мой свет (Стихи на иностранных языках)

во каб мне ведаць элітарныя словы
быў бы я паэт жыццёва складаны
і метафарычна пераканаўчы
не рабіў бы столькі памылак
у тэстах для самых звычайных людзей
але я ж незвычайны
я здольны зрабіць памылкі прыгажосцю
жыццёва складанай
метафарычна пераканаўчай
дурной такой прыгажосцю
майго элітарнага свету
© Міхась Вось, 13.03.2016 в 08:42
Свидетельство о публикации № 13032016084241-00394450 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 15, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет