Свята (Стихи на иностранных языках)

У паўсне
Паўзе
Праз гады
І гарады
Свята
Майго веку
Тры па трынаццаць
Трэпанацыя
Трохі таго-сяго
У галаву
Няхай так
Ведаеш
Сон не ідзе
Сябры не ідуць
А хто там ідзе
Б'е у грудзі
Нібыта спявае
Такія справы
Адзіны мой шанец
Цяжкая галава
Лёгкія радкі
Нешта я гаваркі
Досыць
Маўчаць
Глядзі
Шчасце
У паўсне
Паўзе
Уздоўж агародаў
Ці паўз
Не ведаю
Шчасце без паўз
© Міхась Вось, 21.05.2015 в 23:18
Свидетельство о публикации № 21052015231808-00380332 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 12, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет