псіхатэрапія (Стихи на иностранных языках)

канцэнтрацыя на сваім
мне добра добра добра
я лепшы лепшы лепшы
во каб вам так было як мне

самаадзнака
навошта
мы не ў магазіне
злічаем кошты
я такі якога няма і які ёсць
і гэта вабіць
мабыць
не як госць
як гаспадар
кожную адмоўную рысу
ведаю щ твар
і прымаю прымаю
атрымліваю асалоду
паўсюль і заўседы
і хто б што ні казаў
нават калі я той дурань
які не ведае слова "не"
нават калі гэта мастацтва культуры
у нашай слаўнай краіне
во нават у гэтым выпадку
усё ў парадку

© Міхась Вось, 29.04.2015 в 09:23
Свидетельство о публикации № 29042015092355-00379235 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 15, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет