перамога (Стихи на иностранных языках)

той стары
я
той стары
хворыя ваяры
рэха вайны
перамога
перамога
перамога
з кожнага вугла
з кожнага завуголля
перамога
перамога
памяць
нейкія байкеры
нейкія святары
першы сакратар
царкоўнай ячэйкі
другі сакратар
партыі улады
трэці сакратар
усе разам
усе “умесце”
кавалі
здабылі
а той стары
забылі
пра таго старога
перамога

© Міхась Вось, 07.06.2015 в 09:54
Свидетельство о публикации № 07062015095432-00381084 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 20, полученных рецензий — 0.
Оценка: 5,00 (голосов: 1)