куды я імкнуся (Стихи на иностранных языках)

ты дзе
там дзе душа
а душа дзе
там куды я імкнуся

у тэлевізары
мой агромісты твар
Змяіны цар
ці генсек
незразумела неяк

разважаю
наконт вады
сантэхніка
пытанне інтымнае
хутка прыйдуць тыя
хто мае адказ

трапіў у твар
зімы адбітак
на імгненне нейкае

разважаю
наконт паэзіі
дылетанты па-беларуску
такія ж
і мова не выратуе

во я разважлівы
прыйшлі тыя
далі адказ
трэба адпачнуць
там
куды я імкнуся

03.12.15

© Міхась Вось, 04.12.2015 в 20:45
Свидетельство о публикации № 04122015204559-00391382 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 11, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет