Нататкі чытача на палях ''Імя розы'' (Лирика / философская)

Не ў модзе зараз латынь, а не то мы з табою, мой сябар,
размаўлялі б да ночы на ёй  пра усё пераклады Гамера.
І гарэла б дашчэнту свяча ў прамым канделябры.
А ў вузкім вакенцы з сабора глядзелі хімеры.

...Ззяе месяц у нябёсах маўклівым амаль што нямым  суразмоўцам
Над пергаментнай кіпай, пісьменнікаў даўніх лістамі.
А з клепсідры вада выцякае, а з ёй час-няспынны забойца,
Большы злодзей на свеце чым пАпы усе з каралямі.

Час ідзе, хутка раніца будзе, у небе адны толькі знічы.
А яшчэ колькі трэба сказаць, каб яно не згубілася марна.
Недзе рог пратрубіў, ці вайсковы то ці паляўнічы,
Ці анёла труба для агнцаў усіх, нават для мінарытаў упартых.

Недапісанай кнігі жыцця невялічкая толькі старонка.
І не больш і не менш пасярод іншых усіх, каляровых.
Усе што трэба-у кнігах унутры і усе роўна што звонку.
Ты пішы, мой Пан Бог, а я неяк буду трываць, аркуш твой папяровы.

© Роман Цимберов, 31.05.2020 в 10:06
Свидетельство о публикации № 31052020100610-00436139 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 12, полученных рецензий — 0.
Оценка: 5,00 (голосов: 1)