Фотаздымак (Лирика / гражданская)


Анастасия
Прысеўшы раз к бабулі на калені
Мы фотаздымак дзедаў разглядалі
Часой ваенных…
На ім ён малады,
З у смешкай задуменнай,
І казка з зоркай над вачыма надвісае…

Бабаулі ўжо за восемьсят, а дзеду…
Заўсёды будзе толькі 25!
Загінуў ён пад сталінградам недзе,
Калі пайшоў Радзіму вызваляць.

Бабуля моўчкі слёзы вывыцірае,
Ідзе за шафу, скрынку дастае,
З-пад пахаронкі ордэн вынімае
І нам так асцярожна падае:
-Вазьміце, ўнукі, знак ваеннай мужнасці і славы
І перамогі, Што дзед ваш у агні баёў здабыў.
Як памяць для нашчадкаў беражыце
Аб дзеду, аб сябрах яго і аб вайне…
І каб ніколі гэтая навала
Больш не прайшла па роднай старане!

© Анастасия Самойлова, 27.11.2014 в 20:12
Свидетельство о публикации № 27112014201244-00370397 на Grafomanam.net
Читателей произведения за все время — 16, полученных рецензий — 0.
Оценка: 5,00 (голосов: 1)