Багна (Лирика / философская)


Багна-таемнае сэрца маёй Радзiмы.
Бясконцая, нiбы падазронасць да "чурак",
хай то цыган, румын а можа й турак,
да жыдоў i усялякiх iншых габрэеў,
бо на iх Пасху нават солнца не грэе,
да Еўропы-бо арабы ад Парыжа да Рыма,
геi-не то, што мужныя працаўнiкi Белшыны,
або Пiнскдрэў, не кажучы пра будаўнiкоў,
метрастроеўцаў, кiроўцаў ды сiлавiкоў.
Не прайсцi мiгрантам, грантасосам ды геям!
Хай сцяг-якi там  сёння у нас?-горда рэе!
...А пад асфальтам-багна, ад Бiблiятэкi да Рагны.
Нiбы балотныя кветкi, па вулiцам дзеткi-
Вырастуць кiроўцы, сiлавiкi, працаўнiкi Белшыны
з багнай у сэрцах. Там няма месца  iнвалiдам ды мiгрантам,
Спрадвечная бы тыя вялiкiя старыя куранты
На Новы год-а новы такi ж як той, стары,
Усё тыя ж спрадвечныя бясконцыя чары
Багны ў сэрцы Радзiмы i ў кожным сэрцы:
нелюбоў да iншых-па густу солi ды перца.
© Роман Цимберов, 07.05.2018 в 22:11
Свидетельство о публикации № 07052018221120-00420487 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 32, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет