не паспрачацца (Стихи на иностранных языках)

засынаць
ехаць на працу
засынаць
на працы
жыццё гэта не праца
жыццё гэта не хобі
а што тады жыццё
засынаць
марыць
ехаць на працу
адчуваць няўтульнасць
я тут
дзесьці тут
вынаходніцтвы майго побыту
дзесьці тут
не маюць попыту
побыт
попыт
прыпынак
перапынак
так прыгожа
калі слова слухаецца
засынаць
прачынацца
жыццё як хобі
жыццё як праца
і не паспрачацца

© Міхась Вось, 21.01.2016 в 08:37
Свидетельство о публикации № 21012016083716-00392709 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 19, полученных рецензий — 0.
Оценка: 5,00 (голосов: 1)