У водарных шматтраўях
І мякка плыў як дым напеў
Натоўпу прагных наўяў.
Туманных стрэлаў мёртвых зор
Дрыготкія прывіды
Злівалі сеткаваты ўзор,
Няпэўны і размыты.
Раўлі ад болю матылькі,
Палаючы ў далонях,
І стук іх крыльцаў трапяткіх
Трымаў мяне ў палоне.