Незапатрабаваная памяць (Лирика / гражданская)

Манюшка, Кастюшка, ды хасідскі рабін –
Не патрэбны вы зараз сярод нашых асін.
Беларусь або Польшча, ці Іудэя ваш край –
Не паведае плошча, ані модны клуб “Грай”.
Вышываначных строяў не насілі, на жаль,
Вы і вашыя дзеды ў касцёл ці на баль,
У сінагогу, на рынак ды яшчэ шмат куды,
І не ведалі cуму ці кручыны-бяды.
Вашы косткі ў глебе ды жнiвом прараслі,
А пра вас пазабылі... ці наогул былі?
© Роман Цимберов, 04.06.2017 в 08:08
Свидетельство о публикации № 04062017080805-00409926 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 31, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет