскіх слоў.
І сваё прыжмурыў вока
Ў задуменні  Кастусёў.

І  пытанні  ўсцяж  пасеяў
Вечар  той: з усіх бакоў –
Пра сваё спытаў Агееў,
І  маўклівы  Васількоў
Нешта  трапнае  агучыў;
І  Шчарбак паклаў да кучы
Ўсю  сваю  неардынарнасць;
А Аўраменка бясхмарнасць,
Як заўжды, занатаваў…

І адказ на ўсё гучаў.

І сышліся, безумоўна,
Ўсе на тым, што трэба нам
Штосьці вывучыць нанова,
Нешта выкінуць у хлам,
І  –  яднацца: без яднання
Будзе вечнае змярканне,
І ніколі тое сонца
Не загляне у аконца,-
Ды  й  аконца тое дзе?..


П а с а д а .

Зноўку Тоўсцік грамадзе
Прапанову: “Хлопцы, трэба
Тут  ячэйку*  ўсталяваць  –
Каб  было  бясхмарным  неба,
Каб магло заўжды лунаць
Меркаванне  магілёўцаў  –
І каб чула ваша слоўца
Наша Рада*.  Ну, вы як?
Згодны?  Добра!  І, вядома,
Вам спатрэбіцца маяк –
Каб свяціў вось тут, ля дому,
Зрухі каардынаваў.
Я так думаю: да спраў
Далучыце  вы  Яцкова, -
Ён, вядома  ж, баламут,
Але там, дзе трэба  Слова
Ці павага да высноў –
Зробіць ён усё  зэр гут*.
Вырашайце!”
                   Над пакоем
Цішыня спляла кілім.
Крэхнуў Клімуць: “Раз такое  –
Пагадзіцца трэба з тым!
Мы жа ведаем Міколу,-
Хай працуе!  Калі што  –
Дапаможам, мы  ж  -  наўкола!
Будзе добра ўсё!  А то!..”

Аксакала* падтрымалі
І мяне вось так абралі* .

Ну, а потым, як вядзецца, -
Чарка, шкварка між размоў.

Як мне гэта адгукнецца?..


К о д а .

Ты, Панас, хоць пару слоў
Мне сказаў бы у падтрымку –
Бачыш, кінула куды!
Ай, давай грамульку дрынкну
Ды пайду, а то брады
На Рудэі  ўжо шапочуць, -
Вунь світанак паўстае…”

І праз  міг  у  ноч  пакрочыў,
Рассыпаючы свае
Успаміны, хваляванні…

Ну, да новага спаткання!

31 сакавіка – 13 жніўня 2005 г.

З а ў в а г і    і    т л у м а ч э н н і .

  Ідэю афармлення беларускай дзяржаўнасці выпрацоўвалі ў 1915 –
1918 г.г. розныя партыі і арганізацыі. Напачатку разглядаліся вары-
янты: аўтаномія ў складзе дэмакратычнай Расійскай федэрацыі, лі-
тоўска-беларуская канфедэрацыя, незалежная беларуская дзяржава.
Ідэя БНР упершыню была выказана на Ўсебеларускім з’ездзе 1917
года. Незалежніцкія настроі ў беларускім руху ўзмацніліся пасля
разгону Ўсебеларускага з’езда.
     Пасля зрыву міных перагавораў у Брэсце і наступлення Германіі
( 18.02.1918 г.) Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту пе-
рабраліся з мінска ў Смаленск. дзеячы Цэнтральнай беларускай
вайсковай рады, Выканаўчага камітэта Рады Ўсебеларускага з’езда
абвясцілі сябе часовай уладай на Беларусі да склікання Ўстаноўчага
сейма.  21.02.1918 г. Выканком Рады прыняў Першую Ўстаўную
грамату да народаў Беларусі і стварыў першы ўрад Беларусі  –  На-
родны сакратарыят Беларусі на чале з Я.Я.Варонкам.  Выканком
Рады Ўсебеларускага з’езда прыняў 9.03.1918 г. Другую Ўстаўную
грамату да народаў Беларусі, якой краіна фармальна абвяшчалася
Беларускай Народнай Рэспублікай.  25.03.1918 г. была прынята
Трэцяя Ўстаўная грамата, якой Беларусь была абвешчана незалеж-
най і свабоднай дзяржавай.  Пасля гэтага на Беларусі адбылося шмат
чаго, але гэты дзень – 25 сакавіка 1918 года – назаўсёды зас-
таўся ў гісторыі Беларусі, як  Дзень Волі.

  Вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці.

  Мікола Адамавіч Яцкоў – дырэктар Брылеўскага сельскага Дома
культуры.

  Рака, правы прыток Расты на тэрыторыях Магілёўскага і Чавуска-
га  раёнаў. Даўжыня 40 км. Асноўны прыток – Чарняўка ( справа ).
Вадазбор ( 318 км2 ) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.

  Рака, правы прыток Проні на тэрыторыі Шклоўскага, Магілёўска-
го, Чавускага і Слаўгарадскага раёнаў. Даўжыня 100 км. Асноўныя
прытокі: Рудэя, Будлянка, Хоцінка ( справа ), Плесна, Вілейка ( зле-
ва ). Вадазбор ( 1290 км2 ) у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.
На левым беразе знаходзяцца археалагічныя помнікі: гарадзішча каля
в.Сухары  і  ў  1,5 км к захаду ад в.Азарычы,  курганны магільнік на
ўсход ад в.Пацяраеўка.

Ала Міхайлаўна Яцкова – жонка Міколы Яцкова.

   Рыгор Андрэевіч Кастусёў – яркі прадстаўнік беларускай апазі-
цыі. Аддае ўсе свае сілы, каб  Магілёўшчына не забывала пра 25
Сакавіка.

  Маецца на ўвазе месца ў г.Магілёве, дзе “сустракаюцца” вуліцы
Ленінская, Болдзіна і плошча імя С.Арджанікідзэ, ля Мураўёўскага
сквера.

  “Halt!” – “Стой!” ( нямецкая мова ).

  Гарадскі выканаўчы камітэт.

  Магілёўскі гарвыканком месціцца ў будынку, які быў пабудаваны
ў 1973 г. ( архітэктары А.Кучарэнка, Ю.Шпіт ) для Магілёўскага аб-
кома Кампартыі Беларусі. Актыўна фарміруе забудову вуліцы Пер-
шамайскай. Сіметрычная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя цагля-
нага будынку складаецца з 8-павярховага прамавугольнага ў плане
аб’ёму і аб’яднанага з ім з дваровага фасада 2-павярховай прамаву-
гольнай ў плане залі паседжанняў ( на 400 месцаў ). Кампазіцыя га-
лоўнага фасада асноўнага аб’ёма заснавана на рытму вертыкальных
лапатак і спараных прамавугольных аконных праёмаў. Аб’ём залі
паседжанняў вырашаны ў лаканічных формах. У аснову планіро-
вачнай структуры будынка пакладзена калідорная сістэма з 2-бако-
вым размяшчэннем кабінетаў. У цэнтры кожнага паверха – хол. На
першым паверсе зняходзяцца вестыбюль, гардэроб, сталовая. Па-
верхня цокальнага паверха і 3-частковы партал галоўнага ўваходу
абліцаваны чорным паліраваным гранітам. У  інтэр’еры ( весты-
бюль, заля паседжанняў ) выкарыстаны граніт, мармур.

  Аляксандр Рыгоравіч Агееў – выкладчык Магілёўскага Універсі-
тэта імя А.Куляшова, вядомы гісторык ( вывучае навейшую гісто-
рыю Беларусі ) і адзін з выбітных прадстаўнікоў тых магілёўскіх
плыняў, якія рупліва імкнуцца, каб Беларусь усё-ткі павярнулася
тварам да Еўропы.

  Маецца на ўвазе, што сябры клубу “Чароўны ўспамін” запланава-
лі вандроўку ў Чэхію, каб паглядзець розныя векапомныя мясціны
( і Прагу, вядома ).

  Тут гаворка ідзе пра тое, што “чароўнаўспамінаўцаў” запрасіла
вядомая чэшская  грамадская арганізацыя “Людзі ў бядзе”, а самую
актыўную ролю адыгралі цудоўныя беларусы Ілля Глыбоўскі і Рыта
Гаціх.

  У пачатку 1945 года нямецкія захопнікі, ведаючы, што прыдзецца
адступаць, замініравалі Кракаў. І толькі дзякуючы намаганням та-
кіх вядомых людзей, як маёр Віхар і штандартэнфюрэр Шцірліц
( аб гэтым сцвярджаў Юліян Сямёнаў ), зруйнаванне гэтага цудоў-
нага горада не адбылося.

  “Свабода” – амерыканская радыёстанцыя, заснаваная ў г.Мюнхен
( ФРГ ) у 1952 г., ва ўмовах  “халоднай вайны”, для вядзення інфар-
мацыйна-прапагандыстскай барацьбы супраць СССР. Упершыню
выйшла ў эфір у сакавіку 1953 г. як радыё “Вызваленне”, неўзабаве
перайменавана  ў  “Свабоду”. Фармальна выступала ад імя неўра-
давай арганізацыі  “Камітэт барацьбы за вызваленне ад бальшавіз-
му” ( з 1964 г. “Камітэт вызвалення” ), але ў пачатку 70-х гадоў ка-
місія Кангрэса ЗША афіцыйна прызнала факт яе фінансавання аме-
рыканскімі спецслужбамі з дзяржаўных бюджэтных крыніц. Распад
СССР і спыненне “халоднай вайны” не прывялі да закрыцця  “Сва-
боды”. Яна ператварылася ў адзін з прапагандыстскіх  інструментаў
амерыканска-натаўскай палітыкі глабалізму. У 1995 г. штаб-кватэра
“Свабоды” пераехала з Мюнхена ў Прагу. Беларуская служба “Сва-
боды” вяшчае 8 гадзін у суткі  і мае інфармацыйныя, аналітычныя
праграмы па эканамічных, культуралагічных, этнаграфічных, гіста-
рычных і іншых праблемах. Сярод былых і сучасных супрацоўнікаў
беларускай рэдакцыі “Свабоды” С.Станкевіч, Я.Запруднік, Г.Ай-
зенштат, В.Жданко, Ю.Дракахруст, А.Лукашук, С.Навумчык і ін-
шыя. “Свабода” прапагандуе прынцыпы заходняй дэмакратыі, лібе-
ральнай эканомікі і з гэтых пазіцый асвятляе падзеі ў свеце, высту-
пае супраць аднаўлення геапалітычнага адзінства былых рэспублік
СССР.

  Скарына Францыск ( каля 1490 г. – каля 1551 г. ), беларускі і
ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік,
грамадскі дзеяч, вучоны-медзік. Што тычыцца ягоных слядоў у
Празе, то мяркуецца, што ў перыяд з 1507 па 1512 г.г. ён мог
скончыць універсітэт у  Празе, дзе атрымаў ступень доктара філа-
софіі.  Інтэнсіўная выдавецкая дзейнасць Скарыны ў Празе ў
1517-1519 г.г. дазваляе думаць, што ён пасяліўся тут не пазней, як
у 1516 г.  6.08.1517 г. Скарына выдаў сваю першую кнігу – Псал-
тыр. На працягу наступных двух гадоў ён выдаў 19 кніг ( або 22,
калі лічыць кнігі “Царстваў” за 4 ) Старога Запавету: “Іоў”, “Прыт-
чы Саламона”, “Ісус Сірахаў”  і  іншыя.

  Прысутнасць беларусаў у Празе вядома з 14 стагоддзя.  У 1397 г.
польская каралева Ядвіга выдала указ аб стварэнні ў Празе літоў-
скай калегіі  для моладзі з Вялікага Княства Літоўскага.  У Праж-
скім ( Карлавым ) універсітэце вучыліся 12 студэнтаў з ВКЛ.  У
першай палове 16 стагоддзя ў Празе жыў і працаваў Ф.Скарына.
З часоў Першай сусветнай вайны Прага – буйны цэнтр грамадска-
палітычнага  і  нацыянальна-культурнага жыцця беларускай эмігра-
цыі. У 1918-1925 г.г. тут быў консулам БНР  М.Вяршынін.  У верас-
ні 1921 г. у Празе адбылася Першая Ўсебеларуская канферэнцыя, а
ўрад Чэхаславакіі  выдзеліў больш за 100 стыпендый для беларус-
кай моладзі з Заходняй Беларусі і Латгаліі.  У 1922-1926 г.г. у Празе
вучылася каля 350 беларусаў, у тым ліку В.Жук-Грышкевіч,
У.Жылка, Т.Грыб, У.Тамашчык.  1.11.1923 г. сюды пераехалі ўрад і
прэзідыум Рады БНР ( у тым ліку П.Крачэўскі і В.Захарка ), якія
дзейнічалі да сакавіка 1943 г.   У міжваенны перыяд у Празе існаваў
шэраг беларускіх арганізацый і ўстаноў, у тым ліку Аб’яднанне бе-
ларускіх студэнцкіх арганізацый,  Беларускае ( Крывіцкае ) куль-
турнае таварыства імя Ф.Скарыны, Беларускі навуковы кабінет.
Друкаваліся беларускамоўныя газеты і часопісы “Беларускі сту –
дэнт”, “Перавясла”, “Прамень”, “Іскры Скарыны” і іншыя.  У Празе
абаранілі доктарскія дысертацыі  І.Дварчанін, М.Ільяшэвіч, Я.Стан-
кевіч, А.Орса, Т.Грыб.  Пасля Другой сусветнай вайны  ў Празе
асталяваліся каля 300 беларускіх сем’яў. Тут жылі і працавалі пісь-
менніца Л.Геніюш, спявак М.Забэйда-Суміцкі.  Нацыянальна-куль-
турная дзейнасць беларусаў у Празе актывізавалася ў 1990-я гады.
Гэтаму спрыяла культурная праграма  “Беларусы ў Празе”, у час
якой працавалі аднайменная выстаўка ( 12-16.02.1996 г. ), Скары-
наўскі семінар, заснавана Згуртаванне беларусаў у Чэхіі імя Ф.Ска-
рыны.   31.10.1996 г. у пражскім Градзе адкрыты помнік Скарыне.
У сакавіку 1998 г. у Празе адбылася сустрэча беларусаў з Францыі,
Аўстрыі, Польшчы, Германіі, Бельгіі, Канады, прысвечаная 80-год-
дзю абвяшчэння БНР.   25.03.1998 г. пры чэшскай арганізацыі “Ча-
лавек у бядзе” адкрыты Беларускі цэнтр, а ў сакавікку 1999 г. – Ін-
фармацыйнае прадстаўніцтва беларускай грамадскай ініцыятывы
“Хартыя-97”. У адпаведнасці з рашэннем Міністэрства адукацыі
Чэхіі ў пражскіх ВНУ ў 2000 г. працягвалі навучанне 12 студэнтаў
з  Беларусі.

  Сусветнавядомая назва сеткі гатэляў, якія лічацца найбольш кам-
фартабельнымі.

  Байскаут ( англ. boy-scout :  boy  хлопчык  +  scout  разведчык ) –
член скауцкай арганізацыі. Гэтыя арганізацыі ўзніклі на пачатку
ХХ стагоддзя і з’явіліся прыкладам для стварэння ў СССР піянер-
скай арганізацыі.

  Зіноўеў Рыгор Яўсеевіч ( сапраўднае Радамысльскі Яўсей Арона-
віч, 1883-1936 ), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Пасля  лі –
пеньскага крызісу 1917 г. разам з У.І.Леніным хаваўся ў Разліве.

  Сапраўднае прозвішча ўсім вядомага Ўладзіміра Ільіча Леніна.
Пасля таго, як малавядомы ў той час следчы пракуратуры А.Я.Вы-
шынскі ( ён потым  “вырас” да Генеральнага пракурора СССР )
падпісаў ордэр на арышт Ульянава-Леніна, таму прыйшлося тэрмі-
нова хавацца ў Разліве, ў шалашы. З ім разам хаваўся і Р.Зіноўеў.
Існуе анекдот на гэту тэму:  Выстаўка. Экспануецца карціна, на
якой намаляваны шалаш, з якога тарчаць дзве пары ног. І подпіс:
“Ленін у Польшчы”. Наведвальнікі выставы пытаюцца: “Чые
гэта ногі?”  Экскурсавод адказвае: “Дзяржынскага  і  Крупскай”.
“А  Ленін дзе?” – “Ленін у Польшчы”.

  Шырокавядомая пабудова у Разліве ( чыгуначная станцыя і дач-
ны пасёлак у 33 км ад Петраграда і ў 1 км ад Сестрарэцка ), дзе
летам 1917 г. жыў У.І.Ленін, хаваючыся ад пераследу Часовага
ўрада. У часы СССР на месцы шалаша быў пабудаваны помнік.

  Адна з былых назваў цяперашняй вуліцы Ленінскай ( гістарыч-
ныя назвы: Ветряная, Большая Садовая, Инженерная ). Працягласць
1490 м ад Савецкай плошчы да вул.Курака. Адна з старажытных
вуліц горада. Вядома з пачатку 16 стагоддзя, калі сфарміравалася
Гандлёвая плошча ( цяпер Савецкая ), ад якой разыходзіліся ў паў-
ночным накірунку дзве галоўныя вуліцы-дарогі – Шклоўская ( ця-
пер Першамайская вуліца ) і Ветраная, што вяла да Ветраной брамы
абарончага вала. Сучасны выгляд вуліцы пачаў складвацца ў 1930-я
гады. У адпаведнасці з распрацаванай праграмай рэканструкцыі  і
рэгенерацыі  гістарычнай часткі вуліцы зрабілася выключна пеша-
ходнай.

  У Магілёве першая гімназія  ( мужчынская, 7-класная ) адкрыта
ў 1809 г.  У 1809-1830 г.г. яе скончылі 73 чалавекі. Выпускнікі гім-
назіі атрымлівалі агульную адукацыю і падрыхтоўку для паступ-
лення  ва  ўніверсітэты  і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Пасля перабудовы будынку гімназіі  ( 1878-1879 г.г. ) яна мела клас
для малявання, залю для гімнастыкі, фізічны кабінет, метэастан-
цыю, дзве бібліятэкі ( фундаментальную  і  вучнёвую ).  З 1871 г.
гімназія стала 8-гадовай. Штогод вучылася каля 500 вучняў, праца-
вала каля 30 педагогаў. Вучыліся пераважна дзеці дваран, чыноўні-
каў, духавенства, купецтва, былі выхадцы з мяшчан, рамеснікаў  і
заможных сялян. Дэкрэтам ВЦІК ад 16.10.1918 г.  гімназія была
скасавана.  Сярод выпускнікоў Магілёўскай мужчынскай гімназіі –
актыўны народнік, удзельнік падрыхтоўкі замаху на Аляксандра II
Г.Ісаеў,  адзін з кіраўнікоў народніцтва ў Расіі С.Кавалік,  відны
дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху М.Судзілоўскі. Тут вучы-
ліся саратнік У.Леніна П.Лепяшынскі,  акадэмік О.Ю.Шмідт. Зараз
у будынку гімназіі  месціцца гандлёвы дом “Аліса”.

  Глеб Жэглоў  і  Ўладзімір Шарапаў – героі фільма Станіслава Га-
варухіна “Месца сустрэчы змяніць нельга”.

  АМАП – атрад міліцыі асобага прызначэння. Утвараліся ў свой
час для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, а зараз у асноўным
выкарыстоўваюцца для барацьбы з парушальнікамі грамадскага па-
радку, да якіх заўсёды адносяць і апазіцыйна настроеныя масы.

  Адзін з кіраўнікоў Магілёўскага Упраўлення унутраных спраў.

  Барыс Бухель – праваабаронца, заўсёды працяты новымі ідэямі,
скіраванымі на ўзмацненне справядлівасці і праўды.

  Зміцер Салаўёў – адзін з кіраўнікоў магілёўскай суполкі Партыі
Беларускага Народнага Фронту.

  Уладзімір Краўчанка – вядомы ў апазіцыйных колах правааба-
ронца.

  Сяргей Нягацін – чалавек, які заўсёды ў першых  шэрагах ба-
рацьбітоў за светлую будучыню.

  Рэч даволі папулярная ў некаторых колах сучаснай моладзі ( ро-
керы, байкеры і інш.) :  сукенка, якая асобым чынам -  па-пірацку-
завязваецца на галаве.

  Існуюць звесткі аб тым, што А.С.Пушкін быў у Магілёве ў
1820 г. ( па дарозе ў выгнанне ў Кішынёў ) і ў 1824 г.  ( ехаў
з Адэсы ў выгнанне ў с. Міхайлаўскае Пскоўскай губерніі ).
І спыняўся менавіта ў будынку,  дзе зараз месціцца вучылішча
культуры. Захаваўся балкон, з якога, па легендзе, паэт чытаў
свае вершы жыхарам Магілёва.

  Маюцца на ўвазе падзеі рэвалюцыйнага кшалту на Ўкраіне на-
прыканцы 2004 г., калі адбываліся прэзідэнцкія выбары і калі народ
выйшаў на Майдан, а сімвалам падзей зрабіўся аранжавы ( пама-
ранчавы ) колер.

  Народная назва аўтамашыны для перавозкі асуджаных і арышта-
ваных.

  Менавіта беларускае слова, утворанае ад “хапаць” – ужываецца амаль
заўсёды, калі гаворка ідзе пра наступствы любой акцыі апазіцыі.

  Уладзімір Георгіевіч Колас – вядомы кінарэжысёр, дырэктар Бе-
ларускага гуманітарнага ліцэя. Актыўна ўдзельнічае ў беларускай
палітыцы – узначальвае Раду беларускай інтэлігенцыі, вылучаны
кандыдатам на прэзідэнцкіх  выбарах  2006 г.

  Маецца на ўвазе помнік З.Азгура Якубу Коласу на плошчы ў Мінску.

  Георгій Данілавіч Колас – бацька У.Г.Коласа. З сялянскай сям’і,
якая ў канцы 1929 г. была “раскулачана” і выселена ў Комі-Пяр-
мяцкую нацыянальную акругу. Там Г.Колас скончыў Кудымкарскі
настаўніцкі інстытут ( 1947 г. ), потым Беларускі дзяржаўны тэат-
ральна-мастацкі інстытут ( 1951 г.). Працаваў артыстам у мінскіх
тэатрах, быў рэдактарам, карэспандэнтам Беларускага тэлебачан-
ня, знаходзіўся на творчай працы. Рэцэнзіі, артыкулы аб тэатраль-
ным мастацтве пачаў пісаць з  1953 г. Аўтар  кніг, брашур, зборні-
каў аб тэатральным жыцці Беларусі, шматлікіх сцэнарыяў дакумен-
тальных кіна- і тэлефільмаў. Усяго па сцэнарыях Г.Коласа пастаў-
лена больш за 20 дакументальных фільмаў пра жыццё рабочага
класа. культуру, навуку Беларусі.

  У.Колас  з’яўляецца рэжысёрам мастацкіх фільмаў  “Дрэвы на
асфальце”, “Хочаце – любіце, хочаце – не”, “Адна ноч”, “Дзяніс-
кіны апавяданні” ( навэла ), дакументальных  “Барвовая трава”,
“Магілёў”, “Сны аб Беларусі”, “Францыск Скарына”, “Максім
Гарэцкі”. “Партрэт на фоне часу”.

  У ліку першых фільмаў У.Коласа была дакументальная стужка
“Магілёў”.

  Інсургент ( ад лацінскага  insurgens  паўстае ), удзельнік
узброенага паўстання  ( інсурэкцыі ) супраць урада;  у гэтым зна-
чэнні слова  “інсургент” шырока выкарыстоўвалася ў рускай літа-
ратуры 19 – пачатку 20 стагоддзя. Інсургентамі называліся ўдзель-
нікі паўстання 1863-1964 г.г. у Польшчы, на Беларусі і ў Літве
( паўстанне Кастуся Каліноўскага ).

  “Магілёў”, гатэль (праспект Міру, 6). Пабудаваны ў 1972 г.
( архітэктары В.Астаповіч, Г.Бенедзіктаў, А.Лукомская ). Разлі-
чаны на 655 месцаў.  13-павярховы будынак пастаўлены перпенды-
кулярна прашпекту і з размешчаным побач 2-павярховым аб’ёмам
Дома спорту ўтварае адзіны архітэктурны ансамбль, які з’яўляецца
кампазіцыйнай  дамінантай  акружаючай забудовы.

  Дубравенка, рака, правы прыток Дняпра на тэрыторыі Магілёўс-
кага раёна. Даўжыня 18 км. Пачынаецца паўночна-ўсходне в.Гаі.
Вадазбор 56 км2. Даліна добра выпрацавана, шырынёй 18-20 м.
Упадае ў Днепр у рысе горада з прытокам Струшня. Месца адпа-
чынку гараджан.

  Мікалай Мікалаевіч Тоўсцік – вядомы на Магілёўшчыне чалавек.
Працаваў памочнікам першага сакратара Магілёўскага абкома КПБ
( пры В.С.Ляонаве ), рэдактарам абласной газеты  “Магілёўская
праўда”, карэспандэнтам “Народнай газеты” па Магілёўскай воб-
ласці. Потым пераехаў жыць у Мінск, займаў важкія пасады ў Саве-
це Міністраў Беларусі. Зараз адыгрывае значную ролю ў Радзе бе-
ларускай інтэлігенцыі.  Паплечнік У.Коласа.

  Янка Купала ( Іван Дамінікавіч Луцэвіч ) – беларускі паэт, які,
негледзячы ні на што, так і не прыняў Савецкую ўладу.

  Магілёўскі абласны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі.
У свой час быў вышэйшым кіруючым органам на тэрыторыі нашай
вобласці. Пачаў сваю дзейнасць у маі 1938 г. з утварэннем Магілёў-
скай вобласці. Скончыў сваё існаванне ў 1991 годзе пасля сумнавя-
домага “путча ГКЧП”.

  Васіль Севасцьянавіч Ляонаў нарадзіўся 16 красавіка 1938 г. у
в.Дубеец Касцюковіцкага раёна. Атрымаў вышэйшую сельскагас-
падарчую адукацыю. У 1983-1990 г.г. – першы сакратар Магілёў-
скага абкому КПБ. Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці прыз-
начаны гандлёвым прадстаўніком Беларусі ў Нямеччыне. Дэпутат
Вярхоўнага Савета 12 склікання. Міністр сельскай гаспадаркі і
харчавання ва ўрадзе Лукашэнкі.  11 лістапада 1997 г. арыштаваны
па абвінавачанні ў фінансавых махлярствах і злоўжыванні службо-
вым становішчам.  14 студзеня 2000 г. асуджаны на  4  гады турмы.
5 кастрычніка 2000 г. вызвалены па амністыі. Кіраўнік  грамадскага
руху “За новую Беларусь”.

  “Магілёўская праўда” – грамадска-палітычная газета Магілёўскай
вобласці. Выдаецца ў Магілёве з  10 (23) студзеня 1918 г.

  Маецца на ўвазе артыкул М.Яцкова  “Два телевізора пішем. А что  в уме?”, надрукаваны ў “Магілёўскай праўдзе” 18 чэрвеня 1994 г.

  Аляксандр Сядзяка – вядомы вучоны, паплечнік У.Коласа.

  “Кола сяброў” – грамадскае аб’яднанне, якое ў 90-я гады
мінулага стагоддзя мела вялікі ўплыў на дэмакратычныя плыні
Магілёўшчыны. Зараз практычна не існуе фармальна, але назва
сагравае сэрцы ўспамінамі аб былым і надзеяй на будучыню.

  Фізкультурна – аздараўляльны камбінат.

  Офіс аб’яднання  “Кола сяброў” месціцца па адрасу: вул.Чкала-
ва, д.16.

  Слова, якое прыйшло аднекуль з іспанскай мовы. і абазначае
мужчыну, які заўсёды праяўляе свае мужчынскія якасці – муж-
насць, прыгажосць, моц, розум і г.д.

  Аляксандр Шчарбак – прадстаўнік апазіційных колаў Шклоў-
шчыны, да арыгінальных меркаванняў якога прыслухоўваюцца
літаральна  ўсе.

  Яраслаў Іванавіч Клімуць – вядомы літаратуразнаўца, член Саю-
за пісьменнікаў Беларусі, выкладчык Універсітэта імя А.Куляшова.

  Генадзь Вітольдавіч Суднік – прафесійны  журналіст, уплывовая
асоба ў дэмакратычных колах Магілёўшчыны.

  Міхась Булавацкі – выкладчык Магілёўскага Універсітэта
імя А.Куляшова, актыўны ўдзельнік дэмакратычнага жыцця
Магілёўшчыны.

  Васіль Аўраменка – вядомы  ўрач  і  бард, без якога не абыхо-
дзіцца ніводная больш-менш  значная  падзея культурнага  і  дэма-
кратычнага жыцця Магілёўшчыны.

  Маецца на ўвазе тэлерэпартаж тэлекампаніі НТВ аб разгоне ў Мінску
25 сакавіка 2005 г. дэманстрацыі, прысвечанай угодкам абвяшчэння
БНР.

  Віталь Рыгоравіч Васількоў – розум і сэрца  “Кола сяброў” – якое
было, ёсць і застаецца, як з’ява нашай сучаснасці.

  Аляксандр Бычко – сябра па працы Р.Кастусёва.

  Іван Падліпскі – сябра па працы Р.Кастусёва.

  Туркменістан – краіна ў Сярэдняй Азіі, дзе ўсталявалася аўтары-
тарная ўлада Сапармурата Ніязава – Туркменбашы. Здаецца, што
сучаснаму беларускаму палітычнаму рэжыму вельмі падабаецца
казуістыка адносінаў паміж уладай і народам у той далёкай усход-
няй краіне.

  Кірдык – слова аднекуль з Усходу, у нашай мове ператварылася
ў жаргоннае і абазначае штосьці накшталт  “канец”, “капут” і г.д.

  Прапаршчык аднаго в падраздзяленняў  Магілёўскага Упраўлен-
ня унутраных спраў.

  Мікола Яцкоў  тут памыліўся: Новікаў не маёр, а капітан аднаго
з падраздзяленняў Магілёўскага Упраўлення унутраных спраў.

  Ленінскі раённы аддзел унутраных спраў г.Магілёва.

  Маюцца на ўвазе прашпект Шмідта і вуліца Габраўская ў Магілё-
ве.

  Маецца на ўвазе лозунг  “Луку – на муку!”, які існуе як у на-
сценным жывапісу, так і ў вусных воклічах у час правядзення
акцый апазіцыі.

  Маецца на ўвазе лозунг  “Беларусь – у Эўропу, Лукашэнку –
ў жопу!”, які шырока вядомы не толькі актыўным удзельнікам
апазіцыйнага руху на Беларусі, але і так званым  “прастым лю-
дзям”.

  Тут ад слова  “графіці” ( італьянскае  graffiti, graffito  нацарапа-
ны ) – надпісы і малюнкі на сценах, платах сучаснага горада, адзін
з накірункаў авангарду ў сучасным мастацтве.

  Гідраўліка ( грэчаскае  hydraulikos  вадзяны ) – навука аб зако-
нах раўнавагі і руху вадкасцяў і спосабаў прыкладання гэтых зако-
наў да вырашэння задач інжэнернай практыкі. Менавіта з гэтымі
пытаннямі звязаны і адукацыя, і жыццёвы, працоўны шлях Р.Касту-
сёва.

  Тут маецца на ўвазе, што пасада Р.Кастусёва  ( старшыня Магі-
лёўскай абласной філіі Партыі БНФ ) можа прыраўнівацца да было-
га гучання “Першы сакратар абкома”, якое прымушала ўсіх. пры-
вучаных да дысцыпліны, стаяць па стойцы  “смірна”.

  Іван Пракопавіч Тупека – падпалкоўнік міліцыі, супрацоўнік ад-
наго з падраздзяленняў Магілёўскага Упраўлення унутраных спраў.

  Супрацоўнік аднаго з падраздзяленняў Магілёўскага Упраўлення
унутраных спраў.

  Маецца на ўвазе адна з скаргаў Р.Кастусёва на неправамоцныя
дзеянні супрацоўнікаў міліцыі падчас правядзення адной з акцый,
арганізаванай БНФ.

  Упраўленне унутраных спраў Магілёўскага аблвыканкома.

  Кастрычніцкі раённы аддзел унутраных спраў г.Магілёва.

  Пушкінскі прашпект – у паўднёвай частцы г.Магілёва, у Задня-
проўскім  жылым раёне. Названы ў 1967 г. у гонар А.С.Пушкіна,
які ўлетку 1824 г. ехаў па вуліцы Новачарнігаўскай ( старая назва
прашпекту ) з адэскага выгнання ў с.Міхайлаўскае.

  Жаргонная назва ад абрэвіятуры “ДАІ ” – Дзяржаўная аўтамабіль-
ная інспекцыя.

  “Космас” – шарокаэкранны кінатэатр ( пр.Пушкіна, 10 ). Адкры-
ты ў 1963 г.

  Помнік А.С.Пушкіну – на Пушкінскім прашпекце,у скверы каля
кінатэатра “Космас”. Устаноўлены ў 1965 г.

  Валерый Аляксеевіч Лабяк – пільны і працалюбівы супрацоўнік
Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі.

  Марка мікрааўтобуса В.Васількова належыць вядомай амерыкан-
скай фірме “Форд”. Там аўтамабілі пачалі выпускацца з 1896 г. (ма-
савы выпуск з 1903 г.).

  Маецца на ўвазе план Рады беларускай інтэлігенцыі па ўтварэн-
ню сваіх суполак у  рэгіёнах  Беларусі.

  Рада беларускай інтэлігенцыі – грамадскае аб’яднанне дэмакра-
тычнага накірунку. Узначальвае Раду У.Колас. Орган друку – бю-
летэнь “Кропка над  і”.

  Нямецкае  Sehr gut !  -  Вельмі добра!

  Слова з Усходу: сталы, заслужаны, паважаны чалавек.

  У выніку галасавання М.Яцкоў быў абраны каардынатарам Клу-
ба  інтэлігенцыі  г.Магілёва.

[i]

© Панас ПРУСАК, 24.05.2009 в 15:27
Свидетельство о публикации № 24052009152750-00109552
Читателей произведения за все время — 145, полученных рецензий — 0.

Оценки

Голосов еще нет

Рецензии


Это произведение рекомендуют