не такі сакавік (Стихи на иностранных языках)

1.

старыя вершы
прыкладна на мінулым тыдні
ведаеш
хуткасць неабмежаваная
таму і старыя
але таму і маладосць
да гэтай пары

2.

не хапае імпэту
нават чытаць беларускую газету
не гаворачы ўжо пра астатняе
пра астатняе сказаў бы
навыкаў не хапае

3.

а што ты можаш
як ляжаш
ляжы ляжы
будуй будучыню

4.

нават і не ведаю
што яшчэ
цячэ
справа за часам
чакаць моцы
ці быць моцным

5.

калі ведаеш менш
лепш гэта выкарыстоўваеш
якая ж гэта вясна
а я ж не ведаю
таму і не карыстаюся

6.

нервы
руіны майго часу
ці застанецца нават успамін
і ці знойдзецца рэстаўратар

7.

шкада
людзей
дзеля якіх сябе адмаўляеш
малюеш аўтапартрэт
прыгожай пустэчы

8.

ці ж гэта каханне
цішышя
і сакавік зусім не такі

© Міхась Вось, 13.03.2016 в 08:39
Свидетельство о публикации № 13032016083940-00394448 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 14, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет