ратаваць час (Стихи на иностранных языках)

што рабіць
ратаваць
час
сачыць
за усходамі
і заняпадамі
ідэй
імперый
крам
музычных тавараў
сваё месца
свой гонар
дзіцячы гоман
новыя словы
слынныя справы
бавіць час
гледзячы ў столь
тоеснасць
пасажыраў ранку
стома электрычнасці
дарэмнасць
слоў кахання
спраў сумлення
крам музычных тавараў
каму гітару
каму гітару
вялікую літару
шыкоўную брунетку
каму
каму
каму
ратаваць час
© Міхась Вось, 27.04.2015 в 22:26
Свидетельство о публикации № 27042015222647-00379179 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 31, полученных рецензий — 1.
Голосов еще нет