Дзяржава ў маей краіне-банкрот (Лирика / гражданская)

Дзяржава ў маей краіне-банкрот,
Усе меней каштуе стос новых банкнот,
Закон ператварыўся ў пачвару,
ў балаклавах-не бачна твараў.
Хто прагне свабоды-дубінкай у твар,
Прысуд і няволя ад суддзяў-пачвар.
спрадвеку жадаем хлеба і  солі
А болей за тое-жыць сваёй воляй.
Клічам,  хутчэй прыдзі,  сонца,
Пануй у нашай мерзлай старонцы!
.. І зараз сярод усіх нягод і трывог
З неба глядзіць беларускі Бог.
© Роман Цимберов, 27.09.2020 в 21:46
Свидетельство о публикации № 27092020214628-00437788 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 19, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет