Песенка пра улан (Авторская песня)


        прысвячаецца 17 уланскаму

Шпарка скача легкаконное войска:
Там уланы ў шыкоўных мундзірах,
што звыкла па-за строем па-свойскі
Размаўляюць са сваім камандзірам.
З кавалерамі дамы прыветны заўжды-
І мяшчанкі і простыя нават сялянкі,
Бо уланы мілы і шляхетны яны
І шчодры на дзіўныя абяцанкі.
Толькі раніцай спела: пад'ём! труба
Як адзеты мундзіры і шаблі ўзяты,
Іх чакае нявеста-вайна, што груба
І нязграбна бы тыя сялянскія хаты.
Баль чакае крывавы, заклікана смерць,
Абміне ваяра ці ў лоб пацалуе...
Хай вам шчасціць уланы, хаця б і на чвэрць
Больш чым ворагам, хай вам шанцуе
Каб вярталіся з бою трымая шчыты,
Кабы келіх ўздымалі пасля перамогі,
А калі б і малілі так толькі аб тым
Каб праціўнік вам годны знайшоўся ў Бога.

© Роман Цимберов, 16.07.2018 в 18:15
Свидетельство о публикации № 16072018181516-00421454 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 21, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет