павага адзіноце (Стихи на иностранных языках)

...з павагай
а што ў той павазе
вядома ж
увага
людзі патрабуюць увагі
паслухай
паслухай
паслухай
прачытай
прачытай
прачытай
ідзі прэч
ідзі прэч
ідзі прэч
часта здаецца так
быццам я нешта разумею
падсвядома
ці як
быццам вось людзі
я іх ведаю
і тады пачынаецца дыялог
паслухай
прачытай
ідзі прэч
апошняе здараецца не вельмі часта
але здараецца
і гэта не здрада
гэта павага
адзіноце

© Міхась Вось, 12.05.2015 в 08:40
Свидетельство о публикации № 12052015084023-00379804 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 15, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет