Жывуць як багi (Юмористическая поэзия / иронические стихи)

На вяршыне пабудавалі казіно і краму,
А ўнізе Алімпа-дзіцячы садок ды школу,
Вывучаюць: "мама мыла брудную раму",
Гадуюць файных гульцоў хакея, футбола,
атлетаў. Гера там дырэктар, Зеўс-заўхаз
Шэфы школы-Мікенскі  прыўкрасны лесхаз,
які адпраўляе на  Крытскі камбінат
Шмат добрай дошкі. Мінатаўраў брат
Яго узначальвае ўжо дваццаць гадоў.
А Мінатаўр там-прадаблвыканкама.
Ўсё проста як "мама мыла брудную раму".
Гефэст на заробках у Заходняй Еўропе,
Артэміда распрацавала паляўнічы тур
На еўрапейскую антылопу без авантур
І як варыянт-план па яе пільнай ахове
Калі Еўразвяз дасць грошы. Ну, такое.
Жывуць як багі, бо ўсё ёсць у краме,
Канешне, Бруснічцы, куды з ранку мамы
Ходзяць як адвядуць дзетак у садок.
Заробак-калі не траціць-нічога сабе, ок.
© Роман Цимберов, 24.06.2018 в 10:47
Свидетельство о публикации № 24062018104702-00421092 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 34, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет