Литературный портал Графоманам.НЕТ — настоящая находка для тех, кому нравятся современные стихи и проза. Если вы пишете стихи или рассказы, эта площадка — для вас. Если вы читатель-гурман, можете дальше не терзать поисковики запросами «хорошие стихи» или «современная проза». Потому что здесь опубликовано все разнообразие произведений — замечательные стихи и классная проза всех жанров. У нас проводятся литературные конкурсы на самые разные темы.

К авторам портала

Публикации на сайте о событиях на Украине и их обсуждения приобретают всё менее литературный характер.

Мы разделяем беспокойство наших авторов. В редколлегии тоже есть противоположные мнения относительно происходящего.

Но это не повод нам всем здесь рассориться и расплеваться.

С сегодняшнего дня (11-03-2022) на сайте вводится "военная цензура": будут удаляться все новые публикации (и анонсы старых) о происходящем конфликте и комментарии о нём.

И ещё. Если ПК не видит наш сайт - смените в настройках сети DNS на 8.8.8.8

 

Стихотворение дня

"партитура"
© Нора Никанорова

"Крысолов"
© Роман Н. Точилин

 
Реклама
Содержание
Поэзия
Проза
Песни
Другое
Сейчас на сайте
Всего: 91
Авторов: 1 (посмотреть всех)
Гостей: 90
Поиск по порталу
Проверка слова

http://gramota.ru/

У с т у п .

Мне, Панасу, тут патрэбна
Ўсё агледзець, бо – глядун:
Бачу золата і срэбра,
Для адных – паэт-пявун
Для другіх – рыфмач заўзяты,
У якога тут не так:
І  памер, маўляў, гарбаты,
І  праз рыфму пэўны брак…

Не пайшлі  б, браткі, вы долам! –
Так  я  крытыкам скажу.

Мой сусед  Яцкоў Мікола*  -
Ой, сябрук – вам далажу!
У хату зойдзе, павітае, -
Ад культуры чалавек!
І  гаворка  ж  залатая –
Так  і  слухаў  бы  ўвесь  век!

Вось  і  ўчора  надвячоркам,
Як каровы ўжо прыйшлі,
Клямку ён маю пашморкаў,
Сеў, нібы  Гарсія  Лорка* ,
І, каб чулі ўсе Брылі* ,
З непадробленым імпэтам –
Справу маеце з паэтам! –
Распачаў аповед свой.


З а п р а ш э н н е .

“Ой, Панасе, я   ж  –  герой!
З  беластоцкіх ажно Крынак*
Запрашэнне атрымаў!
Справы ўсе свае адрынуў,
Хоць зашмат, дарэчы, спраў,
І  паехаў.  Бо пазваў –
Божа  ж мой!  – Сакрат Яновіч*  -
Найвядомы беларус!
Нейкі вырашыў нанова
Там зрабіць ён землятрус:
З  усяе – ого! – Эўропы
Назапрошваў сябрукоў –
Роднай мовы ўзвіць Акропаль,
І  -  каб рэха ўсцяж вякоў!”* …

Змоўк Мікола, нечакана
Захлынуўшыся слязой…
Вось яна, браткі. – абранасць!
Во  з  кім побач!  Божа  ж  мой!..

А  Мікола мой тым часам
Супакоіўся  і  зноў
З  успамінамі сам-насам, -
Паплылі жывінкі слоў…


М а с т а к о ў ц ы .

“Ну, вядома  ж,  мой ты братка,
Я  без жонкі  –  нікуды:
Ала   трэба для парадку,
Ёлкі-палкі-жалуды!

Ды  й  наогул:  за  кардонам*
Йна  ніколі  не  была  –
Не ўзнімалася  з  тым  звонам
І  тым  цветам не цвіла.

Да таго  ж, спяваць нам трэба:
Мастакоўцы  мы  усё  ж!
Мы без песняў – як без хлеба!
Нас заўжды на песні множ!*

Сам Яновіч нас паслухаў
І  сказаў:  “Ого, аднак!
Трэба  копіі  тых зрухаў,
Бо  Яцкоў, бач, не лайдак!
Нават голас нейкі мае –
Не бяда, што не Кабзон*!
Вунь паэтаў як зганяе
Пад  утульны  парасон!”…

Нам Сакратава здзіўленне –
Нібы той жывы бальзам.


П а д р ы х т о ў к а .

Усё зрабілі мы  ў  імгненне:
“Дому Польскага”* спеў брам,
Візаў строгіх два дазволы,
Пошук спонсараў – прыколы!*  –
Запакоўка хатулёў
І  з  Брылёў  у  Магілёў.

А спякота -  mamma  mia!*
Лета ўрэшце падплыло,-
Сэрца аж спацела ные,
Аж дыханне заняло.
Але – трэба!..  Абшчапіўшы
Непад’ёмны той хатуль,
Мы туды, цягнік дзе свішча
Й  машыніст трымае руль.

Ну, да Васі Навічонка*
Мы забеглі: ён – ого! –
Даў даляраў незлічона –
Цэлых трыццаць!  І  яго
Мы за гэта помніць будзем
І  ў  той Польшчы не забудзем –
Нейкай жэсці трэба йму,
А  навошта – не майму.


В а к з а л .

Вось цягнік  “Унеча – Гродна”*.
Нумар  “пяць” вагон.  Натоўп.
Як бы той народ гаротны
Нам  у  плечы  не натоўк!..

Зашчаміліся.  Чакаем –
Можа, Саша* падбяжыць.
Во – прабег!  Крычым, гукаем –
Аж стары вакзал дрыжыць.

Падляцеў.  Зубоў зіхценне –
Нават  тамбур  пасвятлеў.
А  ў  наступнае імгненне
Засіпеў гудочны спеў,
І  дарога пачалася, -
Дзе ты, Гродна?  Сустракай!..

Апынуліся  мы  ў  часе,
Побач  з  намі  –  родны  край.


В а г о н .

А  ў  вагоне  тым  плацкартным
Шавяленне, ўздыхі, шум –
Просты люд тут, без пагарды,
У асяроддзі нейкіх дум.

Пахапалі ўміг бялізну,
Разбурчэўшыся пра кошт.
Тут вам не саціялізма –
Гэта  там  было ўсё грош!..

І, паклаўшыся на лаўкі
Хто куды, хто як, хто дзе,
Загарнуліся  ў  сон даўкі, -
Ну, і  мы  ў  той грамадзе.

А, тым часам, грукацела
Ноч пад нашым цягніком –
Безаглядна і нагбом
У гісторыю ляцела…

Ля Гародні навальніца
Над вагонамі кружыцца
Пачала дажджом кудлатым
У бліскучых, звонкіх латах.


С у с т р э ч а .

Вось  і  горад.  “Здаць пасцелі!”
Мітусня, як  і  заўжды.
Стоп, машына!  Паляцелі!..

Гляньце:  Дзіма!* Ой, гады
Не бяруць яго, халера, -
Усё такі, які  і  быў:
Хударлявы, як фанера,
Вагі  граму не набыў!

Сын яго, Ілля*, адразу
З  рук хатуль пачаў ірваць:
“Дзядзька, дай сюды, зараза!
Буду я дапамагаць!”…

Ад вакзалу, нібы танкі,
Ля ракі Гараднічанкі*,
Уздоўж  цагляных  сараёў
Мы  прабраліся  дамоў.

Ледзь  да  пятага паверху
Той  “хрушчобы”* дапаўзлі;
Я  з  натугі  аж  заперхаў, -
І  нашто нам хатулі?..

Шэсць гадзін.  І  сон пануе
У кватэры той.  Сядзім.
Нам гарбату прапануюць.
П’ём.  Маўчым.  У столь глядзім.

Тут  і  людзі паўставалі:
Серафімаўна -  “Марго”*,-
Яе ведаў нават Сталін!
Гэта  ж, братка, ого-го!

І  Наталля, жонка Дзімы.
І  дачка іх Вольга тут  –
Нас вітаюць, ходзяць міма,
Бо адзіны тут маршрут.


Ш п а ц ы р .

Ну, а  потым па Гародні
Паглядзець пабеглі мы –
Як жыве тут люд заходні
І  якія тут дамы.

Дзіма – за экскурсавода:
Паказаў  і  расказаў
Пра палацы  і  згароды,
І  пра рэха даўніх спраў.

І навошта  ў  медыцыну
Ён папёрся – не пайму.
От гісторыкам бы – грымнуў!
Краю роднаму свайму
Ён  прыйшоўся  б  даспадобы…
Дактароў  жа – да хваробы,
Як  усюткіх  прусакоў
Ці настырных тых гракоў.

Калі мовіць аб паходзе –
Спадабаўся Гродна нам:
Ёсць тут чыннасць  у  народзе,
Уяўленне ёсць аб згодзе
І  -  сталічны нейкі гам.

Старажытных забудоваў –
Каб мы так усе жылі!..
Гэта  ў  нас пад Магілёвам
Абаронцамі былі
Кожны трэці ці чацвёрты –
Немцы  усё  й  расцёрлі  ў  пыл*.

І  навошта быць упёртым,
Каб затым парваць стос жыл?..

Ды затое хутка будзе
Магілёў  Героем!*  Вось!
Зажывуць тады  ж  там людзі!
Вечна будзе весялосць!..

На кладзішча завярнулі
Паглядзець, як справы тут, -
Нешта, штосьці, дзесьці чулі,
Як убачылі – капут:
Ні адзінай агароджы!
Як так можна – не пайму!
Мо, няма на гэта грошай?
Мо, жывуць тут па-свайму?..

Кветкі, чыннасць, цішыня
І  -  нябёсаў вышыня…

Дзень каціўся  ў  цёплы вечар.
Быў маленькі шчэ размах:
Завітаў да нас з далечы
Чорны, стомлены Манах* …

З о н а .

…Раніцой, з суседкай Галяй
Мы на гродзенскім вакзале
У  чарзе  і  не стаялі:
“Вам да Кузніцы? ”* -  “Вядома!”

Пад вакзальнай столлю гоман.
І  нарэшце дзверы зоны
Адчыніліся,  і  мы,
Быццам  з  плену ці турмы,
Ламануліся на волю.

Там  –  знаёмае да болю:
І  ліхія пагранцы,
І  ў  цывільным малайцы,
І  вачасты мытнік строгі:
“Ой, з якое  ж  вы аблогі?
З  Магілёву? Быць не можа!
Што схавалі?  Добжэ, добжэ!*
Ну, праходзьце – там цягнік!”

І  пачаўся наш адлік
Той вандроўкі непаўторнай…


К о д а .

Ой, Панас, - вось так мажорна
У  жыцці шчэ не было!
Эх, куды  ж  нас занясло!..

Ну, аб гэтым, братка, потым –
Замарыўся нешта я.
Заўтра рана на работу –
Спраў там розных дах..я.
Давідзэня!”*
                    І  ў  хвіліну
Па Брылях прашамацеў.

Завядзе яшчэ  ў  маліну!
Ой, пачуецца той спеў!..

22 – 24  ліпеня 2003 г.
29  жніўня  2005 г.

З а ў в а г і    і    т л у м а ч э н н і .

  Мікалай Адамавіч Яцкоў – дырэктар Брылеўскага сельскага Дома
культуры Магілёўскага раёна.

  Гарсія Лорка Федэрыка (1898-1938), іспанскі паэт і драматург. Адна з галоўных ідэй яго паэтычнай творчасці – магчымасць дыялога паміж людзьмі, кожны з якіх уяўляе асобны свет. Растраляны франкістамі. На беларускую мову яго творчасць перакладаў  Р.Барадулін.

  Вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці.

  Мястэчка ў Беластоцкім ваяводстве (Польшча), недалёка ад поль-
ска-беларускай мяжы. Вядома тым, што там нарадзіўся, жыве і працуе пісьменнік Сакрат Яновіч.

  Сакрат Яновіч нарадзіўся 4 верасня 1936 г. у мястэчку Крынкі Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сям’і шаўца, Канстанціна
Яновіча, які меў таксама і трохгектарную гаспадарку. У школе
спрабаваў пісаць вершы па-польску і па-руску. У 1950 годзе ад-
правіўся з Крынак у “вялікі горад Беласток”, дзе закончыў электра-
тэхнікум  (1955), а затым  (завочна) аддзяленне беларускай філало-
гіі  Настаўніцкага інстытута (1962). Працаваў журналістам у штоты-
днёвіку  “Ніва”, кіраваў аддзелам галоўнага праўлення Беларускага
грамадска-культурнага таварыства.  У 1973 годзе завочна закончыў
факультэт польскай філалогіі Варшаўскага універсітэта.  Пратэсту-
ючы супраць бюракратызацыі ўлады, быў вымушан пайсці на “чор-
ную работу” – рабіў кладаўшчыком, тэхнікам бяспекі працы, што
ўзбагаціла яго жыццёвымі назіраннямі.  Быў старшынёй Клуба  Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку  (1976-1981). У апошнія
гады ўсё больш займаецца палітычнай дзейнасцю, змагаецца за роўныя правы беларусаў Беласточчыны з палякамі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежнага выдавецтва (1981-1987).  Старшыня партыі Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне  (з 1990 г.).
     Як празаік С.Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка  “Ніва”. Аўтар зборніка апавяданняў і мініяцюр  “Загоны”, аповесці  “Сярэбраны яздок”.  У перакладзе  на польскую мову выйшлі яго кнігі прозы  “Вялікі горад Беласток”“Забыцці”, “Сцяна”, “Самасей”, “Малыя дні”, “Трэцяя пара”, а таксама напісанае для палякаў эсэ  “Беларусь, Беларусь”, якое выклікала вялікую палеміку, прыцягнула ўвагу да патрэб беларусаў  Польшчы.  Проза С.Яновіча вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам.
-----------------------------------------------------------
  “Беларускі Трыялог” – сустрэчы аўтараў штогодніка  “Annus
Albaruthenicus”  (“Год Беларускі”)  у мястэчку Крынкі Беластоцкага
ваяводства  (Польшча).  Штогоднік выдае С.Яновіч. Больш падра-
бязна аб гэтым – у  публікацыі часопіса  “КРАЙ – KRAJ.  Polonica-
Albaruthenica – Lithuanica”  (г.Магілёў) № 3-4 (11-12) 2003 г.:

©  2003  Мікола ЯЦКОЎ  (Брылі, Беларусь – Крынкі, Польшча)

ЧАРГОВЫ  “ТРЫЯЛОГ”  У  КРЫНКАХ

     У Беларусі некалькі сэрцаў.
     Адно з іх, гарачае  і  няспыннае, б’ецца на Беласточчыне ў стара-
жытным мястэчку Крынкі на вуліцы з легкакрылай назвай Саколь-
ска ў доме, дзе жыве дзіўны чалавек – Сакрат Яновіч.
     Што гэта – дзівацтва ці сапраўдная мужнасць – быць беларусам,
біцца за беларускасць, кідацца па-донкіхоцку на змрочныя ветракі
абыякавасці і бяспамяцтва?!  Але  ж  Сакрат Яновіч – вельмі разум-
ны Дон-Кіхот. Ён спачатку ўважліва глядзіць, думае, разважае,
уладкоўвае ў руцэ цяжкое кап’ё, прымерваецца і толькі потым, ра-
загнаўшыся, дакладна пацэліць у патрэбнае месца. Ён заўсёды ведае што рабіць і як рабіць. І  робіць!  Сакрат Яновіч – жывы прык-
лад таго, як думка, рэч нематэрыяльная, змяняе хаду гісторыі.
     Кажуць. што імя адбіваецца на лёсе чалавека. Старажытны Са-
крат таксама пільна ўглядаўся ў будучыню… Па нашаму  ж  Сакра-
ту ўсё проста: без беларускай нацыянальнай ідэі не адбудзецца ад-
раджэння Беларусі. Аднак любую ідэю – а тым больш нацыяналь-
ную – трэба адшліфоўваць, аграньваць, рабіць з бясформеннага
алмазу непаўторны брыльянт. Тут намаганнямі аднаго толькі чала-
века, нават такога апантанага, як Сакрат Яновіч, не абыйсціся: трэ-
ба калектыўны розум, талака. І не проста пасядзець, пагаманіць  “за
жыццё”  дый разысціся – тут трэба. каб думкі клаліся ў друкаваныя радкі. Напісанае  ж – застаецца!
     Так нарадзіўся  “Annus Albaruthenicus”  (“Год Беларускі”) – часо-
піс еўрапейскага кшталту, які скіраваны ў Еўропу. А з ім узнікла
чатыры гады таму і  “Villa Sokrates”, каб выхаваць народжанае дзі-
цё і правесці яго праз гады сталення.
     Стратэгія задумкі была простая і ясная: калі ты хочаш быць, па-
трэбна, каб цябе ведалі. Беларусь – частка Еўропы, значыць, бела-
рушчыну трэба ўводзіць у Еўропу.  Сакрат Яновіч да сёняшняга дня не можа зразумець, як гэта ў дзесяцімільённай Рэспубліцы Беларусь ні ў каго не ўзнікла такая задума, недарагая, заснаваная выключна на аўтарытэтах. Даць трыбуну еўрапейскім інтэлектуалам, дасведчаным у беларускай культуры, на аснове незвычайнай, на першы погляд, канцэпцыі: беларускае не па-беларуску, а небеларускае па-беларуску. Найперш як праява экспансіі беларускага, а ўжо потым – еўрапеізацыі беларусаў.
     Жывым дадаткам да  “Году Беларускага”  паўсталі  і  “Беларус-
кія Трыялогі” – сустрэчы аўтараў штогодніка, якія  звычайна адбы-
ваюцца на маляўнічым хутары Лапічы ля Крынак. Ад Лапічаў да
беларускай мяжы крыху больш за кіламетр, таму няма адчування
адарванасці ад Беларусі: вось яна – побач.  І  ў  гэтай геаграфічнай
невыпадковасці свой сэнс: пра беларускае лягчэй гаварыць, адчува-
ючы на патыліцы дыханне Беларусі.
     Свет пабачылі ўжо тры нумары яновічава дзіцяці. У ліпені гэтага
года адбыўся ўжо чацвёрты  “Беларускі Трыялог”, патронам якога
ўпершыню з’явілася афіцыйная асоба – маршалак Беластоцкага
ваяводства Януш Кжыжэўскі. Здаецца, такі рэверанс у бок Сакрата
Яновіча, змучанага думкамі аб тым, дзе знайсці фундатараў, невы-
падковы: Польшча збіраецца ў Аб’яднаную Еўропу, а там існуюць
пэўныя і жорсткія правілы павагі і падтрымкі нацыянальных мен-
шасцей. Для польскіх улад Сакрат Яновіч як той выратавальны
круг – вось, маўляў, мы беларусаў падтрымліваем! Нават  прэс-
тыжная еўрапейская  прэмія імя Анджэя Дравіча – і  тая ў белару-
са!..
     У гэтым годзе ў спякотныя ліпеньскія дні на лапіцкім узмежку
сустрэліся вядомы сацыёлаг Рышард Радзік з Універсітэта імя Ма-
рыі Кюры-Складоўскай у Любліне, прафесар Эльжбета Чыквін з Беластоцкага  універсітэта, доктар Майкл Флемінг  з  Оксфардска-
га універсітэта, прафесары Андраш Золтан  і  Лаяш Пальфальві  з
Будапештскага універсітэта, перакладчыкі Чэслаў Сэнюх  з Варша-
вы,  Генрык  Берэзка з Берліна  і  Ян Бурлыка з Гродна.  І мне з ма-
ёй жонкай Алай на гэтай сустрэчы была адведзена свая роля: кож-
ны вечар Трыялога аздабляць канцэртам з песень на вершы вядо-
мых беларускіх паэтаў.
     І  былі тры незабыўныя дні: ад раніцы даклады  і  творчыя дыс-
кусіі, удзень вандроўкі па святых месцах крынкаўскага наваколля
з абавязковымі захапляльнымі аповедамі Сакрата Яновіча: у круш-
нянскай мячэці – пра польскіх татараў,  у гжыбаўшчыцкай царкве –
пра гісторыю праваслаўя ў гэтым былым кутку Беларусі,  у Суп-
расльскім манастыры – пра доўгі шлях, што вядзе да храма,  ля
старажытных муроў крынкаўскай жыдоўскай бажніцы – пра былое
і незваротнае… А ўвечары, крыху змораныя за дзень сябры Трыя-
логу  па-апостальску  рассаджваліся за доўгім сталом, запальвалі
свечкі, і над лапіцкімі прыцемкамі ўзляталі песні на вершы Гілеві-
ча, Законнікава, Бураўкіна, Акуліна.  А калі аднойчы ўсе дружна
падхапілі гілевіцкую  “Песню бярыце з сабой…”, падумалася:
абавязкова возьмуць!  І  панясуць яе, беларускую песню, па еўра-
пейскіх шляхах.  Бо адгукнуліся на вокліч Сакрата Яновіча, паве-
рылі яму і  пайшлі побач   з  ім…
----------------------------------------------
  Ала Міхайлаўна Яцкова – жонка Міколы Яцкова.

  “Кардон” – дзяржаўная граніца, мяжа.

  Маецца на ўвазе, што Мікола і Ала Яцковы актыўна займаюцца песеннай творчасцю: ён, як кампазітар  (больш за 800 песен на вер-
шы беларускіх і рускіх паэтаў),  яна, як паэт  (напісала 12 песен).
Таксама з’яўляюцца і выканаўцамі  створаных песен.

  Кабзон Іосіф Давыдавіч  (н. 11.09.1937 г.), расійскі эстрадны
спявак. Народны артыст Расіі, Украіны, СССР. Прафесар. З  1959
года саліст Усесаюзнага радыё. Прапагандыст і першы выканаўца песень А.Пахмутавай, А.Астроўскага, А.Фельцмана, Я.Фрэнкеля,
Э.Калманоўскага, М.Тарывердзіева і інш. У Міколы Яцкова ёсць
мара – каб  Іосіф Кабзон  выканаў штосьці з яго песень.

  “Дом Польскі” належыць Магілёўскаму аддзяленню грамадскай
арганізацыі “Саюз палякаў на Беларусі”. Быў адкрыты ў 1996  г. на
сродкі Асацыяцыі польскай садружнасці г.Варшавы.  Займаецца
культурна-асветніцкай дзейнасцю. Тут дзейнічаюць клубы  –  мола-
дзевы, жаночы, скаўцкая дружына, суполка польскіх урачоў. Аказ-
вае кансультацыі тым, хто мае сумесны бізнэс с палякамі. Ёсць свой відэаклуб, дзе праглядваюцца мастацкія фільмы, атрыманыя
з відэатэкі пры Амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Беларусі. право-
дзяцца заняткі па вывучэнню польскай мовы.  “Дом Польскі” пры-
мае ўдзел у штогадовых выездах 12 кастрычніка на месца бітвы з
гітлераўскімі войскамі 1-й Польскай пяхотнай дывізіі імя Т.Кас-
цюшкі ў пасёлак Леніна Горацкага раёна. Займаецца бясплатным
аздараўленнем у Польшчы магілёўскіх дзяцей, якія вывучаюць польскую мову. Тут адзначаюцца рэлігійныя каталіцкія святы.

  Маецца на ўвазе тое, што Мікола Яцкоў паспрабаваў знайсці
спонсара: папрасіў Уладзіміра  Ільіча Мажорава, старшыню Брылеўскага сельскага Савета, напісаць  пісьмо на імя Аляксея  Аляксеевіча  Кірыленкі, які  ў  той  час  працаваў генеральным дырэктарам холдзінга  “Аблхарчпрам”.  Аляксей пісьмо тое ўзяў, абяцаў дапамагчы. а потым паведаміў, што Пётр Фёдаравіч Тараймовіч  з  Аблсельгаспроду, які курыраваў той холдзінг, не  згадзіўся  на такую растрату дзяржаўных грошай.

  З італьянскай мовы:  “Мама мая!” ці, можа, “Матухны светы!”

  Васіль Сцяпанавіч Навічонак – даўні сябра Міколы Яцкова,
“хросны бацька” Яцкова-паэта: у верасні 1984 г. выпусціў на ста-
ронку магілёўскай раённай газеты  “За камуністычную працу” першую нізку вершаў маладога паэта. Працаваў у аддзеле культуры Магілёўскага райвыканкама, на магілёўскім радыё, галоўным редактарам абласнога тэлебачання. Зараз галоўны рэдактар газеты “Веснік Магілёва”.

  Цягнік № 391  “Унеча – Гродна”: прыбыццё на станцыю Магілёў
17.37, адпраўленне з Магілёва ў 18.00, прыбыццё ў Гродна ў  6.11.

  Аляксандр Шумскі – старэйшы сын Алы Яцковай.

  Дзмітрый Віктаравіч Рыбкін – урач-тэрапеўт. Нарадзіўся і вырас у Гродна. Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут. Працаваў у
Крычаве, і  ў  гэты періяд пазнаёміўся з Міколам Яцковым.

  Ілля Рыбкін – сын Д.Рыбкіна.

  Невялічкая рачулка  ў  цэнтры Гродна, больш нагадвае ручай.

  Народная мянушка дамоў, якія шырока пачалі будавацца пры
М.С.Хрушчове, калі было абвешчана  “Наша мэта – камунізм!”
і пачалося шпаркае перасяленне людзей з баракаў і камуналак у
асобныя кватэры  з  акрэсленым наборам камунальных паслуг.
  Маргарыта Серафімаўна Дружыніна-Рыбкіна – маці Д.Рыбкіна,
вядомы  ў  Гродна медык  і  педагог.

  Маецца на ўвазе, што ў перыяд  з  3  па  26  ліпеня  1941 г. савец-
кія войскі  і  апалчэнцы гераічна абаранялі Магілёў.  З  6653 гарад-
скіх будынкаў былі разбураны ці спалены  3220.

  Гаворка пра тое, што Магілёву трэба даць зорку Героя  за абаро-
ну 1941 г. , ідзе даўно – яшчэ з тых брэжнеўскіх часоў, калі Смален-
ску, Туле, Наварасійску далі званні “Героеў”, а  Магілёву  “кінулі”
толькі ордэн Айчынай вайны  I ступені.  Апошнім часам размовы ў
гэтым накірунку  ўзмацніліся.  І  можа так стацца, што прэзідэнт
А.Лукашэнка сваім указам узаконіць заваяваны статус Магілёва  і
выправіць даўнюю гістарычную недакладнасць.

  Маецца на ўвазе набытая  ў  краме  і  дружна распітая бутэлька
малдаўскага віна  “Чорны  манах”.

  Кузніца Бяластоцкая – горад на польска-беларускай мяжы, неда-
лёка ад  Гродна, праз які праходзяць асноўныя патокі беларускіх
дробных бізнэсоўцаў, якія імкнуцца  ў  Беласток.

  “Dobrze”  (польскае) – “Добра”.

  “Do  widzenia”  (польскае) -  “Да пабачэння”.

© Панас ПРУСАК, 24.05.2009 в 15:00
Свидетельство о публикации № 24052009150052-00109546
Читателей произведения за все время — 96, полученных рецензий — 0.

Оценки

Голосов еще нет

Рецензии


Это произведение рекомендуют