доля (Стихи на иностранных языках)

жах
дыхаць цяжка
жах
па шашы у адным напрамку
якая тут сувязь
які тут нарэшце блюз
здагадаешся сам

папяровы замак
паветраны замак
гэта рызыка сябар мой
гэта рызыка сябар мой

вясна летуценняў
восень пачуццяў
вясна пацалункаў
восень  пад адной коўдрай

гэта блюз ці не
дарагія госці
блюзнерства
зусім не тое
рукі ведаюць
ногі носяць
пачэсная доля

© Міхась Вось, 20.04.2015 в 21:57
Свидетельство о публикации № 20042015215711-00377871 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 20, полученных рецензий — 0.
Голосов еще нет