На вулiцах сёння куды не плюнь Кожны другi раз трапiт у паэта, Бо ужо чэрвень, або па-расейску июнь I, як не кажы, пачатак цёплага лета! На ганках дамоў грэюцца каты- Копяць цяпло, каб аддаць узiму, Дзiваны спалзлiсь на усе платы, Як тыя каты падстаoляюць сонцу спiны. Людзi збiраюць сонечныя прамянi Усiми часткамi цел, хто як толькi можа. Не спяшайся восень, твае халодныя днi Нiхто не чакае. Пакуль траў зялены ложак, Ззянне з нябёс узвышша ўздымае дух, Белых аблокаў вецер нясе няспынна пух. Сто гадоў без халадоў жыць на свеце! Паркаў зяленыя вёрсты-дружына князеў- Дубоў, што адзеўшы кафтаны зяленыя выйшлi на зоў Iмператара Лета, што едзе у залатой карэце.