У Цэнтральным чарга (Лирика / философская)

У Цэнтральным чарга-як там гэта заўжды, як і трэба.
Філёзаф мясцовы с куфлем халоднага піва ў руцэ
Кажа пра ўсё, што істотна - ад свабоды да хлеба,
Распавядае аб Дажынках і ўсемагутнам небачнам Айцэ.
Ён сціплы і ведае ўсё што было,а можа і тое, што будзе
і, нібыта сам Пётр, адсідзеўшы сваё "да званка"
(Ад макушкі да пят у партаках- куды там якудзе)
Слоў каменне кідае: іх глытае людская рака.
Ён прарочыць, яго слухачы-толькi ледзь не рагочуць
(Не кідайце нiколi прад свіннямі бісер, панове).
А з усхода святло ужо няспынна да поўначы крочыць
І праспект паўпусты - ужо не шэры а жоўта-ружовы.
© Роман Цимберов, 21.07.2018 в 19:20
Свидетельство о публикации № 21072018192046-00421529 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 16, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет