як заўжды (Стихи на иностранных языках)

хто што
я адказваю на пытанні
хто што
і нічога не ведаю
карыстаюся даведнікамі
каб ведаць
і дарадцы
нешта раяць
дарадцаў шмат
дарадцаў больш
чым даведнікаў
і ў кожнага густ
кожны ў аўтарытэце
хто ты
што ты
учора на канцэрце
блытаўся блытаўся
сёння нават займаўся на гітары
як у юнацтве
акорды шукаў
во акорды шукаў
каб дзевак не шукаць
як заўжды
напэўна
лепш за мяне ніхто гэта не ведае

25.04.16

© Міхась Вось, 10.06.2016 в 08:14
Свидетельство о публикации № 10062016081450-00397099 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 15, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет