субота (Стихи на иностранных языках)

каб вы ведалі
еду на працу
з раніцы
Дзіма ўжо сядзіць на калідоры
напэўна так
сядзіць
як прыйдзе ягоны тралейбус
Дзіма сядзіць
чакае мяне
Дзіма крыху дзіўнаваты
а я хіба не
таму мы паразумеліся
(я гляджу фільмы
у бел.перакладах
і ведаю словы
божухна
станік
паразумеліся)
так
што яшчэ
сёння заспяваю
Змяінага цара
з цымбаламі
во каб вы ведалі
Змяіны цар на цымбалах
магічная рэч
дзякуй Альбертаўне
дала згоду
яна заўсёды дае згоду
агучваць маю творчасць
дзякуй Альбертаўне
а хіба гэта не так
ідзем далей
Гоша захварэў
ай што ж ты Гоша
трэба ж вучыць
Лесвіцу ў нябёсы
далей
даваць рады
(я гляджу фільмы
ведаю выразы
як маешся
ну ты ёлуп
даць рады)
а пасля працы пайду да Даніка
гэта пляменнік мой
харошы малец
ёсць у мяне падарункі
у яго ж дзень народзінаў
вось такі сёння дзень

13.02.16

© Міхась Вось, 14.02.2016 в 09:55
Свидетельство о публикации № 14022016095519-00393474 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 10, полученных рецензий — 1.
Голосов еще нет